Як выціснуць максімум з рэгіянальнага цэнаўтварэння: парады ад Дзмітрыя Гурскага
Сузаснавальнік і генеральны дырэктар Flo Дзмітрый Гурскі ў інтэрв’ю для дакладу RevenueCat падзяліўся практычнымі прынцыпамі рэгіянальнага цэнаўтварэння, якія дапамагаюць лічбавым прадуктам павялічваць даход. Ён вылучыў тры ключавыя моманты.
Ведайце сваю аўдыторыю, а не толькі эканоміку
Спадзявацца на агульныя індэксы, кшталту «Індэкса бігмака», або іншыя макраэканамічныя паказчыкі недастаткова. Напрыклад, у краінах, што развіваюцца, карыстальнікі iOS звычайна маюць больш высокі даход, чым карыстальнікі Android. Таму кошты павінны адрознівацца не проста па рэгіёнах, а і па платформах у межах аднаго рэгіёна — з улікам іх спецыфікі.
Падчас тэставання коштаў засяроджвайцеся на даходзе, а не толькі на канверсіі
Пры ацэнцы поспеху абранай цэнавай стратэгіі распрацоўшчыкі звычайна глядзяць на працэнт карыстальнікаў, якія вырашылі плаціць пасля ўсталявання аплікацыі. Але Гурскі раіць улічваць велічыню сярэдняга даходу на карыстальніка (ARPU). У некаторых выпадках зніжэнне кошты прыводзіць да росту агульнага даходу за кошт павелічэння колькасці платных карыстальнікаў і паляпшэння ўтрыманання, а таксама робіць маркетынг больш эфектыўным.
Улічвайце культуру і звычкі аплаты
Цэнавая адчувальнасць — гэта культурны фактар. У некаторых рэгіёнах карыстальнікі хутка прымаюць рашэнне аб пакупцы, у іншых — не прывучаны да платных лічбавых прадуктаў. Гурскі адзначае, што трэба ўлічваць не толькі плацежаздольнасць карыстальнікаў, але і адаптавацца да зменлівага стаўлення да лічбавых прадуктаў і плацежных звычак у рэгіёне.
Даклад даступны па спасылцы. Поўную версію інтэрв’ю можна паслухаць тут.
Читать на dev.by