Канада закрыла дзве ІТ-кампаніі за пагрозу нацбяспецы
Улады Канады ў пятніцу пастанавілі ліквідаваць дзве тэхналагічныя кампаніі, у якіх разгледзелі пагрозу нацыянальнай бяспецы. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву мясцовага міністэрства інавацый, навукі і прамысловасці.
Гаворка пра кампаніі Bluvec Technologies і Pegauni Technology. Іх папрасілі згарнуць дзейнасць у адпаведнасці з законам, які рэгулюе замежныя інвестыцыі.
Рашэнне было прынятае ў выніку праверкі органамі, якія займаюцца нацыянальнай бяспекай і разведкай. У міністэрстве адзначылі, што вітаюць замежныя ўкладанні, але маюць намер дзейнічаць рашуча, калі гэтыя ўкладанні нясуць пагрозу для Канады.
У заяве не прыводзіліся падрабязнасці пра інвестыцыі, прычыны боязі і самі кампаніі. Bluvec вырабляе прыборы для выяўлення дронаў, а Pegauni займаецца бесправаднымі сістэмамі бяспекі.
Сёлета ўлады Канады ўнеслі папраўкі ў Закон аб інвестыцыях, якімі пастрожылі праверку замежных укладанняў на прадмет пагрозы нацбяспецы. Закон распаўсюджваецца на замежнікаў, пад кантроль якіх пераходзяць канадскія кампаніі або якія хочуць запусціць новы бізнэс у краіне.
Читать на dev.by