Кітай абмежаваў экспарт металаў, патрэбных ЗША для вытворчасці мікрасхем

Кітай наклаў абмежаванні на вываз з краіны двух металаў, крытычна важных пры вытворчасці чыпаў, піша Bloomberg са спасылкай на мясцовае Міністэрства гандлю. Гэта можа ўдарыць па ЗША і еўрапейскіх краінах.

Пакінуць каментарый

Гаворка вядзецца пра галій і германій. Абмежавальныя меры прынятыя дзеля нацбяспекі Кітая і набудуць моц 1 жніўня. Пастаўшчыкі гэтых матэрыялаў мусяць атрымліваць адпаведную ліцэнзію ў рэгулятара. Гэта тычыцца як тых, хто ўжо займаецца экспартам галію і германію, так і тых, хто толькі збіраецца пачаць гэта рабіць. Таксама пастаўшчыкі будуць абавязаныя падаваць інфармацыю пра пакупнікоў двух металаў і мэты іх выкарыстання.

Кітай і ЗША змагаюцца за панаванне ва ўсіх тэхналагічных сферах ад квантавых вылічэнняў да штучнага інтэлекту і вытворчасці чыпаў. ЗША не толькі ўводзяць жорсткія санкцыі супраць кітайскіх кампаній, каб перашкодзіць азіяцкай краіне вырвацца наперад у гонцы, але і схіляюць да абмежаванняў сваіх еўрапейскіх і азіяцкіх партнёраў.

Японія і Нідэрланды ўслед за ЗША абмяжуюць пастаўку важнага абсталявання ў Кітай
Па тэме
Японія і Нідэрланды ўслед за ЗША абмяжуюць пастаўку важнага абсталявання ў Кітай

Між тым краіны спрабуюць знізіць залежнасць ад замежных тавараў і абсталявання. Як сказаў нядаўна заснавальнік тайваньскага чыпмэйкера TSMC Морыс Чанг, у тэхналагічнай галіне глабалізацыя саступае месца нацыянальным інтарэсам.

Кітай з’яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам абодвух металаў. Яны ўжываюцца ў розных сферах ад «абаронкі» да электракараў і дысплэяў, а таксама неабходныя для вырабу паўправаднікоў. На Кітай прыпадае каля 94% сусветнай вытворчасці галію.

Bloomberg адзначае, што гэтыя металы не рэдкія і знайсці іх не складана, але дзякуючы Кітаю яны адносна танныя. Абмежаванне экспарту можа прывесці да росту цэн і пошуку альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. Вытворчасцю галію таксама займаюцца Японія, Паўднёвая Карэя, Расія і Украіна, а германію — Канада, Бельгія, ЗША і Расія.

Нідэрланды больш не будуць на загад ЗША абмяжоўваць пастаўкі абсталявання для вытворчасці чыпаў Кітаю
Па тэме
Нідэрланды больш не будуць на загад ЗША абмяжоўваць пастаўкі абсталявання для вытворчасці чыпаў Кітаю
У Нідэрландах рыхтуюцца забараніць кітайскім студэнтам паступаць на тэхналагічныя спецыяльнасці
Па тэме
У Нідэрландах рыхтуюцца забараніць кітайскім студэнтам паступаць на тэхналагічныя спецыяльнасці
Американские санкции «парализовали» полупроводниковую отрасль Китая
По теме
Американские санкции «парализовали» полупроводниковую отрасль Китая
Китайские чипмейкеры потеряли $8,6 млрд из-за новых ограничений США, эксперты предрекают местным компаниям «каменный век»
По теме
Китайские чипмейкеры потеряли $8,6 млрд из-за новых ограничений США, эксперты предрекают местным компаниям «каменный век»

Читать на dev.by