Кітаянка перагрызла кабель дэманстрацыйнага айфона ў краме, каб скрасці

Жыхарка кітайскай правінцыі Фуцзянь па прозвішчы Цю спакойна вынесла iPhone 14 Plus з крамы, расказвае South China Morning Post. Што праўда, здабыла яна яго вельмі нетрывіяльным спосабам.

2 каментарыя

Спачатку жанчына шпацыравала па краме, ствараючы ўражанне, што проста разглядае прылады. А потым перакусіла трос супраць крадзяжу, якім смартфон быў прывязаны да стэнда, і змагла выйсці з крамы з трафеем незаўважанай. Пазней супрацоўнікі стора ўбачылі агрызак кабеля і зніклы айфон. На працягу паўгадзіны паліцыя адсачыла Цю па запісах камер відэаназірання і арыштавала каля дома.

Кітаянка прызналася, што сумленна планавала заплаціць за тэлефон — свой ранейшы яна страціла. Але ўбачыўшы цэннік, $960 у эквіваленце, перадумала і вырашыла скрасці дэвайс. Але ж магла пачакаць зусім крыху — 12 верасня Apple пакажа мадэлі 15 пакалення, і кошты на леташнюю лінейку знізяцца. Сігналізацыя ў працэсе спрацавала, але супрацоўнікі крамы нічога «крымінальнага» на той момант не заўважылі.

Пара прадала 8-месячнае дзіця дзеля iPhone. І хацела прадаць другое
Па тэме
Пара прадала 8-месячнае дзіця дзеля iPhone. І хацела прадаць другое
Функцыя на айфонах наведвальнікаў фестывалю абарвала тэлефон службы выратавання
Па тэме
Функцыя на айфонах наведвальнікаў фестывалю абарвала тэлефон службы выратавання

Читать на dev.by