Як маюцца 5 буйных кампаній родам з Беларусі на пачатку 2024

Пры канцы 2023 мы рыхтавалі матэрыялы пра тое, як маюцца нашыя найбуйнейшыя ІТ-кампаніі. Давайце паглядзім, як для іх каманд пачынаецца гэты год.

17 каментарыяў

EPAM

Пазіцый менш, ніж людзей, кампанія імкнецца аптымізавацца. Адсюль скарачэнне штату, змены падыходу да зп, бэнчу і г. д. Заказы перацякаюць туды, дзе танней і менш рызык (Індыя). Беларусі даводзіцца арыентавацца на непатрабавальныя ў палітычным плане Middle East (ААЭ, Катар) і Афрыку. Супрацоўнікі ў розных лакацыях не вельмі натхнёныя.

Wargaming/Lesta

У заходняй паловы WG пасля падзелу 3500+ супрацоўнікаў у 10+ офісах у розных краінах, з іх каля тысячы ў Вільні. У Літве WG — другі найбуйнейшы падаткаплацельшчык сярод ІТ-кампаній, а яшчэ супрацоўнікі там не скардзяцца на зп. Медыянная зп у літоўскім офісе ў верасні — 4,6 тыс. EUR. 

Ва ўсходняй паловы, Lesta, грошай, здаецца, таксама хапае. Што праўда, гадавыя бонусы, здаецца, сталі меншымі, ніж былі ў WG. Але трэба 9 гадзін сядзець у офісе.

ISsoft/Coherent Solutions

Перагляд зп замарожаны ўжо больш як год, наймання ў РБ таксама няма, затое не чуваць і пра масавыя звальненні (нават з бэнчу не гоняць), а яшчэ ёсць вакансіі ў Польшчы (там тры офісы) — кажуць, туды прыйшоў буйны праект. Аднак рэлакейт-бонусаў пры пераездзе ў Польшчу ўжо няма.

iTecArt/Vention

За два гады каманда скарацілася ў тры разы, сёння ў беларускім офісе 950 чалавек. Улетку замарозку зп і наймання працягнулі да канца кастрычніка, але кажуць, што індывідуальна зп можна было падагрэць і ў «маразы». Усіх ахвотных даўно не перавозяць, для гэтага трэба быць на праекце з добрым рэйтам.

Andersen/Aston

Яшчэ адзін падзелены бізнэс: у Andersen заходнія заказы, у Aston — расійскія. І здаецца, у Aston справы ў частцы новых праектаў цяпер ідуць палепей, ніж у Andersen. Зрэшты, на зп супрацоўнікі скардзяцца і там, і там. У Aston іх да таго ж прывязалі да расійскага рубля. А яшчэ, кажуць, асэсменты адвязалі ад павышэння зп.


А як маецца вашая кампанія?


Чытачы, віншуем! Мы перажылі яшчэ адзін складаны год. У 2023 наша каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:

— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй. З Новым годам!

EPAM шчыра паразмаўляў з камандай. Ці будуць яшчэ звальняць? Хто ў зоне рызыкі?
Па тэме
EPAM шчыра паразмаўляў з камандай. Ці будуць яшчэ звальняць? Хто ў зоне рызыкі?
У Lesta просяць не хадзіць з мерчам Wargaming. Вось якія рэчы прадае каманда
Па тэме
У Lesta просяць не хадзіць з мерчам Wargaming. Вось якія рэчы прадае каманда
Lesta ў Мінску ўвяла 9 гадзін у офісе — да 19:00. І бясплатныя вячэры ў восем
Па тэме
Lesta ў Мінску ўвяла 9 гадзін у офісе — да 19:00. І бясплатныя вячэры ў восем
Як у 2023 звальняюць з EPAM у розных краінах. «Рандам»
Па тэме
Як у 2023 звальняюць з EPAM у розных краінах. «Рандам»
Падзялілі бізнэс: як цяпер маюцца каманды Andersen (заходні рынак) і Aston (расійскі)
Па тэме
Падзялілі бізнэс: як цяпер маюцца каманды Andersen (заходні рынак) і Aston (расійскі)

Читать на dev.by