Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Грандыёзная вячэра, куды зляталіся ўсе офісы, так і не вярнулі». Карпараты ўжо не тыя — адзін прыклад

Супрацоўнікам абяцалі вярнуць ранейшыя карпаратывы пасля пандэміі, а ў выніку звольнілі эйчара, які ўзгадаў аб ранейшым фармаце ў Slack.

7 каментарыяў

За апошнія пяць гадоў фарматы навагодніх святочных мерапрыемстваў у многіх ІТ-кампаніях змяніліся. На гэта паўплывалі папулярны ў постковідную эпоху аддалены фармат працы, размеркаванне каманд па розных гарадах і краінах, эканомія.

Аб паказальным выпадку змены фармату святочных мерапрыемстваў на ўмовах ананімнасці нам расказаў адзін з чытачоў. Па яго словах, цяпер замест штогадовых замежных Global Offside супрацоўнікаў пад новы год «балуюць» у лепшым выпадку мясцовымі пасядзелкамі ў рэстаранах. Сам Global Offside цяпер праводзяць толькі для топ-менеджараў, а супрацоўніка, які толькі ўзгадаў аб ранейшым фармаце мерапрыемства, звольнілі:

— Да пытання аб карпаратывах. Раней у кампаніі, у якой я працую, быў офіс у Мінску. Пяць гадоў таму мы пераехалі ў Варшаву. У ранейшыя часы ў нас рэгулярна, раз у год (пасля Новага года) праходзіла мерапрыемства Global Offside. Пад яго кампанія, у якой былі офісы ў Мінску, Барнауле, Луцку, Барселоне, Сан-Францыска вывозіла ўсіх супрацоўнікаў у нейкую краіну, дзе мы тыдзень разам працавалі і асабіста знаёміліся з калегамі з іншых офісаў. Натуральна, увечары тусаваліся, і ўсё гэта заканчвалася грандыёзнай вячэрай.

Так працягвалася некалькі гадоў. Ездзілі ў Грузію, Чэхію, а ў гонар адкрыцця офіса ў Мінску ўсе прыязджалі ў Мінск. Усё мерапрыемства суправаджалася культурнай праграмай і рознымі падзеямі, топ менеджмент праводзіў прэзентацыю па выніках года. Было вельмі здорава і душэўна, усе супрацоўнікі літаральна чакалі гэтай падзеі.

Калі прыйшоў каранавірус, то мерапрыемства пад шумок згарнулі, абяцаючы аднавіць пасля пандэміі. Але з тых часоў кампанія згарнула наогул усе карпаратывы. Цяпер праходзяць толькі лакальныя тусоўкі ў офісах. Максімум — раз на год — бывае вячэра ў рэстаране, пад Новы год. А эйчара, які апошнім узгадаў падзею Global Offside ў публічным канале Slack увогуле звольнілі. І тады ўсім усё стала ясна.

Цяпер Global Offside праходзіць толькі для топ-менеджменту, і яго правядзенне ў кампаніі асабліва не афішуюць. Такая вось не вельмі вясёлая гісторыя. Зрэшты, ёсць аб чым успомніць, на Global Offside было шмат добрых момантаў. А зараз задавальняемся тым, што ёсць.

Раскажыце ў каментах, а якая дынаміка ў вас?

Чытайце таксама
Вялікі рэсёрч-2025! Раскажыце, як працавалі і жылі ўвесь год (пакуль не забылі). Ананімна
Вялікі рэсёрч-2025! Раскажыце, як працавалі і жылі ўвесь год (пакуль не забылі). Ананімна
Вялікі рэсёрч-2025! Раскажыце, як працавалі і жылі ўвесь год (пакуль не забылі). Ананімна
Вось анкета нашага штогадовага рэсёрча індустрыі — пра 2025.
PKO абяцаў пачаць блакіроўкі пасля 5 студзеня. Прайшло два тыдні — як справы ў кліентаў
PKO абяцаў пачаць блакіроўкі пасля 5 студзеня. Прайшло два тыдні — як справы ў кліентаў
PKO абяцаў пачаць блакіроўкі пасля 5 студзеня. Прайшло два тыдні — як справы ў кліентаў
Беларусы ў Польшчы чакалі абяцаных блакіровак рахункаў ад банка PKO. Дачакаліся?
3 каментарыя
«Трэш ін — трэш аўт. Гэта закон усяго». Як беларуска навучае студэнтаў ШІ ў Варшаўскім універсітэце
«Трэш ін — трэш аўт. Гэта закон усяго». Як беларуска навучае студэнтаў ШІ ў Варшаўскім універсітэце
«Трэш ін — трэш аўт. Гэта закон усяго». Як беларуска навучае студэнтаў ШІ ў Варшаўскім універсітэце
Як навучаць штучнаму інтэлекту, калі ён змяняецца літаральна кожны дзень? Ключ — у крытычным мысленні, лічыць Вольха Бандарэнка, беларуска, якая з дапамогай ШІ алічбоўвала кінакласіку, стварала спецэфекты для Netflix, а сёння выкладае курсы па ШІ ў польскай ВНУ. Мы пагутарылі з Вольхай пра студэнцкія праекты, будучыню і чаму ўніверсітэтам не трэба баяцца штучнага інтэлекту.
10 каментарыяў
У самазанятых ёсць паўгода на старых умовах. Што зменіцца ў 2026
У самазанятых ёсць паўгода на старых умовах. Што зменіцца ў 2026
У самазанятых ёсць паўгода на старых умовах. Што зменіцца ў 2026
МПД пракаментаваў галоўныя змяненні для плацельшчыкаў ППД.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Innowise? iTechArt?

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
-2

банк ТИ, Феджес-Дворкин Системз ?

-1

Не знаю про их корпоративы, но недавно на собесе в одной из вышеуказанных контор сказали, что свой рабочий ноутбук мне нужно самому покупать. Сдаётся мне что и с корпоративом там предложат Х..
А если корпоратив и будет - то лишь по причине что "топам" самим хочется, подробнее смотри в моём сообщении в новости про корпоративы.

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
0

Ви решили поучаствовать в программа Феджес-Энивеа ?

1

Интересно как прокинули айтишников.
Сначала загнали по домам во время "пандемии" , свернули корпоративы, и вообще траты на happiness под предлогом, что вы ж все равно дома. Потом загнали обратно в офисы но.. корпоративы не вернули!

-1

Последние события показали не столько то, что компании меркантильные, сколько то, насколько айти-спецы оказались стадом ба...ов. А гонору то было.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
1

траты на happiness - это медстраховка, премия, регулярный пересмотр зарплаты, свободный график, возможность учиться в рабочее время за счет работодателя, оплата сертификаций и т.п. А все эти корпоративы и печеньки в офисе - фигня какая-то для привлечения джунов: ок если они есть, пофигу если их нет.