Як змяняўся прыбытак на супрацоўніка ў кампаніях накшталт Amazon і Meta, якія прагна наймалі і цяпер скарачаюць тысячамі

Ад пачатку 2022 года ў ІТ-сектары было звольнена больш за 300 тысяч чалавек. Кампаніі праводзяць шматтысячныя чысткі, каб знізіць выдаткі і стаць ашчаднейшымі і эфектыўнейшымі — так даюцца ў знакі наступствы неабдуманага наймання за некалькі гадоў пандэміі. Інвестары адзначаюць, што цяпер кампаніям трэба змяніць прыярытэты і клапаціцца не пра тое, хто больш наняў, а пра каэфіцыент эфектыўнасці, які выяўляецца ў даходзе на аднаго супрацоўніка.

Пакінуць каментарый

Паказчык вылічваецца проста: гадавая выручка кампаніі дзеліцца на колькасць супрацоўнікаў. Чым больш, тым лепш — адваротнае кажа пра разадзьмутасць штату і нізкую прадукцыйнасць працы. Insider прааналізаваў звесткі за 2018–2022 гады па 7 тэхнагігантах. Графікі ніжэй наглядна дэманструюць, чаму паўстала неабходнасць масава звальняць і чаму камусьці — больш, ніж астатнім.

Прырост супрацоўнікаў у 2018–2022 гг. супраць змянення выручкі на супрацоўніка за той жа перыяд

Як бачна, паводле тэмпаў наймання лідзіравалі Amazon і Meta, якія сумарна за два раўнды звальненняў — найбуйнейшых у ІТ — пазбавіліся 48 тысяч супрацоўнікаў.

Агрэсіўна наймаў і Twitter, у якога выручка на супрацоўніка за разгледжаны перыяд упала больш за ўсё. У цэлым гэты паказчык дэманструе рост у чатырох кампаній: Apple, Alphabet, Salesforce і Microsoft. Прычым у Apple, якая была сціплейшая за ўсіх, прырост найвышэйшы. Выглядаць буйнейшай і важнейшай — далёка не ключ да поспеху, адзначае Insider.

Па гадах выручка на супрацоўніка ў гэтых кампаніях змянялася наступным чынам. Самай нізкай у 2022 годзе яна выявілася ў Twitter — $317 333, у Amazon — $333 550, у Salesforce — $394 911. У Apple выручка на супрацоўніка вырасла ад $1,9 млн у 2020 годзе да $2,4 млн — у 2022-м.

Інвестар: Google і Meta наймалі тысячы людзей рабіць нічога
Па тэме
Інвестар: Google і Meta наймалі тысячы людзей рабіць нічога
Apple усімі сіламі скарачае выдаткі, каб пазбегнуць звальненняў. Вось што ўжо зроблена
Па тэме
Apple усімі сіламі скарачае выдаткі, каб пазбегнуць звальненняў. Вось што ўжо зроблена

Читать на dev.by