Кофаўндэру Wargaming пагражаюць спецвытворчасцю за данаты на «сотні тысяч даляраў». Раней яго запісалі ў «тэрарысты»

Сузаснавальніку Wargaming Мікалаю Кацалапаву пагражае спецвытворчасць. Пра гэта заявілі ў сюжэце «Цені. Кошт тэрору: хто спансаваў экстрэмістаў і што пагражае за фінансаванне дзяржперавароту?» на тэлеканале АНТ, заўважылі незалежныя беларускія медыя.

3 каментарыя

Аўтары сцвярджаюць, што Кацалапаў на працягу некалькіх гадоў пералічваў «экстрэмісцкім» і «тэрарыстычным» фондам сотні тысяч даляраў.

«У бліжэйшы час у дачыненні да Кацалапава будзе распачата спецвытворчасць. Абвінавачанне складае некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Яго дзеянням будзе дадзена ацэнка», — заявілі прапагандысты.

Паводле іх слоў, гаворка ідзе пра «дзясяткі крыптапераводаў на адрас фондаў і вайсковых фармаванняў».

КДБ уключыў Мікалая Кацалапава ў «тэрарыстычны спіс» на падставе абвінавачання па арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Інфармацыя пра гэта з’явілася ў студзені 2023 года.

Сузаснавальнік Wargaming трапіў у «тэрарыстычны» спіс
Па тэме
Сузаснавальнік Wargaming трапіў у «тэрарыстычны» спіс
«Гэта быў час гарэння ў пекле» — уладальнік «Лесты» пра падзел бізнесу з Wargaming
Па тэме
«Гэта быў час гарэння ў пекле» — уладальнік «Лесты» пра падзел бізнесу з Wargaming

Читать на dev.by