Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кожны АІ-запыт каштуе Google у 10 разоў даражэй за звычайны пошукавы

Запыты з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, напрыклад, чатбота Bard, могуць абыходзіцца Google у 10 разоў даражэй за звычайныя пошукі паводле ключавых слоў. Пра гэта ў інтэрв’ю Reuters сказаў старшыня рады дырэктараў Alphabet Джон Хенесі.

1 каментарый

Гэта звязана з тым, што запыты да моўных АІ-мадэляў патрабуюць больш вылічальнай магутнасці і выдаткаў электрычнасці.

На думку аналітыкаў, найбліжэйшымі гадамі дадатковыя выдаткі Google у гэтай сувязі могуць скласці мільярды долараў. Ацэнкі вар'іруюцца. Некаторыя лічаць, што калі на палову запытаў да АІ-чатбота будзе давацца адказ з 50 слоў, то ў 2024 годзе дадатковыя выдаткі Google складуць $6 млрд. Іншыя сцвярджаюць, што інтэграцыя чатбота ў пашукавік будзе каштаваць ёй дадаткова $3 млрд.

Гэта можа перашкодзіць намаганням тэхнагіганта па скарачэнні выдаткаў на тле эканамічнай нявызначанасці. Кампанія ўжо звольніла 12 тысяч супрацоўнікаў і ўрэзала плюшкі, а таксама пачала эканоміць на офісах.

Для памяншэння выдаткаў, звязаных з АІ, Google збіраецца выкарыстоўваць абмежаваную версію мадэлі LaMDA, на якой пабудаваны Bard. Таксама Хенесі сцвярджае, што выдаткі на генераванне адказаў чатботом таксама ўпадуць — паводле яго слоў, гэта пытанне ў найгоршым выпадку пары гадоў. Спецыялісты лічаць, што зніжэнне выдаткаў паўплывае на якасць адказаў.

«Паспешна нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
«Паспешна, нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
Па тэме
«Паспешна, нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота
Google папрасіла супрацоўнікаў шэрыць сталы — і чаргаваць дні ў офісе каб усім хапіла
Google папрасіла супрацоўнікаў шэрыць сталы — і чаргаваць дні ў офісе, каб усім хапіла
Па тэме
Google папрасіла супрацоўнікаў шэрыць сталы — і чаргаваць дні ў офісе, каб усім хапіла

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

это так они оправдывают увольнения? электроэнергрия у них в 10 раз подорожала после начала войны, эт0 тоже можно приписать!