«Савушкін — добры завод». Амаль палова айцішнікаў у рэгіёнах лічыць працу ў ІТ не вельмі прэстыжнай
Многія ўдзельнікі анкеты апошні раз шукалі працу даволі даўно — у 2020–2021 годзе і нават раней. Магчыма, гэтым тлумачыцца пазітыўная карціна пры адказе на пытанне пра тэрміны яе пошуку.
Больш за траціну айцішнікаў адказалі, што знайшлі працу менш чым за месяц. 24% шукалі месца працы да трох месяцаў. Тых, у каго працэс зацягнуўся на тры месяцы і больш, — каля 27%. Часцей за ўсё гэта людзі, якія апошні раз шукалі працу восенню 2023 года і пазней.
Пераважная большасць карысталася пры пошуках LinkedIn, джаббордамі, многія задзейнічалі знаёмых і тэматычныя чаты.
У сярэднім суіскальнікі адгукаліся на вакансіі 65 разоў. Некаторыя адказвалі так: «больш за сто разоў, збіўся з падліку», «разоў дзесяць на дзень», «шмат, вельмі шмат».
Пры гэтым 45% айцішнікаў такі атрымалі ў выніку запаветны офер — але толькі адзін. Кожны чацвёрты-пяты мог выбіраць з двух офераў. Кожны сёмы — з трох і больш. Амаль кожны пяты прапановы працы так і не атрымаў.
Вось як пракаментавалі вынікі пошукаў некаторыя рэспандэнты:
- «Ніводнага оферу. З усіх водгукаў толькі тры кампаніі гатовыя былі далей праводзіць этап сумоўя, у астатніх выпадках атрымліваў перманентную адмову».
- «З адпраўленых 657 водгукаў атрымаў парачку офераў».
- «Калі ўключаць стажыроўкі (курсы ад кампаній) — то сем офераў. Пасля апошняй стажыроўкі атрымаў рэальны офер».
- «Офераў было нямала, але шмат вакансій з РФ, дзе чамусьці патрабуюць знаходжанне на яе тэрыторыі».
Сярэдняя колькасць выніковых офераў ва ўдзельнікаў анкеты, аднак, большая за адзінку — 1,4 (магчыма, гэтая «агульнабальнічная тэмпература» ў кагосьці ўселіць аптымізм).
На графіку відаць, як удзельнікі анкеты адказалі на пытанне аб прэстыжнасці працы ІТ-спецыяліста ў іх асяроддзі. Неадназначная ацэнка, але пераважае ўсё ж пазітыўная рэпутацыя ІТ-сферы.
Дзе яшчэ можна сябе знайсці
І гэта нядзіўна. Бо годных альтэрнатыў ІТ-галіне ў абласных цэнтрах і маленькіх гарадах не так шмат. Вось якія пералічылі нашыя ўдзельнікі:
- «Сісадмін у дзяржустанове»;
- «Перавозка тавару з Польшчы»;
- «Выкладчыкі, рознарабочыя»;
- «Завод, сельская гаспадарка»;
- «Займацца ягадамі»;
- «Вытворчасць, адукацыя, сфера паслуг, лагістыка»;
- «Рабочыя заводаў, настаўнікі, прадаўцы, таксі»;
- «Вытворчасць, МУС»;
- «АЭС, Кранаспан, Садружнасць. Сам працаваў на АЭС да ІТ»
- «Развіццё тубізнэсу»;
- «Будаўніцтва. Маркетынг. Дальнабойшчык»;
- «Гандаль, горадаўтваральныя прадпрыемствы („Малочныя горкі“, будаўнічыя фірмы і г. д.), дзяржаўная служба і бюджэт»;
- «Белтэлекам або праца на еўрапейскія кампаніі-перавозчыкі»;
- «Шахта і ўсё, што з гэтым звязана»;
- «Савушкін — добры завод з нядрэннымі заробкамі (1500-3000 BYN), пастаянныя прэміі, надзейная і стабільная праца»;
- «Райвыканкам або касірам»;
- «Сур’ёзнай альтэрнатывы няма. Аднакурснікі і сябры або ў ІТ, або не працуюць яшчэ».
Читать на dev.by