У кожнай трэцяй аб'яве шукаюць сеньёра. Аналіз трэндаў ад стваральніка пашукавіка вакансій
Ці памятаеце «забойцу LinkedIn і Google Search» — пашукавік вакансій для рускамоўных рэлакантаў Jobr, Kur…a? Яго стваральнік Андрэй Палканаў склаў топ-100 самых сустраканых слоў у назвах вакансій і прааналізаваў найбольш частотныя.
За апошнія шэсць месяцаў сістэма Андрэя Палканава, паводле ягоных слоў, сабрала 53 100 вакансій (актыўных цяпер — 15 300) ад рэлевантных для рэлакантаў кампаній (спачатку такіх кампаній было 50, цяпер — 215). Ён абраў топ-100 самых частотных слоў у загалоўках і прааналізаваў трэнды. Перадрукоўваем гэты аналіз.
1. Ані для кога не сакрэт, але ж хто чакаў, што гэта настолькі пякельны трэнд:
senior — 15 507 (29%)
middle — 1081 (2%)
junior — 800 (1,5%)
Вы толькі ўдумайцеся! Амаль 30% вакансій ужо проста ў загалоўку змяшчаюць патрабаванне пра сеньёрнасць, што больш як у 8 разоў перавышае колькасць [вакансій са згадваннем] мідлоў і джуноў разам узятых.
Не забывайцеся, гэта толькі назвы. Баюся, калі разглядаць патрабаванні ў саміх вакансіях, то перакос будзе яшчэ большы.
Гэта можа быць звязана з тым, што распрацоўшчыкі-джуны ўжо не такія актуальныя, калі іх працу спакойна можа рабіць АІ, а фабрыкі (курсы) усё працягваюць вешаць локшыну на вушы і штампаваць бесперспектыўных небаракаў ордамі. Ну і навошта наймаць мідлоў, калі за тыя ж грошы цяпер можна наняць сеньёраў, якім няма куды дзявацца ад безвыходнасці — нагадаю, добрыя вакансіі набіраюць па 300 водгукаў за першыя некалькі гадзін пасля публікацыі.
2. Амаль палову вакансій займаюць распрацоўшчыкі:
engineer — 14 817 (28%);
developer — 9112 (17%).
Прароцтва, што праграмісты стануць не патрэбныя, яшчэ не спраўдзілася, ну, або не настолькі відавочна пакуль.
3. Таксама ў верхняй дваццатцы:
analyst — 3016 (6%);
devops — 2175 (4%);
architect — 1872 (3,5%);
consultant — 1847 (3,5%);
qa — 1730 (3,3%);
support — 1713 (3,2%).
А вось яшчэ адзін міф ад стваральнікаў курсаў, што цяпер усім патрэбныя толькі дэвопсы, развянчаўся.
4. Пры гэтым лідоў і менеджараў прыкладна пароўну:
lead — 6101 (11,5%);
manager — 5849 (11%).
Іх, вядома, АІ таксама заменіць (як і ўсіх нас), але не заўтра.
5. Немалы працэнт вакансій звязаны з данымі:
data — 4272 (8%).
І гэта зусім нядзіўна: data-driven падыходы і раней былі must have, што ўжо казаць пра цяпер, калі даныя — гэта асноўнае паліва для АІ, які бурна развіваецца.
6. Сярод моў праграмавання ўсіх бязлітасна раздзірае Java:
java — 3503 (6,6%);
python — 1620 (3,1%);
net (.NET) — 1583 (3%);
javascript + JS — 773 + 676 (1,5% + 1,3%).
Пачакайце, хіба на курсах не расказваюць, што Python і JS самыя папулярныя мовы?
7. Мануальнае тэсціраванне без ведання аўтаматызацыі вымірае як клас — нават не трапіла ў спіс, у адрозненне ад аўтаматызацыі:
automation — 1678 (3,2%).
Нагадаю, што ўсяго qa — 1730 (3,3%)
Будучым тэсціроўшчыкам з курсаў варта звярнуць увагу на гэтую тэндэнцыю — парог уваходу ў прафесію значна павышаецца.
Читать на dev.by