Казахстан скасаваў «візаран» для замежнікаў
Урад Казахстана абнавіў пастанову «Аб зацвярджэнні правілаў уезду» ў краіну, заўважыў vc.ru. У ёй уводзіцца абмежаванне для імігрантаў, якія прыехалі без візы — грамадзянам дзяржаў-сяброў Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку беларусам, у краіне можна знаходзіцца 90 дзён на працягу 180 дзён. У ранейшай версіі паўгадавога ліміту не было.
Так, забараняецца «візаран»: абнавіць 90-дзённы тэрмін знаходжання, калі перасячы мяжу на дзень і вярнуцца, не атрымаецца. Парушальнікам адмовяць ва ўездзе.
У пастанове не пазначана, што яна мае зваротную сілу. То-бок тых, хто раней практыкаваў «візаран», караць не будуць. Пастанова набудзе моц 26 студзеня 2023 года.
Каб затрымацца ў краіне даўжэй за 90 дзён, трэба аформіць дазвол на часовае пражыванне (РВП). Яго выдаюць, калі даказаць адную з мэт прыбыцця: уз’яднанне з сям’ёй, для працы на мясцовую кампанію, на лячэнне, вучобу або для місіянерскай дзейнасці.
Читать на dev.by