Жарты пра гуманітарыяў — усё? Навукоўцы кажуць, што кадзіць могуць усе — да гэтага схільны наш мозг

Даследчыкі з Універсітэта Джонса Хопкінса высветлілі, што абсалютна ў кожнага чалавека ёсць задаткі для праграмавання, таму што так уладкаваны наш мозг. У ходзе даследавання яны з дапамогай фМРТ адсочвалі актыўнасць мозга студэнтаў да і пасля таго, як тыя прайшлі ўводны курс па Python.

1 каментарый

Пасля навучання ў студэнтаў актываваліся вобласці мозга, адказныя за логіку — менавіта яны дапамагалі разумець сэнс кода. Але самая вялікая нечаканасць была ў тым, што гэтыя ж нейроны ўключаліся яшчэ да таго, як студэнты пачалі вывучаць праграмаванне, калі яны проста чыталі апісанне праграм на звычайнай англійскай.

«Пры навучанні праграмаванню задзейнічаецца тая ж нейронная сістэма, што і пры вырашэнні лагічных задач. Гэтыя здольнасці ёсць у ўсіх людзей», — адзначыў суаўтар працы Юнь-Фэй Лю.

Мазгавая актыўнасць студэнтаў падчас чытання кода да і пасля курса па праграмаванні.

Кіраўніца даследавання прафесар Марына Бедні дадала, што праграмаванне, як кіраванне, чытанне ці матэматыка, не з’яўляецца прыроджаным уменнем, але ў кожнага закладзена здольнасць да яго. «Курс праграмавання проста „перанастройвае“ лагічныя вобласці мозга пад працу з кодам. Мы выявілі, што да моманту паступлення ва ўніверсітэт у чалавека ўжо ёсць нейронныя асновы для гэтага», — кажа яна.

Навукоўцы лічаць лагічнае мысленне галоўнай базай для праграмавання, і яго можна развіваць задоўга да знаёмства з кодам — пры дапамозе галаваломак, настольных гульняў і звычайных паўсядзённых спрэчак. Вынікі даследавання апублікаваны у часопісе Journal of Neuroscience.

Питер Тиль: ИИ больше затронет технарей, чем гуманитариев
Па тэме
Питер Тиль: ИИ больше затронет технарей, чем гуманитариев
ІТ-кампаніям сталі вельмі патрэбныя гуманітарыі. Вось для чаго
Па тэме
ІТ-кампаніям сталі вельмі патрэбныя гуманітарыі. Вось для чаго

Читать на dev.by