Заробак айцішнікаў упаў за лета ў рублях і ў валюце
Белстат абнавіў інфармацыю пра заробкі ў розных галінах, уключаючы ІТ.
Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, у жніўні сярэдні заробак айцішнікаў (да выплаты падаткаў) склаў 6863,1 рубля. Адносна жніўня мінулага года заробак вырас усяго на 0,2%, адносна ліпеня гэтага года вырас яшчэ менш — усяго на 0,08%.
Сярэдні заробак айцішнікаў павольна расце апошнія два месяцы (ліпень–жнівень). Але ў цэлым за лета гэтага года заробак айцішнікаў знізіўся. Калі за сакавік–май гэтага года сярэдні заробак у ІТ склаў 7291,5 рубля, то за чэрвень–жнівень — 6811,3 рубля (мінус 7%).
Пакуль самы вялікі заробак сёлета айцішнікі атрымалі ў сакавіку (дзякуючы гадавым бонусам) — амаль 8 тыс. рублёў.
У валюце сярэдні заробак у жніўні склаў 2175,8 долара (брута). Ён таксама нязначна вырас: у параўнанні са жніўнем мінулага года — амаль на 2%, адносна ліпеня гэтага года — на 1,5%.
Між тым калі паводле вынікаў сакавіка-мая сярэдні заробак склаў 2254,6 долара, то за лета (ад чэрвеня да жніўня) — 2146,7 долара (мінус 5%).
Читать на dev.by