Комік Кэці Грыфін змяніла імя ў Twitter на Ілана Маска. Сацсетка яе заблакавала

Профіль амерыканскай актрысы і камедыянткі Кэці Грыфін заблакавалі пасля таго, як яна назвалася ў сваім профілі Іланам Маскам.

6 каментарыяў

У заблакаваным акаўнце гаворыцца, што сацсетка блакуе акаўнты за парушэнне правілаў. У Грыфін былі два мільёны падпісчыкаў у Twitter. «Яна была заблакаваная за тое, што спрабавала выдаць сябе за іншага коміка», — напісаў Маск у Twitter. Ён удакладніў, што старонкі тых людзей, якія выдаюць сябе за іншых, будуць блакавацца назаўжды.

Таксама раней з сацсеткі знік акаўнт былой дзяўчыны Маска Эмбер Хёрд. Ён выявіўся дэактываваным неўзабаве па куплі Маскам сацсеткі. Абое адмовіліся каментаваць, ці звязаныя гэтыя падзеі. Новы кіраўнік Twitter заявіў, што сацсетка цалкам зменіць працэс верыфікацыі старонак карыстальнікаў. Маск прапанаваў увесці плату $8 за верыфікацыю акаўнта.

The Verge: новая падпіска Twitter можа стаць стратнай для Маска
Па тэме
The Verge: новая падпіска Twitter можа стаць стратнай для Маска
Bloomberg: Twitter звольніў частку супрацоўнікаў памылкова, іх папрасілі вярнуцца
Па тэме
Bloomberg: Twitter звольніў частку супрацоўнікаў памылкова, іх папрасілі вярнуцца
Сіняя птушка Twitter стала каштаваць $7,99 на месяц. Але функцыя дагэтуль не працуе
Па тэме
Сіняя птушка Twitter стала каштаваць $7,99 на месяц. Але функцыя дагэтуль не працуе

Читать на dev.by