Аўдыторыя ў канкурэнта Twitter б'е рэкорды дзякуючы Маску

Многія карыстальнікі Twitter сталі шукаць альтэрнатывы Twitter пасля таго, як 27 кастрычніка платформа перайшла пад крыло Ілана Маска. Адная з найпапулярнейшых — дэцэнтралізаваны сэрвіс мікраблогінгу Mastodon.

2 каментарыя

Паводле даных Sensor Tower, за 28 кастрычніка — 6 лістапада мабільная праграма Mastodon набрала 750 тысяч запамповак ва ўсім свеце. Гэта ў 53 разы больш, чым за папярэдні 11-дзённы перыяд, калі яе спампавалі ўсяго 14 тысяч разоў, адзначае Quartz.

Mastodon быў запушчаны ў 2016 годзе і па функцыянале практычна аналагічны Twitter. Паводле слоў заснавальніка і галоўнага распрацоўшчыка сэрвісу Яўгена Рачко, ад моманту куплі Маскам яго прататыпа да яго далучылася 490 тысяч новых карыстальнікаў, а штомесячная актыўная аўдыторыя пераадолела адзнаку ў 1 млн юзераў.

Twitter, згодна з інфармацыяй The Verge, налічвае больш за 250 млн манетызаваных штодзённых карыстальнікаў.

«Спадзяюся, серверы не паплавяцца». Маск выхваляецца небывалай папулярнасцю Twitter
Па тэме
«Спадзяюся, серверы не паплавяцца». Маск выхваляецца небывалай папулярнасцю Twitter

Читать на dev.by