Кофаўндары Twitter і Pinterest стварылі аплікацыю-антыдот для сацсетак

Сузаснавальнік Twitter Біз Стоўн і сузаснавальнік Pinterest Эван Шарп распрацавалі аплікацыю, якая павінна дапамагчы людзям справіцца з негатыўнымі наступствамі сацсетак. Іх стартап West Co прыцягнуў $29 млн, піша Financial Times.

Пакінуць каментарый

Стартап быў створаны ў 2023 годзе і базуецца ў Сан-Францыска. Аплікацыя называецца Tangle і была запушчана ў лістападзе. Яе апісваюць як «сацсетку для ўсвядомленага жыцця».

Карыстальнікам прапаноўваецца дзяліцца мэтамі і намерамі з сябрамі, падтрымліваць адзін аднаго і рэфлексаваць па меры дасягнення задуманага. Аплікацыя павінна дапамагчы людзям свядома будаваць планы, фіксаваць падзеі і заўважаць рэчы, якія фарміруюць іх рэальнасць, гаворыцца ў адной з вакансій кампаніі.

Стартап ставіць мэтай «ствараць інструменты, якія дапамогуць людзям жыць больш усвядомлена». У 2024 годзе ён правёў пасяўны раўнд, які ўзначаліў фонд Spark Capital, які падтрымаў на ранніх этапах Twitter investor. У Twitter і Pinterest працавалі яшчэ некалькі чалавек з групы заснавальнікаў West Co.

Кожную раніцу Tangle адпраўляе карыстальніку апавяшчэнне з пытаннем, якія ў яго мэты і намеры на дзень. Зараз праграма знаходзіцца на стадыі ранняга тэставання і даступна толькі па запрашэнні. Стоўн кажа, што да паўнавартаснага рэлізу функцыянал можа змяніцца.

Шарп — ён займае ў стартапе пасаду СЕО — кажа, што ўжо шмат гадоў імкнецца зразумець, якія аспекты нашага жыцця паламалі тэлефоны і сацсеткі, каб зрабіць яго крышачку лепш. Напрыклад, выправіць тое, што яны натварылі з розумам і псіхікай людзей за апошнія паўтары дзесяцігоддзі.

Instagram «содрал» и тестирует идею популярного антиинстаграмерского приложения
Па тэме
Instagram «содрал» и тестирует идею популярного антиинстаграмерского приложения
Беларусы стварылі аналаг Instagram для абмену фота ў закрытых групах. Яго ўжо палюбілі зумеры і інвестары
Па тэме
Беларусы стварылі аналаг Instagram для абмену фота ў закрытых групах. Яго ўжо палюбілі зумеры і інвестары

Читать на dev.by