Кожнаму шостаму рэкруцёру загадана кэнсаліць белых мужчын

Апошнімі гадамі кампаніі ад малой да вялікай заклапаціліся наконт праблемы «разнастайнасці, роўнасці і інклюзіўнасці» (diversity, equity, and inclusion) у сваіх шэрагах. Многія працадаўцы перакананыя, што гэта карысна не толькі для грамадства, але і для бізнэсу.

5 каментарыяў

Але апошнім часам пачаў набіраць абароты трэнд у найманні, які атрымаў назву «зваротная дыскрымінацыя». Сутнасць у тым, што кампаніі так захапіліся DEI-ініцыятывамі, што пачынаюць ушчамляць групы, якія з’яўляюць большасць у расавым і гендарным разрэзе.

Аналітыкі сэрвісу для складання рэзюмэ Resume Builder вырашылі праверыць, наколькі востра стаіць праблема, і зладзілі апытанне сярод 1000 рэкруцёраў у ЗША.

  • 52% рэспандэнтаў прызналі, што ў іх кампаніі практыкуецца «зваротная дыскрымінацыя» пры найманні супрацоўнікаў.
  • Аднаму з шасці апытаных было загадана наймаць паменш беласкурых кандыдатаў мужчынскага полу.
  • 48% прадпісвалася аддаваць перавагу разнастайнасці замест кваліфікацыі.
  • 53% лічаць, што могуць страціць працу, калі не будуць наймаць дастатковую колькасць прадстаўнікоў меншасцей.
  • 70% адказалі, што ў іх кампаніях DEI-праграмы існуюць «дзеля фасону».

Падрабязней пра даследаванне можна даведацца па спасылцы.


Читать на dev.by