Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ужо 9000 вакансій. Пагутарылі са стваральнікам «забойцы LinkedIn» — пашукавіка працы для рускамоўных

Стваральнік пашукавіка вакансій Jobr Ku…a для рускамоўных рэлакантаў Андрэй Палканаў працягвае яго прасоўваць у LinkedIn і ўжо намякае на манетызацыю.

Вывучылі профіль Андрэя і трохі заблыталіся: вучыўся ў МДУ, ад 2016 года жыве і працуе ў Мінску, а лаецца як рэлакант у Польшчы. Няма актуальнага месца працы, акрамя ўласнага праекта, пры гэтым джобра-сэрвіс бясплатны. Вырашылі распытаць пра ўсё напрамую.

32 каментарыя
Ужо 9000 вакансій. Пагутарылі са стваральнікам «забойцы LinkedIn» — пашукавіка працы для рускамоўных

Стваральнік пашукавіка вакансій Jobr Ku…a для рускамоўных рэлакантаў Андрэй Палканаў працягвае яго прасоўваць у LinkedIn і ўжо намякае на манетызацыю.

Вывучылі профіль Андрэя і трохі заблыталіся: вучыўся ў МДУ, ад 2016 года жыве і працуе ў Мінску, а лаецца як рэлакант у Польшчы. Няма актуальнага месца працы, акрамя ўласнага праекта, пры гэтым джобра-сэрвіс бясплатны. Вырашылі распытаць пра ўсё напрамую.

«Мне здавалася, я стану мегазапатрабаваным спецыялістам. Агага!»

Андрэй Палканаў:
— Я родам з Расіі, але ўжо амаль восем гадоў жыву ў Мінску. Паклікалі Haxe-праграмістам у Playtika. Там я прапрацаваў больш за пяць гадоў, за гэты час прапампаваў менеджарскія скілы і стаў цімлідам. А два гады таму звольніўся, каб занурыцца ў свет АІ-тэхналогій.

Playtika — цудоўная кампанія, і гэта велізарны шанцунак, што мне давялося там папрацаваць.

Пры гэтым я адчуваў, што ідзе нейкая магутная хваля, звязаная з нейрасеткамі, хоць наогул не разумеў, што гэта такое.

Вельмі хацелася разабрацца, таму я пайшоў вучыцца на бясплатныя курсы ад МФТІ на Stepik-е (там два паўнавартасныя семестры). Ужо ў часе навучання прагрымелі Lensa з яе Magic Avatars, Midjourney, ChatGPT і незаўважаны для рускамоўнай публікі ашаламляльны Cicero ад Meta. 

Что стало с Lensa через пару месяцев после мирового хайпа? FAQ по теме
Что стало с Lensa через пару месяцев после мирового хайпа? FAQ по теме
По теме
Что стало с Lensa через пару месяцев после мирового хайпа? FAQ по теме

Скончыўшы курсы, я мінулай восені беспаспяхова пахадзіў па сумоўях. Мне здавалася, што калі да майго досведу і ўжо наяўных кампетэнцыяў інжынера-праграміста і менеджара дадаць трэці аспект — разуменне нейрасетак і АІ-тэхналогій — то я стану мегазапатрабаваным спецыялістам. Агага, як жа я памыляўся! Такое адчуванне, што ўсім патрэбныя крутыя менеджары, абавязкова з веданнем тэорыі і за цану тэсціроўшчыка з досведам 2 гадоў пасля курсаў. 

Вядома, я не мог з такім мірыцца і крыж на сабе ставіць не збіраўся. Бачачы, які змрок вакол у цэлым і на рынку працы ў прыватнасці, я вырашыў зрабіць іміджавы праект, які будзе дапамагаць тым, хто шукае працу па-за межамі СНД. Так, бліжэй да зімы я пачаў распрацоўку агрэгатара кампаній для рускамоўных рэлакантаў WayOut.

«Уладкавацца ў такія кампаніі будзе меркавана прасцей»

WayOut — гэта самастойны праект ці толькі аснова для пашукавіка вакансій? Як наогул складаўся спіс умоўна рускамоўных кампаній? 

WayOut і Jobr Kur…a — гэта дзве асобныя, але ідэйна звязаныя праграмы: каталог кампаній і — лагічны працяг — пошук вакансій ад гэтых кампаній.

Першапачаткова WayOut быў спісам з усяго-ткі 60-70 кампаній, які я склаў у Google Sheets, калі сам шукаў працу. А далей я выкарыстоўваў розныя падыходы, каб знаходзіць рэлевантныя кампаніі — пісаў «распаўзальныя» скрыпты, аналізатары аўдыторый, прыкручваў аўтаматызацыю, дзе было магчыма, для паскарэння працэсу валідацыі кампаній. У мяне нават была ідэя навучыць нейронку пад гэтую справу —можа, вярнуся да яе яшчэ. 

Аднойчы мне параілі спіс нейкага HR-агенцтва. Там выявілася шмат нерэлевантнага, але ўсё роўна нейкую частку кампаній, якіх у мяне яшчэ не было, я зацягнуў — дзякуй складальнікам за іх працу.

Цяпер у WayOut-каталогу больш за 500 кампаній, якія наймаюць па-за межамі СНД і/або даюць аддаленую працу, і якія, так гістарычна склалася, маюць адчувальную колькасць рускамоўных работнікаў. Гэта значыць, што ўладкавацца туды меркавана значна прасцей, патрабаванні да англійскай мовы будуць не такія высокія і на адрозненні ў менталітэце будуць заплюшчваць вочы.

Агрэгатар дазваляе шукаць кампаніі па лакацыях і спецыялізацыях. Сам па сабе спіс падыходных для рэлакацыі кампаній — гэта карысная рэч, але я вырашыў пайсці далей.

Пашукавік?

Так. Увесну WayOut і яго напаўненне былі гатовыя, і я задумаўся пра значна больш складаны і амбіцыйны праект — пошук вакансій кампаній з гэтага каталога. Працоўная назва прыйшла ў галаву па аналогіі з мемам пра бабра. У Jobr Kur…a я ўбачыў адразу некалькі аспектаў:

  • само слова Jobr намякае, што гэта штосьці пра працу;
  • не зусім цэнзурнае спалучэнне слоў адлюстроўвае ўсе тыя эмоцыі, што адчуваюць суіскальнікі;
  • адсылка да польскага мему — як даніна той акалічнасці, што пераважная большасць маіх калег і знаёмых апынуліся ў Польшчы.

Але самі вы чамусьці не ў Польшчы.

У мяне мара жыць на цёплым моры. Я вельмі пакутую зімой, таму Польшча не асабліва вабіць.

Калі прататып пошуку быў гатовы і я рукамі змог памацаць і пераканацца, як файна гэта працуе, то ўжо не змог утрымацца і зарэлізіў альфу з хуткім брэндынгам на працоўную назву. Спачатку я не быў упэўнены, што гэта добрая ідэя, але цяпер у мяне няма ніякіх сумневаў, што Jobr Kur…a — гэта траплянне проста ў кропку.

Ці спатрэбіўся досвед у АІ для распрацоўкі пашукавіка?

Так, без яго я б не справіўся — там куча тэхналогій і моў, АІ я выкарыстоўваў нават у некаторых частках пайплайну ў WayOut.

Цяпер праграма змяшчае больш за 9000 вакансій ад прыкладна 60 кампаній, і спіс будзе паступова пашырацца. Шукаць можна па загалоўках вакансій, лакацыях, рэжымах працы (remote, hybrid, onsite). Ёсць падтрымка выключэнняў і лагічных аператараў.

Зразумела, не ўсе вакансіі ад гэтых кампаній падыходзяць менавіта для рускамоўных працаўнікоў, бо на дадзеным этапе ў базу падгружаюцца абсалютна ўсе аб’явы дададзеных кампаній. У далейшым буду дадаваць розныя фільтры, каб было менш «смеццевых» вакансій — напрыклад, з лакацый у Індыі.

У той жа час бясспрэчны плюс пашукавіка ў тым, што база апдэйціцца раз на гадзіну, а значыць, у карыстальнікаў самая аператыўная інфармацыя па новых вакансіях.

«Часам кандыдаты патрабуюць зашмат». Як айцішнікі выбіралі з 5+ офераў
«Часам кандыдаты патрабуюць зашмат». Як айцішнікі выбіралі з 5+ офераў
Па тэме
«Часам кандыдаты патрабуюць зашмат». Як айцішнікі выбіралі з 5+ офераў

«Адзіны шанец выжыць — прыкруціць манетызацыю»

Ці вы цяпер пры працы, ці цалкам у Jobr-e? Ці ўдалося знайсці вакансію для сябе?

Абодва гэтыя праекты настолькі паглынулі мяне, што пакуль я іх рабіў, то і думаць забыўся пра тое, каб шукаць працу — зрэдку толькі адгукаўся на вакансіі ў самых цікавых для сябе праектах. Вядома, я гляджу цяпер, якія вакансіі ёсць у Jobre-e па маіх напрамках, але гэта хутчэй для таго, каб пераканацца, што ўсё працуе, і мець план на чорны дзень.

Дарэчы, пра чорны дзень. Вы ж два гады без працы, якія ў вас планы на манетызацыю? Акрамя 100 еўра за даданне кампаніі ў агрэгатар WayOut.  

Так, ужо пару гадоў я праядаю «падушку». Пра 100 еўра — гэта была хохма, каб адсеяць халяўшчыкаў і не паўтарацца кожны раз. Але, безумоўна, адзіны шанец Jobr Kur…a выжыць — гэта прыкруціць манетызацыю. У праекта няма спонсараў, пры гэтым аб’ём работ каласальны. Пры гэтым прадукт сам сабою вельмі нішавы, а значыць, няма адкуль браць вялікі ахоп аўдыторыі — такім чынам, бессэнсоўна спрабаваць выжыць за кошт рэкламы. 

Адзіны варыянт, які я бачу — гэта падпіска. Думаю, 20 еўра на месяц з бонусамі за опт. Здаецца, гэта цалкам даступная і сумленная цана за сэрвіс, які эканоміць гадзіны (насамрэч дні і тыдні) пошукаў адпаведных кампаній і іх вакансій. І яна супастаўная з гадзінным рэйтам тых вакансій, якія карыстальнікі шукаюць. Ну, важны фактар пры пошуку працы цяпер —хуткасць водгукаў на вакансіі, а Jobr у гэтым плане прыгажунчык.

Ці ўжо вядома, калі скончыцца халява?

Можа быць, праз месяц — не магу пакуль дакладна сказаць. Трэба зрабіць нармальную рэгістрацыю, выбраць плацежныя сістэмы, зарэгістраваць юрыдычную асобу не ў РБ, каб працаваць з імі. Я такім ніколі не займаўся, для мяне гэта чорная скрыня.

Как дела у крупного аутсорса в РБ? Самые крупные заморозили найм другие активно хайрят
Как дела у крупного аутсорса в РБ? Самые крупные заморозили найм, другие активно хайрят
По теме
Как дела у крупного аутсорса в РБ? Самые крупные заморозили найм, другие активно хайрят
Десятки вакансий у компаний из России. Какие продуктовые компании сейчас нанимают в Беларуси?
Десятки вакансий у компаний из России. Какие продуктовые компании сейчас нанимают в Беларуси?
По теме
Десятки вакансий у компаний из России. Какие продуктовые компании сейчас нанимают в Беларуси?

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

Дизайн - имба конечно

Anonymous
Anonymous
5

для русскоязычных

нікому гэты прыпісак не муляе вочы? неяк ён не да часу сённешняга, неяк недарэчна гэта сёння гучыць

Я родом из России

ааа, ну зразумела

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 жніўня 2024, 09:25

-2

Давайте поговорим про это. Понимаю, что это область иррационального , поэтому важны образы, эмоции, картинки в голове. Итак, что возникает при слове РУССКОЯЗЫЧНЫЙ?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

Дохтер, у меня есть надежда на продолжение сеанса скрепной психотерапии? 😉 Или ты совсем не дохтер а РУССКОЯЗЫЧНЫЙ шарлатан?

0

Не, aніяк не муляе. Натуральна нармальна гучыць. Мова - гэта сродак камунікацыі. Руская(ці расейская, каму так лепш падыходзіць) мова цудоўна спраўляецца з гэтай функцыяй. І пераважная колькасць карыстальнікаў гэтага рэсурсу выкарыстоўваюць менавіта гэту мову.
Тым больш не прымальная дыскрымінацыя па грамадзянстве.

5

пашукавік працы для рускамоўных
пераважная большасць маіх калег і знаёмых апынуліся ў Польшчы

Нешта мне падаецца, што гэта шлях у нікуды. Замест таго каб адаптавацца і выкарыстаць новы вялізарны рынак працы, людзі спрабуюць працягваць жыць у рускамоўным свеце. Тым больш міжнародныя кампаніі звычайна не патрабуюць ведаць лакальную мову, толькі ангельскую, якую айцішнікі і так павінны добра ведаць.

Таму можна пытанне, што перашкаджае рускамоўным шукаць працу ў ангельскамоўныў кампаніях і замест linkedin з сотнямі тысяч вакансій ісці на гэтага джобра дзе іх аж 900 і рэлевантных будзе штук 10 у выніку?

1

А почему бы и нет? Или стоит забанить данный сайт?

3

Можна рабіць шмат якіх дурасцей, і нікто іх не будзе баніць, пакуль яны не парушаюць закон. Але так жа сама ніхто не забараніць мне называць дурасць дурасцю.

-2

А Вы даўно сумоўі праходзілі? "Рускамоўнаму" перашкаджае шукаць працу ў ангельскамоўных кампаніях, не паверыце, грамадзянства. Вось закінуў я CV у некалькі дзясяткаў кампаній - нават да сумоўя не дайшло. Перарабіў, выдаліўшы ўсе ўзгадкі грамадзянства, закінуў у тыя ж кампаніі, і о цуд, амаль усе пазвалі на сумоўі. Пасля сумоўяў, канешне, зноў пададмаўлялі, аднак ужо па іншых прычынах. Вельмі шмат у якіх галовах беларусы асацыююцца з Лукашэнкам, а разбірацца ў гэтым тым, хто хайрыць не патрэбна наогул.

-3

неудобная правда..

3

Паўгады таму, па адчуваннях усім прыкладна похер хто там з кім асацыюецца, людзі ўвогуле гэтым не занадта цікавяцца. Таксама маю шмат рускамоўных сяброў якія за апошнія паўгады-год уладкаваліся ў шмат розных Эўрапейскіх кампаній.

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
-1

Ох уж эти сказочники.
Мой дед говорил, что "плохому танцору ..... мешают".
Сотни тысяч беларусов работают по всему миру, а вам гражданство жмёт.

Anonymous
Anonymous
-2

Сотни тысяч беларусов работают по всему миру

Потому что гражданство у подавляющего их большинства уже другое.

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
1

Я не думаю, что за год-три с момента массовой миграции подавляющее большинство успело получить гражданство. В лучшем случае, срок подходит к ПМЖ. Это только в Польше по карте поляка возможно, но таких людей проценты, никак не массовое явление.
При этом, контактируя по работе с контрагентами, почти в каждой европейской компании сталкиваюсь с сотрудниками из Беларуси. И это на хороших позициях, вроде инженера, сэйлза и так далее.
Так что гражданство при поиске работы не определяющая вещь. Раз у сотен тысяч получилось.

Anonymous
Anonymous
0

за год-три с момента массовой миграции

А десятилетия до "момента массовой миграции" и те, кто за это время уехал куда делись?
Как раз подавляющее большинство тех, у кого в забугорье всё замечательно, уехали и обустроились до того как ломанулась толпа тех, кого до сих пор всё устраивало.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 жніўня 2024, 23:13

1

Давайте открою секрет. Люди разные, не все люди легко идут на контакт, не все любят много общаться, у людей могут быть сложности в изучении языков (по очень разным причинам). И читать, писать всё это не равно говорить. А ещё люди умеют волноваться с вытекающими последствиями, людям нужна смелость, чтобы преодолеть это.

Но это нормально, что в ИТ сфере работают очень разные люди, они могут быть херовые в софт, но хорошие в хард. И я не считаю, что всем вподряд прям надо качать софт в том виде, что сейчас бывает популярно. Достаточно просто вести себя нормально, находить понимание и делать. Сфера динамичная, нужно не только много знать и иметь опыт, но и из раза в раз изучать что-то новое, не говоря про оцени то с чем не работал.

Бывают конечно хорошие теплицы, где процессы лэзи, задачи уже кто-то придумал и конкретно описал, а надо только реализовать маленький жалкий кусочек. По моему опыту обычно наоборот, нихера не понятно и сделать надо дофига. Слышал слушок про работающих только 20% и бьющих баклуши - далеко не у всех так, очень далеко не у всех.

Есть знакомые, которые не могут найти хорошую работу на любом языке уже достаточно долгое время. Потом собеседования в западные компании отличаются от собеседований в наши. Полный процесс собесов в западных компания вообще легко может не уложиться в допустимое время отсутсвия работы по умове. С сопутствующими проблемами. Проблемы легализации уходят только с получением ПМЖ, а там нужен например языковой экзамен, к которому тоже надо готовиться.

Я абсолютно за то, чтобы были разные порталы, которые помогают людям с их проблемой.

Anonymous
Anonymous
2

Позвали ... в Playtika. Там я проработал больше пять лет, за это время прокачал менеджерские скиллы и стал тимлидом. А два года назад уволился

Гэта тады, калі плэйціка амаль усіх скараціла ў Расіі?)))

-1

плейтика никогда не была в рашке, сократила всех в рб

Anonymous
Anonymous
0

так, на самой справе; паблытаў з плэйрыксам)

Anonymous
Anonymous
0

але і тут трасца нейкая адбылася 2 гады таму
https://devby.io/news/playtika-sokratila-ofisy

3

Просто геймедев умер, ничего удивительного

3

Ну то есть платформа для тех, кто не знает английского

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 жніўня 2024, 12:07

3

ага, з інтэрфейсам на ангельскай)

гэта так смешна, рабіць сайт для рускамоўных, якія не могуць у ангельскую і ўсё роўна спрабаваць выглядаць такімі прадвінутымі, мол вось інтэрфейс на ангельскай :)

4

Это просто парсер вакансий или что-то большое ? чет не понял

2

Парсер вакансий)) А шуму то

dimonn12
dimonn12 программист в 2013-08-01
2

Поиск по распаршенным вакансиям.
После того как на первой (и единственной, т.к. нету пагинации похоже) странице поиска выдало ***клум и ерат без возможности листать дальше, я понял, что делать в этом приложении нечего. Линкедин выдает намного более релевантную профилю поисковую выдачу от реальных работодателей, а не просто распаршенный текст с ссылкой. Лучше я заплачу линдекин 20$ за платные фичи, чем этому парсеру.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 жніўня 2024, 14:22

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
7

Это наверное уже 3 или 4 проект за последний месяц от (разных) безработных программистов делающих что то для поиска работы.
Сейчас маленький спрос и большое предложение работников. Все  С-левел с которыми общаюсь готовят сейчас планы сокращений. Пока что не понятно где дно.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

дно не в Белоруссии искать надо это точно. вокруг кризисы и заговоры коллективного запада, но мы как собачка из мема "thats fine" сохраняем уверенность и готовы копать даже достигнув дна если нам Президент прикажет

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

Тема хорошая, кроме нейминга "kur…a". Может это и модно-молодежно, но неуважительно.

0

"ё**р б****ь", калі на нашую перакладаць, зусім культурка нам паволжы прагніла