Канада хоча абкласці амерыканскі бігтэх новымі падаткамі
У канадскі парламент унесены законапраект, які прадугледжвае дадатковы падатак з буйных амерыканскіх карпарацый, якія працуюць у краіне.

Паводле даных Bloomberg, у выпадку прыняцця закона падаткам у 3% будзе абкладацца выручка амерыканскіх кампаній, атрыманая ад прадастаўлення лічбавых паслуг канадцам ад 1 студзеня 2022 года. Мінімальны парог падаткаабкладальнай выручкі дасягае $14,5 мільёна, пры гэтым сусветная выручка кампаніі мае быць не меншай за $800 мільёнаў на год.
Канадскія ўлады спаслаліся на аналагічныя правілы ў Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і Іспаніі. Аўтары законапраекта адзначылі, што ЗША так і не ратыфікавалі адзіных правілаў падаткаабкладання ў рамках Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD). Канада плануе сабраць пасля прыняцця закона да $5,2 мільярда падаткаў на працягу 5 гадоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.