Як выдаліць акаўнт Google
Расказваем, як выдаліць Google-акаўнт на тэлефоне і камп’ютары.
Выдаленне акаўнта
Выдаліць акаўнт Google можна ў любы момант. Але кампанія не гарантуе, што зможа аднавіць яго, калі пасля вы перадумаеце.
Таму Google прапануе вам «адумацца». І раскажа, што па выдаленні вы страціце:
- усе звязаныя з акаўнтам даныя і кантэнт — прыкладам, імэйлы, файлы, фота, календары і кантакты;
- магчымасць карыстацца сэрвісамі Google, для якіх неабходны ўліковы запіс — прыкладам, Gmail, Дыск, Google Play;
- доступ да падпіскі і набытага праз гэты акаўнт кантэнту на YouTube і ў Google Play — прыкладам, да праграм, гульняў, музыкі, серыялаў.
Акрамя таго, перад тым як выдаліць акаўнт, вы зможаце праверыць, якія даныя ў ім знаходзяцца, і пры неабходнасці спампаваць іх. На выпадак, калі вы раптам захочаце аднавіць акаўнт, рэкамендуецца дадаць рэзервовы нумар тэлефона і адрас электроннай пошты.
Калі вы маеце некалькі акаўнтаў Google, то пры выдаленні аднаго з іх астатнія не пацярпяць.
Як выдаліць Google-акаўнт з камп’ютара
- аўтарызуйцеся ў акаўнце з галоўнай старонкі Google;
- націсніце на фота профілю ў правым верхнім куце экрана і клікніце «Кіраванне акаўнтам Google»;
- перайдзіце ў раздзел «Даныя і канфідэнцыйнасць» на панэлі злева;
- пракруціце да пункта «Што яшчэ можна зрабіць» у самым нізе старонкі і абярыце «Выдаленне акаўнта»;
- сістэма папросіць вас увесці пароль, каб пацвердзіць, што вы з’яўляецеся ўладальнікам акаўнта;
- пры неабходнасці спампуйце свае даныя, кіруючыся прапанаванай інструкцыяй;
- пракруціце ўніз і пастаўце птушкі побач з папярэджаннем пра транзакцыі і пацвярджэннем выдалення;
- націсніце «Выдаліць акаўнт».
На гэтым усё. Сістэма паведаміць вам пра выдаленне акаўнта і прапануе аднавіць яго. Для гэтага трэба будзе ўвесці электронную пошту, прывязаную да акаўнта, і пароль.
Як выдаліць Google-акаўнт з тэлефона
Ёсць два спосабы. У абодвух выпадках паслядоўнасць дзеянняў дакладна такая ж, як і ў дэсктопнай версіі.
Першы варыянт
Выдаліць праз вэб-браўзер:
- зайдзіце на галоўную старонку Google;
- аўтарызуйцеся ў акаўнце, які хочаце выдаліць;
- націсніце на значок профілю ў правым верхнім куце і націсніце кнопку «Кіраванне акаўнтам»;
- перайдзіце ў раздзел «Даныя і канфідэнцыйнасць» на панэлі зверху;
- пракруціце ў самы ніз старонкі да пункта «Выдаленне акаўнта»;
- увядзіце пароль;
- пракруціце ўніз і пастаўце дзве птушкі, што вы азнаёміліся з умовамі выдалення і пацвярджаеце дзеянне;
- націсніце «Выдаліць акаўнт».
Другі варыянт
Праз фірмовыя праграмы кампаніі. Пры ўмове, што вы ўвайшлі ў свой акаўнт.
У правым верхнім куце любога сэрвісу Google вы ўбачыце значок вашага профілю, пры націсканні на які адкрыецца меню з опцыяй «Кіраванне акаўнтам» у верхняй частцы.
Далей усе крокі ў дакладнасці такія ж, як і пры выкарыстанні мабільнага браўзера.
Читать на dev.by