Як у Польшчы аплачваюць звышурочныя
Інфармацыя для тых, у каго ўмова, а працэ.
Што прапісана ў польскім заканадаўстве пра авертаймы, расказаў Dzik Pic.
Колькі гадзін трэба адпрацаваць па ПК?
Працоўны час людзей з працоўнай дамовай не мае перавышаць 8 гадзін на дзень і 40 гадзін пры 5-дзённым працоўным тыдні.
Вызначэнне звышурочнай працы дадзенае ў арт. 151 ПК Польшчы. Згодна з рэгламентам, можна заклікаць працаўніка адпрацаваць гадзіны па-за межамі яго звычайнага працоўнага графіка, калі:
— неабходна прыняць меры, каб выратаваць чыёсьці жыццё або здароўе; маёмасць або навакольнае асяроддзе; ліквідаваць няспраўнасць;
— на патрабаванне працадаўцы (хітра, так).
Прасцей кажучы, звышурочная праца — гэта нешта нечаканае, чаго нельга запланаваць загадзя. Так што калі ў вашай дамове прапісаныя абавязковыя перапрацоўкі, мы як мінімум раім прыгледзецца.
Ці можна ўзяць не грашыма, а адгуламі?
Так. Памер адгулу за перапрацоўкі залежыць ад таго, хто прапаноўвае ўзяць часам, а не грашыма: працаўнік ці працадаўца.
Калі гэта:
— працаўнік, то адгул даецца ў тым жа аб’ёме, што і звышурочныя гадзіны (то-бок 1:1);
— працадаўца, то суадносіны адпрацаваных гадзін і колькасці адгулаў ідуць па формуле 1:1½.
А калі працаўнік хоча ўзяць грашыма?
Калі звышурочная праца не можа быць кампенсаваная адгулам, працаўніку трэба заплаціць за перапрацоўку.
Як сказана ўсё ў тым жа 151-м артыкуле, у памеры 100% даплаты — за звышурочную працу:
— у начны час;
— у нядзелю і святочны дзень, які не з’яўляецца для супрацоўнікаў рабочым;
— у выходны дзень, які далі працаўніку ў абмен на адпрацоўку ў нядзелю або святочны дзень.
У памеры 50% даплаты — за звышурочную працу ва ўсіх астатніх выпадках.
Каго няможна прыцягваць да звышурочнай працы?
Непаўналетніх, цяжарных і людзей з інваліднасцю.
Яшчэ ёсць група людзей, якія могуць адмовіцца ад перапрацоўкі, хоць і не абавязаныя гэтага рабіць. Гэта бацькі, якія выхоўваюць дзяцей да 4 гадоў, і працаўнікі на шкодных вытворчасцях.
Важна: працоўны час з улікам звышурочнай працы не можа перавышаць 13 гадзін на дзень.
Читать на dev.by