«Як будынак, у якім усё гарыць»: інжынер Twitter пра хаос ад звальненняў

За час кіравання ў Twitter Маск разагнаў тры чвэрці штату, усталяваў вар’яцкія дэдлайны і патрабаванні. Апошнімі тыднямі ў сацсетцы пачасціліся маштабныя збоі — толькі за гэты год іх было шэсць: адзін у студзені, тры ў лютым і і ўжо два ў сакавіку, а таксама размножыліся фэйкавыя акаўнты і боты, з якімі бізнэсовец хацеў змагацца.

7 каментарыяў

Супрацоўнікі кажуць, што на платформе становіцца ўсё больш тролінгу і ненавісніцкага кантэнту, але з гэтым ніхто нічога не робіць.

«Знутры гэта выглядае як будынак, у якім усе часткі ў агні», — апісвае сітуацыю адзін з супрацоўнікаў у інтэрв’ю ВВС. Паводле яго слоў, у кампаніі пануе гармідар, а многія людзі, якія займаліся распрацоўкай і падтрымкай функцый бяспекі, што блакавалі 60% тролінгу, былі звольненыя.

«Калі глядзець звонку, фасад выглядае нармальна, але я бачу, што нічога не працуе. Увесь вадаправод паламаны, усе краны, усё, — дадаў супрацоўнік. А праз недахоп людзей на каманды перакладаюць задачы па-за іхняй кампетэнцыяй. — Толькі што прыйшоў чалавек без досведу рабіць тое, што раней рабілі больш за 20 чалавек. Гэта моцна павышае рызыку, моцна павышае верагоднасць таго, што нешта можа пайсці не так».

У напрамку бяспекі кантэнту многія функцыі для абароны карыстальнікаў не працуюць, як працавалі да Маска, бо за іх больш ніхто не адказвае.

Апошні збой справакаваў усяго адзін інжынер. Сітуацыя вельмі раззлавала прадпрымальніка: у адказ на пост тэхпадтрымкі Twitter пра змяненне, якое мела «непрадбачаныя наступствы», ён заявіў, што код сацсеткі трэба цалкам перапісваць.

Пры гэтым, паводле слоў таго ж супрацоўніка, у офісе Маска заўсёды — нават у прыбіральню — суправаджаюць два целаахоўнікі.

Праз звальненні джуны ў Twitter засталіся адказваць за сістэмы, з якімі ніколі не працавалі
Па тэме
Праз звальненні джуны ў Twitter засталіся адказваць за сістэмы, з якімі ніколі не працавалі
У Twitter абмяркоўваюць верагоднага новага СЕО — ён начаваў у офісе з дзіцем і ўдзельнічаў у апошніх звальненнях
Па тэме
У Twitter абмяркоўваюць верагоднага новага СЕО — ён начаваў у офісе з дзіцем і ўдзельнічаў у апошніх звальненнях
Маск звольніў топ-менеджара Twitter праз тое, што ў яго падае папулярнасць
Па тэме
Маск звольніў топ-менеджара Twitter праз тое, што ў яго падае папулярнасць

Читать на dev.by