Як нетэхнару ўвайсці ў ШІ: архітэктар стала UX-даследчыкам у Microsoft
UX-даследчыца Microsoft Прыянка Кувалекар пачынала кар’еру ў архітэктуры, аднак пазней вырашыла змяніць прафесійны накірунак і перайсці ў лічбавую сферу.
UX-даследчыца Microsoft Прыянка Кувалекар пачынала кар’еру ў архітэктуры, аднак пазней вырашыла змяніць прафесійны накірунак і перайсці ў лічбавую сферу.
UX-даследчыца Microsoft Прыянка Кувалекар пачынала кар’еру ў архітэктуры, аднак пазней вырашыла змяніць прафесійны накірунак і перайсці ў лічбавую сферу.
Кувалекар далучылася да Microsoft у 2025 годзе. Па яе словах, спачатку яна не планавала працаваць у тэхналогіях: спецыяліст пяць гадоў вывучала архітэктуру ў Індыі.
Пасля заканчэння ўніверсітэта Кувалекар вырашыла змяніць кар’ерны накірунак у бок лічбавых прадуктаў. Першым крокам стаў трохмесячны курс па UX-дызайне, пасля якога яна паступіла ў магістратуру па user experience і interaction design у ЗША.
Яе першай пазіцыяй у індустрыі стала стажыроўка UX-даследчыкам у міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Korn Ferry. Праз год фірма прапанавала ёй пастаянную ролю, дзе яна працавала да 2021 года. Затым спецыяліст перайшла ў Cisco на пазіцыю UX research lead і заняласы даследаваннямі ШІ-функцый для Webex. Гэты досвед стаў яе уваходнай кропкай у сферу ШІ.
Каб глыбей разабрацца ў тэхналогіі, Кувалекар прайшла навучанне па генератыўным ШІ, вялікіх моўных мадэлях і агентных сістэмах, а таксама вывучала метады ацэнкі ШІ-прадуктаў. Па яе словах, ключавая асаблівасць такіх сістэм — неабходнасць пастаяннага кантролю якасці.
«ШІ нельга пратэставаць адзін раз і лічыць гатовым — ён патрабуе бесперапыннай ацэнкі, каб забяспечваць надзейны карыстальніцкі досвед», — падкрэсліла яна. Даследаванні каманды выяўлялі праблемы з тонам адказаў, інтэрпрэтацыяй сэнсу і тэмпам дыялогаў.
Яшчэ адна важная выснова: для працы ў ШІ неабавязкова быць інжынерам. «Неабавязкова ствараць тэхналогію самастойна, каб уплываць на яе. Але трэба разумець яе дастаткова добра», — патлумачыла яна. Гэтае веданне, па яе словах, дапамагае «задаваць інжынерам правільныя пытанні і распрацоўваць даследаванні, якія вымяраюць давер, надзейнасць і устойлівасць сістэм».
Кувалекар раіць спецыялістам без тэхнічнага бэкграунду пачынаць «там, дзе ШІ сустракаецца з людзьмі, а не з кодам», і сканцэнтравацца на карыстальніцкім досведзе. «Менеджары па найме хочуць бачыць не проста веданне ШІ, ім важна разумець, як вы можаце фарміраваць яго адказнае і зручнае выкарыстанне», — дадала яна.
На думку даследчыка, адзін з лепшых спосабаў павысіць сваю каштоўнасць — збіраць партфоліё праектаў на стыку «ШІ і людзей»: дакументаваць даследаванні, паказваць уплыў высноваў на прадуктовыя рашэнні і нават праводзіць невялікія ўласныя эксперыменты.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.