«Пераезд у Беларусь закрыты да выбараў». Якім быў 2024 год для EPAM
Пачынаем падводзіць вынікі адыходзячага года ў беларускім ІТ. dev.by пагутарыў з супрацоўнікамі EPAM у Польшчы, Літве і Грузіі. З іх слоў пераказваем, як прайшоў год для кампаніі (мяркуючы з усяго, ён быў няпростым).
Пачынаем падводзіць вынікі адыходзячага года ў беларускім ІТ. dev.by пагутарыў з супрацоўнікамі EPAM у Польшчы, Літве і Грузіі. З іх слоў пераказваем, як прайшоў год для кампаніі (мяркуючы з усяго, ён быў няпростым).
За апошні год сітуацыя ў EPAM у Польшчы змянілася не ў лепшы бок, сцвярджаюць супрацоўнікі. Па-першае, на пачатку года кампанія страціла некалькі буйных заказчыкаў, якія замянілі еўрапейскіх распрацоўшчыкаў індыйскімі.
EPAM таксама актыўна развівае офіс у Індыі і павялічвае там каманду, але супрацоўнікі польскага офіса не сутыкаліся з заменай на дзейных праектах беларусаў на індыйцаў. А вось акцэнт — пры стварэнні каманд для праектаў — на краіны з нізкімі рэйтамі не рэдкасць.
— У маёй практыцы прамой ратацыі беларусаў на індыйцаў не было — каманды могуць сумовіць кандыдатаў самастойна і выбіраць па скілах, а не па рэйтах, — кажа адзін з працаўнікоў польскага офіса. — Але пры пашырэнні каманд або стварэнні новых бывалі выпадкі, калі касцяк каманды складалі, абапіраючыся на «танныя» краіны па рэйтах, а толькі пасля гэтага — на скілы кандыдата.
Па-другое, многія заказчыкі сёлета аптымізавалі свае выдаткі на ІТ.
— Напрыклад, на адзін з праектаў выдзелілі той жа бюджэт, пры гэтым у праект трэба было ўзяць яшчэ двух чалавек. EPAM круціўся як мог, мяняў спецыялістаў на людзей з ніжэйшымі рэйтамі.
На бэнчы 3-4 месяцы — і на выхад
Праз сыход заказчыкаў і аптымізацыю выдаткаў «шмат добрых спецыялістаў апынулася на бэнчы», які рос у асобныя месяцы.
У Польшчы бэнч аплачваецца на 100%. Але калі раней на бэнчы маглі трымаць па 5-6 месяцаў да скарачэння, то цяпер — 3-4 месяцы.
Што праўда, супрацоўнікі EPAM не могуць сказаць, якія спецыялісты ў першую чаргу сёння рызыкуюць апынуцца на бэнчы праз адсутнасць праектаў.
Перакваліфікацыя дзеля праектаў
Для некаторых супрацоўнікаў выхадам са складанай сітуацыі сёлета стала павышэнне кваліфікацыі.
Частцы з іх даводзілася перавучвацца і мяняць дэпартамент, напрыклад, пераходзіць з Manual Testing у Data Quality або аўтаматызацыю, «бо там больш шанцаў знайсці праект». Гэта ўключала самастойную падрыхтоўку, праходжанне асэсменту са зменай тайтлаў і пераходам у іншы дэпартамент.
— Як паказвае практыка, для тых, хто дае вынікі, праца заўсёды знойдзецца. На бэнчы ў асноўным тыя, хто не развіваўся і асабліва не хоча, — кажа наш суразмоўца. — А патрабаванні да спецыялістаў пастаянна растуць. Спецыяліст сядзіць на бэнчы, яму кажуць прайсці курс таго ж AWS, каб пашырыць магчымасці. Але спецыяліст не хоча вучыць штосьці яшчэ, у выніку застаецца на бэнчы або сыходзіць.
Адток моцных спецыялістаў
Польшча ўваходзіць у топ-3 краін у EPAM па колькасці працуючых супрацоўнікаў. На пачатку года польскі офіс налічваў больш за 7 тыс. чалавек.
У польскім офісе супрацоўнікі нярэдка звальняліся і з уласнага жадання, кажуць крыніцы dev.by. Адная з прычын — замарозка заробкаў.
— EPAM здзяйсняе шматмільённыя ўгоды па паглынанні іншых кампаній для пашырэння штату, акцыі за апошнія паўгода выраслі на 30%+, але перагляды заробкаў супрацоўнікам цалкам замарожаныя. Кажуць, быццам бы, што найбліжэйшыя перагляды запланаваныя на вясну 2025 года. Але не для ўсіх, а для тых, хто прайшоў асэсмент на павышэнне. Але і тут пакуль няма 100% гарантый.
Адначасова EPAM актыўна набірае людзей з рынку (у тым ліку і ў Польшчы) замест пераводу сваіх супрацоўнікаў з іншых праектаў на больш прыдатныя. Усё гэта прывяло да сур’ёзнага адтоку моцных спецыялістаў за апошні год. Большасць з тых, хто пайшоў і каго я знаю — Senior або Lead.
Акрамя таго, калі меркаваць па маім аддзеле і калегах, многія сыходзяць не толькі праз замарозку заробкаў, але і неабходнасць мяняць дэпартамент і тэхналогіі, абы не звольнілі. Пастаянны стрэс праз магчымасць выпадзення на бэнч уносіць сваю лепту. Людзі або згаджаюцца на нявыгадныя ўмовы ратацыі, або збіраюцца з сіламі і звальняюцца.
Паводле слоў супрацоўшчыкаў, у сярэднім заробкі на падобныя пазіцыі на польскім рынку працы вышэйшыя на 10-20%, чым у EPAM. На некаторыя пазіцыі розніца дасягае 50%. Але гэта ніяк не ўплывае на палітыку кампаніі па пераглядзе заробкаў.
— Мне пераглядалі заробак апошні раз пры пераездзе, каб суаднесці яго з польскім дыяпазонам. Мае запыты на перагляд сёлета, на жаль, не ўвянчаліся поспехам, таму шукаю новую працу, — кажа адзін з супрацоўнікаў.
Ці гатовы EPAM павысіць зарплату, калі прыйсці з оферам?
— У тэорыі так, на практыцы не. Калі прыйшоў з оферам, то EPAM адпускае, бо перабіць офер кампанія звычайна не можа.
Па маіх уражаннях і водгуках калег польскі офіс перайшоў у нейкі раўнаважны стан (ці гэта застой?) — хтосьці сышоў у пошуках лепшых умоў, многія з тых, хто застаўся, часткова змірыліся з такім станам рэчаў.
Празрыстыя заробкі — галаўны боль?
Паводле слоў супрацоўнікаў, у кампаніі з’явіўся яшчэ адзін галаўны боль, звязаны з заробкамі. У Еўрапейскім саюзе была прынятая Дырэктыва Еўракамісіі 2023/970 аб празрыстасці аплаты працы. Яна абавязвае ўсе кампаніі раскрываць даныя пра заробкі або зарплатныя дыяпазоны па кожнай пазіцыі. Норма пачне дзейнічаць ад 2026 года.
— Я чуў, што ў кампаніі моцна ўсе паднапружыліся з гэтай нагоды. Трэба прыводзіць заробкі ў парадак, каб не выйшла так, што лід атрымлівае ніжэй за сеньёра. Як менавіта будуць парадкаваць, пакуль не зразумела, ёсць надзея, што ўзняццем заробкаў. Але, хутчэй за ўсё, звальненнем тых, у каго заробак занадта высокі, — кажа наш суразмоўца. — На месцы топ-менеджменту я б так і зрабіў. Для бізнэсу куды выгадней звольніць сеньёра з трыма акладамі і замест яго нікога не браць (бэнч) або адправіць працаваць мідла.
«2024 год цалкам акей»
Сярод супрацоўнікаў EPAM знайшліся і тыя, для каго 2024 год у цэлым склаўся нядрэнна.
— Год для мяне прайшоў цалкам акей, не вельмі цікава, але спакойна. Не самы тэхнічна цікавы і перспектыўны праект, але даволі празрысты і са зразумелымі перспектывамі. Заказчык загадзя (за паўгода) паведаміў, што пазіцыя закрываецца з прычыны таго, што ён плануе наняць чалавека ў штат.
Наступны праект знайшоўся літаральна за месяц да канца папярэдняга, дый мяркуючы з таго, як падбіралі нашую каманду ў дата-дамене, праблем з пошукам адкрытых пазіцый быць не павінна.
Бэнчу ў нашым дэпартаменце па факце няма. Што тычыцца заробкаў: сам факт таго, што кампанія не гатовая іх пераглядаць або робіць гэта са скрыпам, не радуе. Але фрыз асабіста для мяне пакуль не быў асабліва хваравітым, так як мой рэйт аб’ектыўна нядрэнны.
Грузія
У грузінскім офісе EPAM працуе каля 3 тысяч супрацоўнікаў. Частка пераехала сюды з Узбекістана (пасля першапачатковай рэлакацыі) і не пашкадавала. Паводле словах супрацоўшчыкаў, Грузія ў параўнанні з Узбекістанам выявілася лепшай лакацыяй.
Грузія vs Узбекістан
— Умовы ў Грузіі лепшыя ў плане заканадаўства, і сам EPAM лаяльней ставіцца да супрацоўнікаў тут, чым ва Узбекістане (у плане кампенсацыі бальнічных, адпачынкаў), — расказвае адзін з супрацоўнікаў.
— Напрыклад, ва Узбекістане афіцыйна 6-дзённы працоўны тыдзень і ўсе твае выплаты разлічваюцца зыходзячы з гэтага. Але ў EPAM быў 5-дзённы працоўны тыдзень. І гэта адбівалася пры разліку адпускных/бальнічных і моцна біла па гаманцы, а EPAM не кампенсаваў розніцы.
Напрыклад, мой аклад умоўна 100 рублёў на месяц. Каб разлічыць адпускныя, гэтую суму дзялілі на 24 — колькасць працоўных дзён на месяц, зыходзячы з 6-дзённага працоўнага тыдня. Атрымлівалася прыкладна 4,1 рубля на дзень. Атрыманую суму затым памнажалі на колькасць дзён адпачынку. Але гэта абсурд, бо я працаваў 5 дзён на тыдзень, а не 6.
І калі звычайна твае адпускныя моцна не адрозніваюцца ад месячнай зарплаты, то ва Узбэкістане гэта не так. Розніца істотная. Я, напрыклад, атрымаў блізу 60% ад заробку за ўвесь адпачынак (28 дзён). EPAM нічога не кампенсаваў, спасылаючыся на заканадаўства. Тое ж самае было з выплатай бальнічных.
У Грузіі з выплатамі бальнічных/адпускных усё інакш. У цэлым умовы кантракта ў плане датэрміновага скасавання лепшыя, чым ва Узбекістане. Гэтак жа з плюсаў Грузіі — магчымасць аформіць ІП і працаваць з Турцыі або іншых краін (дазволеных).
Акрамя таго, у Грузіі я ні разу не быў у офісе дзеля падпісання дакументаў — усё аддалена або па пошце. Ва Узбекістане на кожны чых трэба было хадзіць у офіс.
Забаўна, што калі мы прыляцелі ва Узбекістан, офіс налічваў каля 3-4 тысяч чалавек. А калі з’язджалі пры канцы 2023 года- — аставалася каля 500 супрацоўнікаў.
Ташкент выкарыстоўваўся як хаб. Многія прыязджалі туды экстранна, а праз некалькі месяцаў перабіраліся ў іншыя лакацыі.
Праекты ёсць, перагляду заробкаў няма
З праектамі, паводле слоў супрацоўнікаў грузінскага офіса EPAM, у цэлым усё нядрэнна. Частка займаецца праектамі, на якіх працавалі яшчэ да рэлакацыі ў Грузію.
А вось перагляд заробкаў — вялікая праблема. Многім супрацоўнікам кампанія не пераглядала заробку 2-3 гады.
Ёсць выпадкі, калі EPAM ішоў насустрач асобным супрацоўнікам у сілу асабістых абставін і павышаў зарплату. «Але гэта рэдкія выключэнні, больш за тое, гаворка ў такіх выпадках не ідзе аб істотным пераглядзе». Асэсменты даступныя, «але заробак пасля яго, магчыма, падымуць праз паўгода, і то не факт».
Раней супрацоўнік, які сябе добра паказаў, мог разлічваць на прыбаўку і гадавы бонус, цяпер усё індывідуальна. «Цяпер вельмі шмат залежыць ад твайго рэсурснага і кампенсэйшае менеджараў».
— За некалькі гадоў працы ў EPAM я атрымаў гадавы бонус адзін раз, — дзеліцца былы працаўнік грузінскага офіса, — хацеў перайсці на пазіцыю ліда і зрабіў адпаведны запыт. Запыт правісеў каля года, і так і не змог трапіць на асэсмент і атрымаць прыбаўку да зарплаты. У выніку звольніўся і знайшоў працу ў Мінску з вышэйшым заробкам.
— Гэты год стаў самым няўдалым для маёй кар’еры і жыцця ў цэлым, — расказвае яшчэ адзін працаўнік кампаніі. — Заробку не падымаюць ужо два гады, і перспектыў таксама няма. У цэлым цяпер атрымаць павышэнне досыць цяжка. Аргументуюць тым, што «грошай няма, але вы трымайцеся». Таксама кажуць, каб атрымаць павышэнне, недастаткова проста добра спраўляцца з задачамі.
Кампаніі перавабліваюць
Паводле слоў супрацоўнікаў EPAM, у гэты часм ідзе актыўны хайрынг, але многія не вельмі хочуць працаваць праз нізкія па рынку заробкі.
Таксама ідзе перахайрынг. Іншыя кампаніі, у тым ліку з беларускімі каранямі, перавабліваюць супрацоўнікаў, прапаноўваючы вышэйшыя заробкі. «Напрыклад, у LeverX зарплата па некаторых пазіцыях вышэйшая на 800 долараў, у Itransition — вышэйшая на 1000 долараў».
Пераезд у Беларусь закрыты да выбараў
Супрацоўнікаў не задавальняе не толькі замарозка перагляду заробкаў, але і тое, што іх даходы адстаюць ад кошту ўзроўню жыцця ў Грузіі.
— Людзі проста не ў стане фінансава выцягнуць Грузію. Цэны касмічныя. Напрыклад, у той жа Польшчы прадукты ў 3 разы таннейшыя. Кошт арэнды больш-менш нармальнай кватэры ў нас — 700 долараў. Супрацоўнікі з заробкам у 1000 долараў жывуць у нуль і яшчэ вымушаныя працаваць на фрылансе, каб хоць нешта назбіраць.
Людзі просяцца працаваць з Беларусі, бо там ёсць сваё жыллё. Але да прэзідэнцкіх выбараў рэлакейт у Беларусь закрыты. Хтосьці сыходзіць у расійскія кампаніі. Магчымы пераезд у Польшчу або Літву, але толькі пры наяўнасці пазіцыі на праекце, за якую плаціць заказчык, прычым пазіцыя мае быць на год наперад. Гэта ўсё моцна дэматывуе.
Можна пераехаць у Індыю і «атрымаць культурны шок»
Як сцвярджаюць супрацоўнікі грузінскага офіса, на бягучы момант даступныя варыянты для рэлакацыі — Узбекістан, Кыргызстан, Лацінская Амерыка. Таксама ёсць больш экзатычны варыянт — Індыя.
Паводле слоў суразмоўцаў, у EPAM адзін час была вельмі магутная агітацыя па пераездзе або камандзіроўках у Індыю. Цяпер рэлакацыя ў Індыю таксама вітаецца. У якасці стымулу кампанія прапаноўвае добрыя ўмовы.
— EPAM кампенсуе выдаткі на жытло на працягу першага года жыцця ў Індыі, — кажа былы супрацоўнік EPAM. — Прынамсі гэта было адной з опцый пры рэлакацыі, калі я яшчэ працаваў у кампаніі. Магчыма, на дадзены момант умовы змянілася. Таксама кампанія была гатовая дапамагчы з аўтамабілем на той жа тэрмін.
Па зарплаце вялікай розніцы не было, але супрацоўнікам абяцалі добрыя гадавыя бонусы.
Асноўная мэта рэлакацыі — каб добрыя спецыялісты дзяліліся вопытам і навучалі спецыялістаў з Індыі. У гэтым сэнсе EPAM выгадней прадаваць спецыяліста з Індыі чым з Польшчы праз косты. Таксама чуў, што былі опцыі «камандзіровак» на тэрмін ад 6 месяцаў. У гэтым выпадку таксама былі свае плюшкі.
Але многія не хочуць ехаць у Індыю, бо там зусім іншая культура і лад жыцця. Адная нашая HR паехала туды, але праз месяц вярнулася. Сказала, што атрымала культурны шок.
Літва
Каманда літоўскага філіяла EPAM сёлета працягвае скарачацца. На дадзены момант у Літве зарэгістравана 1220+ спецыялістаў. Між тым у студзені іх было больш за 1,4 тысячы. Ад пачатку года штат кампаніі зменшыўся больш чым на 10%.
У літоўскага офіса EPAM, паводле слоў аднаго з супрацоўнікаў, няма асаблівых праблем з заказамі. Бэнчу, што дзіўна, таксама няма.
— Заказы як па ўсёй канторы — нейкія прыйшлі, нейкія сышлі. Бэнчу ў нас цяпер няма. На працягу году таксама было няшмат, — кажа супрацоўнік офіса ў Вільні. — Наконт адтоку — ёсць некалькі знаёмых, якія разглядаюць ідэю з’ехаць з Літвы кудысьці ў бяспечнейшую краіну. Па-першае, праз блізкасць да Расіі. Баяцца. І быць двойчы ўцекачом ніхто не хоча. Па-другое — праз літоўскую палітыку. Нейкіх глабальных апдэйтаў наконт міграцыёнкі няма. Але кажуць, калі што, звяртацца да PM, павінны дапамагчы.
Знаю чалавека, які вярнуўся назад у Беларусь. Калі глядзець не на EPAM, а агулам па знаёмых, то ўжо чалавек 7 пераехалі ў Польшчу з розных нагод. І яшчэ некалькі чалавек разбегліся па розных Нідэрландах і гэтак далей.
У офіс прапаноўваюць хадзіць, але не патрабуюць. Бонусы ёсць. За гэты год будуць недзе ў сакавіку 2025 года.
Вихри враждебные веют над нами,
Тёмные силы нас злобно гнетут.
В бой роковой мы вступили с врагами,
Нас ещё судьбы безвестные ждут.
Но мы подымем гордо и смело
Знамя борьбы за рабочее дело,
Знамя великой борьбы всех народов
За лучший мир, за святую свободу.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 снежня 2024, 13:36
Тот момент, когда наш DevOps работал несколько лет за ЗП в $800, съездил с женой в отпуск и она пригрозила развестись, он сходил и ему в гейминге предложили $3500, он пошел с этим офером к менеджменту и ему сказали, какой он замечательный специалист и они они его очень ценят (С) и поэтому готовы поднять ЗП на целых $150, да этот момент я буду долго помнить.
Почти +20%, на такую прибавку даже топ-менеджмент не может рассчитывать.
А жена молодец. Подтверждает, что айтишники человеками не рождаются, но становятся в правильных руках.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 снежня 2024, 12:54
Даже если допустить, что это не фуфло, с какой целью данный девопс ходил с этим оффером к менеджменту? Чтобы ему сразу сделали как минимум +300% к зарплате?
Grover D
Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
3 красавіка 2025, 12:00
0
прирос к работодателю Бро это как за стабильность гонять в евроопте и не ехать в бедронку
Аналогичная фигня. Проекты муть, ЗП так сяк, но далеко не супер. Пошёл по рынку, нашел три оффера +$1000-1200. Обошлось без ремонта мозга со стороны жены. Не показал им офферы, а предложил пересмотр, ну и получил фидбэк что-то вроде: "и кому ты нужен, иди давай, ну разве +100 из жалости". Ну я и пошёл в кадры. На дворе, замечу, был 2017 - разгул эстафетного бега с офферами. До сих пор думаю сколько я бабла с ними потерял. Не говоря про время и скилл на тупых проектах.
Grover D
Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
3 красавіка 2025, 12:01
0
в 2021-2023 надеюсь не ошибся и восстановил справедливать найдя 2ую и 3юю работу?
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Суровые годы уходят
Борьбы за свободу страны
За ними другие приходят
Они будут тоже трудны
С наступающим! Хотел бы сказать земля стекловатой, но еще успею :)`
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 снежня 2024, 13:03
Вихри враждебные веют над нами, Тёмные силы нас злобно гнетут. В бой роковой мы вступили с врагами, Нас ещё судьбы безвестные ждут. Но мы подымем гордо и смело Знамя борьбы за рабочее дело, Знамя великой борьбы всех народов За лучший мир, за святую свободу.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 снежня 2024, 13:36
Жить пришлось нам в очень непростой момент -
Знаковый в истории страны
Если в государстве сильный Президент,
То любые бури не страшны
а што там у ЕПАМе ў Лёндане?
Фин центр , не до негров
вместо вопроса романа Чернышевского, лучше задайте себе вопрос из романа Герцена
Комрады, в офисе Epam Poland на дверьках гальюна , уровень пояса, висят ежемесячные дайджесты ?
нет. только в Белоруссии
Тот момент, когда наш DevOps работал несколько лет за ЗП в $800, съездил с женой в отпуск и она пригрозила развестись, он сходил и ему в гейминге предложили $3500, он пошел с этим офером к менеджменту и ему сказали, какой он замечательный специалист и они они его очень ценят (С) и поэтому готовы поднять ЗП на целых $150, да этот момент я буду долго помнить.
Почти +20%, на такую прибавку даже топ-менеджмент не может рассчитывать.
А жена молодец. Подтверждает, что айтишники человеками не рождаются, но становятся в правильных руках.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 снежня 2024, 12:54
Даже если допустить, что это не фуфло, с какой целью данный девопс ходил с этим оффером к менеджменту? Чтобы ему сразу сделали как минимум +300% к зарплате?
прирос к работодателю Бро это как за стабильность гонять в евроопте и не ехать в бедронку
Аналогичная фигня. Проекты муть, ЗП так сяк, но далеко не супер. Пошёл по рынку, нашел три оффера +$1000-1200. Обошлось без ремонта мозга со стороны жены. Не показал им офферы, а предложил пересмотр, ну и получил фидбэк что-то вроде: "и кому ты нужен, иди давай, ну разве +100 из жалости". Ну я и пошёл в кадры. На дворе, замечу, был 2017 - разгул эстафетного бега с офферами. До сих пор думаю сколько я бабла с ними потерял. Не говоря про время и скилл на тупых проектах.
в 2021-2023 надеюсь не ошибся и восстановил справедливать найдя 2ую и 3юю работу?
Такую жену за борт сразу. Нужны деньги - пусть идёт работает. В любой стране можно хоть кассиром в магазин.
А зачем свободным людям разрешение на переезд: собрались и поехали куда хотят?
ну так люди не хотят галеру менять, чтобы оставалось нагретое привычное местечко
Странно... Ждут когда галера их поменяет?