Кітайскі пашукавік Baidu выпусціць бота-аналага ChatGPT

Кампанія плануе выпусціць чат-бота на аснове штучнага інтэлекту, аналагічнага папулярнаму ў свеце боту ChatGPT кампаніі OpenAI.

Пакінуць каментарый

Паводле даных крыніцы Bloomberg, рэліз распрацоўкі можа адбыцца ў сакавіку. Baidu інтэгруе бота ў свае пошукавыя сэрвісы. Інструмент дазволіць карыстальнікам атрымліваць адказы, дадзеныя ў «гутарковай» форме, што будзе падобна да працы ChatGPT. Асновай сістэмы стане Ernie — буйнамаштабная мадэль машыннага навучання. Пасля з’яўлення навіны акцыі кампаніі выраслі на 5,8%.

Выданне адзначае, што Baidu, Alibaba Group Holding Ltd., Tencent Holdings Ltd. і ByteDance Ltd. кантралююць большую частку кітайскага інтэрнэту. Цяпер Baidu спрабуе аднавіць уплыў пасля таго, як сур’ёзна саступіла пазіцыі сваім канкурэнтам у сферах мабільнай рэкламы, відэакантэнту і сацыяльных медыя.

Nvidia можа зарабіць велізарныя грошы ад ажыятажу вакол ChatGPT
Па тэме
Nvidia можа зарабіць велізарныя грошы ад ажыятажу вакол ChatGPT
NYT: Google просіць дапамогі ў Сяргея Брына і Лары Пэйджа ў барацьбе з ChatGPT
Па тэме
NYT: Google просіць дапамогі ў Сяргея Брына і Лары Пэйджа ў барацьбе з ChatGPT
Microsoft спрасціла доступ да воблачнага сэрвісу Azure OpenAI і хоча дадаць туды ChatGPT
Па тэме
Microsoft спрасціла доступ да воблачнага сэрвісу Azure OpenAI і хоча дадаць туды ChatGPT

Читать на dev.by