Кітайская Ant Group паказала ШІ, які стварае аплікацыі за 30 секунд

Кітайскі фінтэх-гігант Ant Group запусціў новага мультымадальнага штучнага асістэнта LingGuang, які ўмее генераваць паўнавартасныя міні-аплікацыі па тэкставаму запыту.

Пакінуць каментарый

Кампанія заяўляе, што гэта першы падобны прадукт у Кітаі, здольны не толькі пісаць код, але і ствараць візуальны і інтэрактыўны кантэнт.

Паводле дадзеных Ant Group, LingGuang здольны збіраць flash apps: напрыклад, лічыльнік калорый, міні-гульню ў стылі Pac-Man ці праграму для запамінання іерогліфаў — усяго з аднаго галасавога ці тэкставага промпта.

Крыніца: SCMP.

Асістэнт таксама ўмее планаваць падарожжы, дапамагаць весці асабістыя фінансы, выдаваць персанальныя рэкамендацыі для пакупак і арганізоўваць штодзённыя задачы.

Акрамя праграм, LingGuang генеруе трохмерныя мадэлі, аўдыёфайлы, графікі, анімацыі і інтэрактыўныя карты. Распрацоўнік паведамляе, што асаблівасць асістэнта — у «чыстым і мінімалістычным» стылі візуалізацый. Адзін з дэманстрацыйных сцэнарыяў — тлумачэнне складаных канцэпцый накшталт квантавай заблытанасці праз наглядныя анімацыі.

Аплікацыя ўжо даступная для спампавання ў iOS і асноўных Android-крамах. Раней Alibaba Cloud прадставіла ўласны спажывецкі ШІ-інструмент Qwen — «універсальную» аплікацыю, якая аб’ядноўвае сэрвісы Alibaba ад e-commerce да картаграфічнага сэрвісу.

Microsoft запускае платформу кіравання ШІ-агентамі для бізнесу
Па тэме
Microsoft запускае платформу кіравання ШІ-агентамі для бізнесу
Google прадставіла «забойцу ChatGPT» — Gemini 3 з бясплатнай прасторай для вайб-кодынгу
Па тэме
Google прадставіла «забойцу ChatGPT» — Gemini 3 з бясплатнай прасторай для вайб-кодынгу
Безас узначаліў новы ШІ-стартап, які сабраў ужо $6,2 млрд
Па тэме
Безас узначаліў новы ШІ-стартап, які сабраў ужо $6,2 млрд

Читать на dev.by