Кожная трэцяя кампанія плануе звальняць мінімум 30% у 2023 годзе

Канструктар рэзюмэ ResumeBuilder.com у снежні апытаў 1000 кіраўнікоў кампаній з ЗША пра стан штату ў 2022 годзе і планы па звальненнях на 2023-ы. Падаем асноўныя высновы з даклада.

1 каментарый

61% рэспандэнтаў адказалі, што, хутчэй за ўсё, сёлета будуць скарачаць.

З тых кіраўнікоў, хто дапускае верагоднасць скарачэнняў, 57% кажуць, што пад скарачэнні можа патрапіць 30% іх штату альбо больш.

70% кампаній не выключаюць замарозкі наймання ў 2023 годзе.

34% кампаній у 2022 годзе збіраліся паменшыць або не выдаваць святочных падарункаў і прэмій. 27% кампаній скарацілі заробкі супрацоўнікам.

79% кіраўнікоў кажуць, што, хутчэй за ўсё, будуць звальняць так званых «quiet quitters» — людзей, якія робяць толькі той мінімум задач, які неабходны, каб не быць звольненымі па-сапраўднаму.

74% кіраўнікоў згодныя, што ў 2023 годзе звальняць непрадукцыйных будзе прасцей, паколькі магчымасцей дыктаваць свае ўмовы з улікам сітуацыі на рынку ў іх менш.

«Тихое увольнение»: в мире набирает популярность новое отношение к работе
По теме
«Тихое увольнение»: в мире набирает популярность новое отношение к работе

Читать на dev.by