Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Як нам вярнуць вас назад?» Мэр Сан-Францыска спрабуе прыцягнуць айцішных CEO і ператварыць горад у ШІ-хаб

Мэр Сан-Францыска Дэніэл Луры хоча развіваць горад і перакананы, што ў гэтым яму дапамогуць кіраўнікі тэхналагічных кампаній. У інтэрв’ю TechCrunch ён заявіў, што асабіста тэлефануе прадпрымальнікам і запытвае, што трэба зрабіць, каб вярнуць іх або ўтрымаць у Сан-Францыска.

2 каментарыя

Акрамя вырашэння такіх праблем, як бяздомнасць, будаўніцтва жылля і добраўпарадкаванне горада, ён мае намер зрабіць яго больш прывабным для бізнесу. У прыватнасці, плануецца зрабіць падатковую сістэму больш «канкурэнтаздольнай» — напрыклад, увесці ільготы для мясцовых кампаній. Таксама мэр вядзе перамовы з вядучымі ШІ-кампаніямі горада аб адкрыцці новых офісаў і правядзенні тут новых ШІ-мерапрыемстваў. Так, Databricks будзе праводзіць фірмовую канферэнцыю ў Сан-Францыска замест Лас-Вегаса, як планавала. Новы офіс у сакавіку тут адкрыла OpenAI.

Таксама Луры хоча, каб ШІ-кампаніі больш інвеставалі ў Сан-Францыска — прычым у розныя сферы, уключаючы культуру і мастацтва. Луры кажа, што OpenAI ужо робіць гэта, але без публічнасці.

Акрамя грошай, Луры патрэбны амбіцыйныя ідэі ІТ-бізнесменаў. Нядаўна тут запусцілі кансорцыум прадпрымальнікаў Partnership for San Francisco, у які ўвайшлі ўдава Стыва Джобса Лорэн Паўэл Джобс, Джоні Айв, Сэм Альтман і іншыя. Ён будзе выступаць як канал камунікацыі паміж бізнес-супольнасцю і ўладамі горада.

Сан-Францыска ўжо некаторы час губляе айцішнікаў. Больш цікавым кірункам для іх стаў Нью-Ёрк, а нядаўна сярод венчурных інвестараў і ІТ-гульцоў стаў актыўна набываць папулярнасць Вашынгтон. Акрамя таго, з-за падатковай палітыкі многія ІТ-кампаніі пачалі пераязджаць, напрыклад, у Тэхас.

Тэхналагічная эліта падаграе стартап-бум у Вашынгтоне — ён можа стаць новым ІТ-цэнтрам ЗША
Тэхналагічная эліта падаграе стартап-бум у Вашынгтоне — ён можа стаць новым ІТ-цэнтрам ЗША
Па тэме
Тэхналагічная эліта падаграе стартап-бум у Вашынгтоне — ён можа стаць новым ІТ-цэнтрам ЗША
Бігтэхі пазбаўляюцца нерухомасці ў Крэмніевай даліне
Бігтэхі пазбаўляюцца нерухомасці ў Крэмніевай даліне
Па тэме
Бігтэхі пазбаўляюцца нерухомасці ў Крэмніевай даліне
Нью-Ёрк прыцягвае больш за ўсё айцішнікаў Сан-Францыска — страчвае
Нью-Ёрк прыцягвае больш за ўсё айцішнікаў, Сан-Францыска — страчвае
Па тэме
Нью-Ёрк прыцягвае больш за ўсё айцішнікаў, Сан-Францыска — страчвае
Айцішныя мільярдэры прыпынілі праект будаўніцтва горада будучыні ў Каліфорніі пад які адбіралі землі ў фермераў
Айцішныя мільярдэры прыпынілі праект будаўніцтва горада будучыні ў Каліфорніі, пад які адбіралі землі ў фермераў
Па тэме
Айцішныя мільярдэры прыпынілі праект будаўніцтва горада будучыні ў Каліфорніі, пад які адбіралі землі ў фермераў
Заробкі ў Крэмніевай даліне ўпалі больш за ўсё ў ЗША ў 2023 годзе
Заробкі ў Крэмніевай даліне ўпалі больш за ўсё ў ЗША ў 2023 годзе
Па тэме
Заробкі ў Крэмніевай даліне ўпалі больш за ўсё ў ЗША ў 2023 годзе
Чытайце таксама
Генеральны дырэктар Salesforce пажартаваў пра сачэнне міграцыйнай службы, раззлаваў супрацоўнікаў

EPAM расце ва Украіне ўпершыню з пачатку вайны
EPAM расце ва Украіне ўпершыню з пачатку вайны
EPAM расце ва Украіне ўпершыню з пачатку вайны
Вакансіі з узгадваннем ШІ прабіваюць столь у ЗША
Вакансіі з узгадваннем ШІ прабіваюць столь у ЗША
Вакансіі з узгадваннем ШІ прабіваюць столь у ЗША
Вашынгтон падаў у суд на Playtika
Вашынгтон падаў у суд на Playtika
Вашынгтон падаў у суд на Playtika
5 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

*1. Снизить городской налог и убрать Franchise Tax.

*2. Решить проблему бездомных людей, в т.ч. найти решение в вопросе Тендерлойна.
*3. Перестать няньчиться с криминалом: от реальной, а не формальной, отмены Proposition 47 до торговли наркотиками на улицах.
*4. Начать уважительно относиться к добросовестным гражданам-налогоплательщикам, а не вынуждать их оплачивать до конца дней своих содержание очередного наркоши, прыгнувшего на капот движущейся машины.

*Тогда перестанут уходить торговые сети а-ля Walgreens, коропорации а-ля Google и маленькие бизнесы а-ля кафе.

*Жители Города, которые голосуют "ногами", т.е. рассматривают переезд, не хотят оплачивать налогами свою небезопасность, "органические артефакты" (экс...ременты) на тротуарах и безнаказанное воровство, неадекватное поведение населения тех самых тротуров.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 красавіка 2025, 05:28

no-one
no-one project micromanager в prefer not to say
0

Какие-то слишком ультраправые идеи, фу-фу-фу, в общем.