Канадская авіялінія паплацілася за непраўдзівую рэкамендацыю, якую чат-бот даў карыстальніку

Найбуйнейшая авіякампанія Канады Air Canada мае выплаціць кампенсацыю пасажыру, якога карпаратыўны чат-бот увёў у зман з нагоды зніжак, паведамляе CBC News.

Пакінуць каментарый

Джэйк Мофат зайшоў на сайт Air Canada ў дзень, калі памерла яго бабуля. Гэта адная з нямногіх кампаній, якая вяртае частку грошай за квіток пасажырам, чыё падарожжа звязанае са смерцю блізкага.

Чат-бот патлумачыў Мофату, што пасажыр мае права атрымаць зніжку на працягу 90 дзён пасля афармлення білета, нават калі ўжо здзейсніў палёт, і адаслаў да адпаведнай формы. Мофат спакойна купіў білет за поўны кошт, а калі звярнуўся ў падтрымку за кампенсацыяй, яму сказалі, што зніжаныя стаўкі не прымяняюцца да ўжо выкананых палётаў — інфармацыя пра гэта выявілася размешчанай на адной са старонак сайта. Мофат даслаў скрыншот перапіскі з чат-ботам, у якім той кажа адваротнае. У Air Canada паабяцалі пафіксіць бота, але Мофата гэта не задаволіла, і ён вырашыў падаць у суд.

На судзе кампанія паспрабавала адхіліцца ад чат-бота, заявіўшы, што гэта «асобная юрыдычная асоба, якая сама нясе адказнасць за свае дзеянні». Суддзя быў шакаваны. Ён заўважыў, што чат-бот — частка афіцыйнага сайта кампаніі, і яна, відавочна, адказвае за інфармацыю на ім незалежна ад таго, ці размешчаная яна на статычнай старонцы, ці выдадзеная асістэнтам.

Чат-бота уговорили продать новенький люксовый внедорожник за $1
По теме
Чат-бота уговорили продать новенький люксовый внедорожник за $1

Аргумент пра тое, што Мофат мог бы сам знайсці карэктную інфармацыю дзесьці на сайце, суддзю не пераканаў. На яго думку, Air Canada мае забяспечваць якасць адказаў свайго бота, прычын давяраць ім менш, ніж уласна сайту, няма, і ў любым выпадку Мофат не мог ведаць, якая інфармацыя на сайце карэктная, а якая — не.

Суддзя пастанавіў, што Air Canada мае вярнуць Мофату $812 — розніцу паміж выплачанымі $1630,36 за квіток да Таронта і назад і цаной са зніжкай.

Meta запустила чат-бота, который считает Цукерберга «мерзким манипулятором»
По теме
Meta запустила чат-бота, который считает Цукерберга «мерзким манипулятором»
«Это худшая компания в мире»: клиент службы доставки заставил ИИ-бота обругать ее сервис в стихах
По теме
«Это худшая компания в мире»: клиент службы доставки заставил ИИ-бота обругать ее сервис в стихах

Читать на dev.by