Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Вярнуліся ў рэжым сокавыціскалкі». Як маецца Itransition у Мінску і ЕС

Мы расказвалі, як маюцца каманды EPAMWargamingiTechArtAnderseniSsoftIBAExadelGodel TechnologiesLeverX Group, Innowise Group.

Даведаліся, як працуецца супрацоўнікам Itransition Group.

17 каментарыяў
«Вярнуліся ў рэжым сокавыціскалкі». Як маецца Itransition у Мінску і ЕС

Мы расказвалі, як маюцца каманды EPAMWargamingiTechArtAnderseniSsoftIBAExadelGodel TechnologiesLeverX Group, Innowise Group.

Даведаліся, як працуецца супрацоўнікам Itransition Group.

Змест

Itransition уваходзіла ў топ-5 найбуйнейшых ІТ-кампаній у Беларусі да восені 2021 года. На піку — больш за 2,5 тысячы супрацоўнікаў.

Warning!

Гэты цыкл публікацый — падборка свежых водгукаў аб працы ў розных ІТ-кампаніях у 2022-2023 на рынку, які змяняецца. Тут няма інфармацыйных нагод. Гэта суб’ектыўны вопыт і ўражанні супрацоўнікаў з розных офісаў, якія пажадалі выказацца.

Спадзяемся, кампаніі таксама знойдуць фідбэк карысным. Калі кампанія захоча даць каментары, мы дадамо яе пазіцыю.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Itransition прыпыніла найманне ў Беларусі і Расіі. Пазней заснавальнік групы кампаній Itransition Сяргей Гвардзейцаў прадаў свой ІТ-бізнэс у Расіі — «Ітранзішн Рус». Паводле даных рэестра, уладальнікам бізнэсу стаў расіец Анатоль Іваноў, а кампанія была перайменаваная ў «Джаст Дэвелапмент». Угоду ўклалі летам 2022 года.

Цяпер у кампаніі, мяркуючы з сайта, больш за 3 тысячы чалавек. Офісы адкрытыя ў 10+ краінах. Беларусь пазначаная ў якасці рэгіёна, дзе ёсць офіс.

Беларусь

Колькі супрацоўнікаў цяпер у Беларусі, дакладна не вядома. У лінкедзіне 650+ чалавек выбралі Беларусь у якасці актуальнай лакацыі. Але цяпер наўрад ці ёсць сэнс арыентавацца на даныя лінкедзіна.

Рэлакацыя — усё

Супрацоўнікам беларускага офіса Itransition прапанавала рэлакейт, у прыватнасці, у Польшчу і Грузію.

— Рэлакейт-бонусу не было, была дапамога з адаптацыяй па сарафанным радыё ад калег. Заробкі пераглядалі такім чынам, каб закрыць толькі розніцу падаходнага падатку (без ZUS, напрыклад).

Цяпер, паводле сцвярджэння супрацоўнікаў, працэс рэлакацыі прыпынены, не лічачы адзінкавых гісторый. Большасць тых, хто планаваў, ужо пераехала. На некаторых праектах амаль усе працуюць па-за межамі Беларусі, гавораць у камандзе.

— Дакладна магу сказаць, што на маім праекце практычна ўсе ў Польшчы, некаторыя ў іншых краінах. І ў офісе ў Беларусі пуста. Там вялікі open space, дзе вельмі шмат месцаў, але практычна ўсе яны пустыя.

Праблемы з новымі праектамі

Паводле слоў супрацоўнікаў і экс-супрацоўнікаў Itransition, у беларускага офіса праблемы з новымі праектамі. «У мінулым годзе буйных новых праектаў, наколькі я ведаю, не было, вяліся перамовы, але беспаспяхова. На наяўных у асноўным уціскалі каманды».

Перагляды заробкаў замарожаныя ад 2022

Itransition замарозіла перагляд заробкаў ад 2022 года. Але замарозка, як сцвярджаюць некаторыя супрацоўнікі, не была афіцыйнай, і камандзе абяцалі магчымасці для павышэння.

— Дамаўляліся, што пасля выпрабавальнага тэрміну падвысяць заробак да пэўнага ўзроўню. Але па выніку розніца паміж заробкамі выявілася мінімальнай, бо абмяркоўвалі ўсё на словах, не на паперы. Мая зарплата вырасла ў два разы праз 9 месяцаў ад моманту прыходу, але фактычна толькі праз рэлакацыю. За прафесійны рост не падвышалі.

— Шмат казалі, што за нейкія выдатныя заслугі могуць перагледзець заробак. Але я не ведаю нікога, каму б дадалі пасля лютага 2022. Калі размова заходзіла пра грошы, прапаноўвалі ўсякія дадатковыя актыўнасці накшталт ментарынгу, сумоўяў і г. д.

Праз замарозку заробкаў частка супрацоўнікаў сышла.

— Сышоў, бо доўга не падымалі заробку. Пры гэтым хацелі, каб працаваў як shadow team lead FE за зарплату джуна, якая ў кампаніі вагалася ў межах 300-1000 долараў брута. Ад менеджараў чуў, што «для джуна класна мець вопыт shadow team lead». Але гэта не было прычынай павысіць грэйд і падняць зарплату. Павышэння трэба было чакаць і мець вопыт на некалькіх праектах, а праектаў няма. Вопыт дапамог знайсці новую працу.

У Беларусі ўсё яшчэ наймаюць

У мінулым годзе, паводле слоў аднаго з экс-супрацоўнікаў, найманне ў кампаніі знаходзілася збольшага ў «каматозным стане», хоць актыўнасць па сумоўях не зніжалася.

— Я браў удзел у 1-2 сумоўях на тыдзень, у пэўны момант пачаў прасіць кандыдатаў напісаць мне ў выпадку ўладкавання ў кампанію. З некалькіх дзясяткаў чалавек не напісаў ніхто, хоць на некаторых я даваў станоўчую характарыстыку.

Itransition працягвае наймаць людзей для працы на беларускі офіс і досыць актыўна. За апошні месяц на rabota.by з’явілася больш за 15 новых вакансій ад Itransition. Кампанія шукае як джуноў без вопыту на стажыроўку, так і вопытнейшых спецыялістаў, якія працуюць у ІТ 3-6 гадоў. Ёсць вакансіі для распрацоўшчыкаў, аналітыкаў, Sales Manager.

«Хацелі сысці ад іміджу галеры»

Адзін з былых супрацоўнікаў сцвярджае, што ўмовы працы ў кампаніі пагоршыліся пасля 24.02.

— Калі ўладкоўваўся некалькі гадоў таму, рэкруцёрка вельмі доўга расказвала, што яны цэняць супрацоўнікаў і ўсімі сіламі спрабуюць сысці ад іміджу галеры, які трывала замацаваўся за кампаніяй. І некаторы час сапраўды выконвалі абяцанні.

Усё рэзка змянілася ў лютым 2022 года. Кампанія вярнулася ў рэжым сокавыціскалкі. Жорсткія тэрміны, нават за невялікія спазненні менеджары збіралі ўсіх супрацоўнікаў праекта і публічна адчытвалі.

На ўсе спробы выказаць незадаволенасць менеджары пачыналі сыпаць абвінавачваннямі ў адказ. Кампанія, здавалася, стварала такія ўмовы, каб людзі самі сыходзілі. На нефармальных сазвонах сярод распрацоўшчыкаў праекта мы абмяркоўвалі, хто як шукае працу і куды збіраецца сыходзіць.

У выніку з двух праектаў, дзе я працаваў, сышлі амаль усе супрацоўнікі, прычым некаторых бралі на праект, яны некалькі месяцаў глядзелі на ўсё і пакідалі кампанію.

Пасля майго сыходу былыя калегі пісалі ў лінкедзіне, прасілі дапамагчы з пошукам працы. Мяркуючы з усяго, пасля лютага 2022 года кампанія перайшла да стратэгіі, калі супрацоўнікаў заганяюць працай, патрабуючы падрабязнай справаздачы за кожную гадзіну працы, калі чалавек ад такіх умоў даходзіць да выгарання, яго проста выкідваюць.

Яшчэ адная характэрная дэталь. Калі я сыходзіў, у апошні дзень працы дамовіўся прыехаць у офіс, прывезці з дому абсталяванне і падпісаць усе неабходныя паперы. І менеджарка вельмі здзівілася, калі я ёй сказаў, што ў гэты дзень не змагу зрабіць задачу, якую яна на мяне ўжо запланавала.

Польшча

У Itransition ёсць офіс у Варшаве і каворкінгі ва Уроцлаве і Гданьску. Усяго ў Польшчы працуе каля 500-530 супрацоўнікаў.

На сайце размешчана 10+ вакансій, даступных у тым ліку ў Польшчы. Патрэбныя распрацоўшчыкі, інжынеры, менеджары.

Пры гэтым сітуацыя з праектамі складаная.

— Апошнія года паўтара кажуць, што з праектамі ўсё вельмі дрэнна, у асноўным выжываем за кошт існых заказчыкаў.

Звальняюць часта, у тым ліку ў залежнасці ад дэпартамента, сеньёрнасці і наяўнасці праекта. Звычайна бэнч для QA — ад двух тыдняў, для developer — да пары месяцаў, а пасля — на выхад. Вядома, бываюць выключэнні.

Скаргі на вялікую розніцу з рынкавай зп

Перагляды ў польскім офісе таксама замарожаныя. Супрацоўнікам усё роўна ўдаецца павышаць зарплату, аднак «сістэма перагляду непразрыстая».

— Перагляд залежыць ад канкрэтнага дэпартамента, адносін з рэсурсным менеджарам, навыкаў дамаўляцца. У асноўным, наколькі ведаю, калегам нязначна павышаюць зарплату (на 100-200 долараў або як дамовішся) толькі пры высокай верагоднасці іх сыходу. Камусьці ўдавалася дамагацца перагляду, камусьці не ўдавалася ў прынцыпе.

Мне перагледзелі заробак летась, калі я расказаў пра прапановы ад іншых кампаній. Розніца паміж маім заробкам і медыянай рынкавай на той момант — у 3,5 разы.

Літва

Літоўская юрыдычная асоба Itransition зарэгістраваная больш за тры гады таму. За мінулы год, паводле даных rekvizitai.vz.lt, кампанія атрымала каля 1,6 мільёна еўра даходу — амаль на 25% больш, чым за 2022 год. Чысты прыбытак кампаніі знізіўся на 15% да 79,3 тысячы еўра.

У віленскім офісе Itransition зарэгістравана каля 30 супрацоўнікаў (ніхто з іх не выйшаў з намі на сувязь).  За апошні год штат кампаніі амаль не змяніўся. 

Па ўзроўні сярэдняй зарплаты сярод ІТ-кампаній з беларускімі каранямі Itransition замыкае топ-20. У сакавіку 2024 сярэдні заробак брута склаў 3,88 тысячы еўра. Медыянны заробак па выніках сакавіка — 3,33 тысячы еўра брута.

«Заробак павышаюць таемна». Як маецца LeverX у трох лакацыях
«Заробак павышаюць таемна». Як маецца LeverX у трох лакацыях
Па тэме
«Заробак павышаюць таемна». Як маецца LeverX у трох лакацыях
Сколько платят айтишникам в Беларуси и странах-соседках в 2024
Сколько платят айтишникам в Беларуси и странах-соседках в 2024
По теме
Сколько платят айтишникам в Беларуси и странах-соседках в 2024
Лучшая экосистема для стартапов в регионе. Как выглядит ИТ в Литве — ёмкий разбор
Лучшая экосистема для стартапов в регионе. Как выглядит ИТ в Литве — ёмкий разбор
По теме
Лучшая экосистема для стартапов в регионе. Как выглядит ИТ в Литве — ёмкий разбор
EPAM зноў скараціў штат і чакае меншую выручку. «Складаная сітуацыя з попытам»
EPAM зноў скараціў штат і чакае меншую выручку. «Складаная сітуацыя з попытам»
Па тэме
EPAM зноў скараціў штат і чакае меншую выручку. «Складаная сітуацыя з попытам»
EPAM зноў першы па падатках у Літве. Але каманда скарачаецца
EPAM зноў першы па падатках у Літве. Але каманда скарачаецца
Па тэме
EPAM зноў першы па падатках у Літве. Але каманда скарачаецца

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
7

Компания испытывает жесточайшую конкуренцию со странами Латинской Америки и Африки, где так же растет аутсориснговый рынок

Арсений Кравченко
Арсений Кравченко ML Engineer в t.me/partially_unsupervised
11

Извините, не владею галерным сленгом - что такое "shadow team lead"?

10

Здаецца, гэта калі заказчыку прэзентуюць team lead з 5-7 гадамі досведу, а насамрэч замест яго працуе джун (shadow team lead).

3

Наверное чуть сложнее. Заказчику продают 10 джунов по цене 2 сеньора + 8 мидлов. А для того, что всё не развалилось, на сдачу за джунами присматривает тим лид, которого от заказчика скрывают.

4

а может "мы дадим тебе значок, ты работай дурачок"? Т.е. вместо денег дали звание крутое.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 мая 2024, 13:30

petrunio84
petrunio84 Майор в шарага N2395763295
2

Список из галер же))

-1

Exadel 2.0

11

В смысле, вернулись?! Итра - это галера намбауан! Можно сказать флагманская Черная Жемчужина среди галер. Никакой Воронайти и близко не подплывет! Все галерные практики, которые вы даже еще не знаете, менеджеры Итры не просто забыли. Они их придумали в свое время :)

0

Не соглашусь. Имхо, средний вариант был: не больше и не меньше. Просто от проекта и манагера сильно все зависело.

1

Где курсы найти shadow team lead оч круто звучит

petrunio84
petrunio84 Майор в шарага N2395763295
-4

shadow team lead - это человек которого оформили в Грузии как ИП, но сидит он в РБ там же платит налоги и плачет что его все кореша уехали в ЕС или куда еще. Когда эту схемку прикроют и дадут штрафака Латвии за такие фокусы, другие потом будут песни о главном.

0

"была помощь с адаптацией по сарафанному радио от коллег"
"Разница между моей зарплатой и медианной рыночной на тот момент — в 3,5 раза."
Ахаха))) узнаю итру, вообщем все как и раньше, только немного хуже. Итра выжмет из ситуации всё что можно и еще чуть-чуть. Из галер, пожалуй, главный пострадавший от начала войны. Все-таки в этих ваших европах за миску риса долго не удержишь даже самых отчаянных слоупоков [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 мая 2024, 05:04

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
6

конечно в минске повыше будет, по четвергам мамка калдуны передает, батька кабана растит, считай весь грязный косарь на зыбе потратить можно, за вычетом аренды на хрущовку

6

Вопрос любителям хрущевок. Где на косарь уровнь жизни лучше? В Сомали? Индии? Эфиопии? Беларуси?

4

Зачем вообще за такую ЗП работать, если вы не джун?

0

Я думал раньше, что в Минске лучше, пока не отправился в санаторий на две недели с питанием за 0.5 базовой величины за сутки.

Теперь только Польша, уровень жизни он ведь не только в деньгах измеряется)

-2

Настолько!