«У пакоі 6-8 месцаў». Як айцішнікі пастаянна жывуць у калівінгах (і гатэлях)
Пагутарылі з рэлакантамі, якія пасля пераезду падоўгу жывуць «не дома» — у калівінгах, гатэлях, хостэлах.
Пагутарылі з рэлакантамі, якія пасля пераезду падоўгу жывуць «не дома» — у калівінгах, гатэлях, хостэлах.
Пагутарылі з рэлакантамі, якія пасля пераезду падоўгу жывуць «не дома» — у калівінгах, гатэлях, хостэлах.
— Пераехаў у Казахстан і жыву ў калівінгу ўжо трэці месяц. Лічу, што мне вельмі пашанцавала апынуцца тут, бо я пераязджаў зусім адзін, знаёмых, якія маглі б штосьці падказаць тут, няшмат.
Спачатку гэта была магчымасць не з’ехаць з глузду на самоце, у кагосьці штосьці спытаць і пачаць арыентавацца ў незнаёмай краіне. А цяпер я б назваў нас «сектай», толькі нашая ідэалогія — самаразвіццё. Дзякуючы хлопцам я спачатку кінуў паліць, цяпер — бегаю, займаюся сілавымі трэніроўкамі, чытаю кнігі, а неўзабаве думаю заняцца танцамі.
Але найважнейшае — маё асяроддзе дапамагло мне даць рады дэпрэсіі. Тры гады я не адчуваў сябе так добра. У цэлым жа наш калівінг нагадвае піянерскі лагер — асабліва познімі вячоркамі.
Што з’яўляе сабою калівінг: гэта вельмі вялікая кватэра дзесьці на 200 м², у якой жыве каля 25 чалавек — у асноўным студэнты і айцішнікі. У нас два мужчынскія пакоі і адзін жаночы, у кожным — па 6-8 месцаў, спім мы на двух’ярусных ложках.
У калівінгу ёсць усё, што трэба для жыцця, у тым ліку два каворкінгі: адзін вялікі — увечары ён робіцца месцам для сумеснага баўлення часу, і малы — выкарыстоўваем яго як перамоўную або вечарамі, калі трэба папрацаваць.
Кошт пражывання ў калівінгу — 55 тысяч тэнге, або 120 долараў на месяц. Зняць спальнае месца было не складана: я загадзя падаў анкету, а потым прайшоў «сумоўе» — гаспадар паказаў калівінг і задаў некалькі пытанняў, каб вырашыць, ці засяліць, ці не. Мяне пыталіся пра шкодныя звычкі і захапленні, але я думаю, што ўсе гэтыя пытанні былі больш для таго, каб зразумець, які я ў жывой камунікацыі.
За парушэнне правілаў і беспарадак у нас штрафы. Напрыклад, у калівінгу няможна распіваць алкаголь, ну і наогул у нас няможна з’яўляцца п’яным: адзін раз трапішся — штраф 10 тысяч тэнге (або 22 долары), а на другі раз — высяленне.
Прыбірае ў калівінгу прыбіральшчыца 5 разоў на тыдзень, а ў астатнім — кожны прыбіраецца сам за сабой, і з гэтай нагоды ніколі пытанняў не было. Раз на месяц у нас генеральнае прыбіранне.
Бываюць яшчэ цікавыя івэнты: кожны выбірае сабе заданне — тое, якое яму самому неабходнае, і прызначае цану свайму слову (то-бок штраф, які ён заплаціць, калі не стрымае слова). Звычайна гэта грошы, але можна паставіць на кон гатаванне вячэры на ўсіх, генеральнае прыбіранне або куплю чаго-небудзь патрэбнага для калівінга.
Напрыклад, мэта — кінуць курыць або займацца англійскай па 10-15 хвілін на дзень. Не стрымаўся, дзень прапусціў — плаціш прызначаны штраф. А за выкананнем сочыць куратар.
— Рэлакавалася ў Літву ў красавіку 2022 года, заключыла дамову на пражыванне ў калівінгу на год, пачынаючы ад чэрвеня — і атрымала… шмат негатыўнага досведу.
Сам калівінг — гэта вялікі комплекс з некалькіх карпусоў апартментаў, галоўная розніца паміж імі ў метражы. У мяне штосьці накшталт маленькай кватэры-студыі, ёсць кухня. Акрамя таго ў нас ёсць агульныя прасторы накшталт гульнявога пакоя, трэнажоркі, лобі, вучэбнага пакоя. Час ад часу адміністрацыя праводзіць нейкія івэнты.
Калі мы з калегам пераязджалі, у Вільні была бяда з жытлом — цэннік дзіка падскочыў, а мы стрэсавалі, плюс не хацелі ламаць сабе галавы з дамовай у прыватнікаў. А калівінг дае паслугу рэгістрацыі рэзідэнтаў за асобную плату.
Вядома, каб я ведала, як будзе далей, спынілася б у калівінгу максімум на паўгода — бо цяпер на рынку вялікі выбар добрых кватэр. Але пакуль з’ехаць мы не можам, бо прыйдзецца плаціць штраф у памеры двухмесячнага пражывання. Спадзяемся, што ў чэрвені сітуацыя з жытлом не зменіцца.
— Я вельмі хацела пажыць у калівінгу ў Літве, але штосьці не зраслося: 5 дзён там — і я разарвала кантракт.
А было ўсё так: я не змагла трапіць у калівінг, які мне спадабаўся, таму спынілася ў іншым — таксама ў Вільні. За месяц да засялення мяне правялі па калівінгу, паказалі пакоі — і я выбрала Studio+, не самую маленькую памерам. Падкупіла, што ў калівінгу былі спартзала і каворкінг.
Я папрасіла даслаць кантракт, але часу прачытаць удумліва не было — прайшлася па дыяганалі. А дарма, бо ў кантракце, як высветлілася пазней, было напісана, што мне забаронена дэклараваць калівінг як сваё месца жыхарства, — хоць гэта патрабуецца ад мігрантаў з дазволам на жыхарства. Дагэтуль я дэталёва вывучала ўмовы іншага калівінга, і яго адміністрацыя дазваляла кліентам самастойна задэклараваць адрас свайго пражывання ў калівінгу — бясплатна.
Потым, вядома, высветлілася, што за грошы калівінг можа скласці іншую дамову, якая дазваляе дэкларацыю месца жыхарства. Але тады з мяне 80 еўра плюс 20% падатку.
…Калі праз месяц я прыйшла засяляцца, мне далі пакой памерам значна меншы за той, які я бачыла падчас паказу. Я нават некалькі разоў перапытала, у якім пакоі жыву: Studio або Studio+, бо кантракт памылкова склалі на Studio, а потым перараблялі.
У маім пакоі быў маленькі ложак без пасцельнай бялізны і коўдры (іх даюць толькі тым, хто засяляецца на кароткі тэрмін), шафа для рэчаў, міні-вітальня, міні-прыбіральня з душавой, працоўны стол, крэсла і міні-кухня — без посуду. З кухоннай тэхнікі — міні-халадзільнік, плітка і мікрахвалёўка.
Я звярнула ўвагу персаналу, што шафа, дзе стаяла мікрахвалёўка, зламаная, — і папрасіла паправіць. А саму мікрахвалёўку — прыбраць, я не збіралася ёю карыстацца (і хацела, каб у будучыні пры высяленні да мяне не было прэтэнзій).
У нас была яшчэ адная кухня — агульная ў падвальным паверсе, і там жа знаходзіліся кіназала, спартзала, саўна, пакой для прання. У вочы кінуліся вялікія плямы бруду на дывановым пакрыцці — не ведаю, чаму іх не прыбралі.
Ад панядзелка да пятніцы ў калівінгу ад 7:00 раніцы (а магчыма і раней) працуе цэлае войска спецыялістаў па прыбіранні — як у фільме «Як скрасці мільён». Ёсць кава-машына — і 4 або 5 кубкаў кавы можна браць бясплатна. Мне сказалі, што праць можна бясплатна 4 разы на месяц, але я не змагла запусціць пранне, не аплаціўшы яго. Удакладняла ў іншых, якія там пражываюць, наконт аплаты — для іх гэта было навіной. А потым усё ж такі знайшла дзяўчыну, якая сказала, што бясплатна можна праць толькі пры тэмпературы 60 — усе іншыя віды прання за грошы.
Што мне не спадабалася: усю ноч у зоне кухні гарэла падсвятленне — і не адключалася. Паколькі я засялілася ў суботу, мне давялося чакаць панядзелка, каб паведаміць пра гэта працаўнікам каворкінга. На рэцэпцыі сказалі: трэба націснуць на панэль падсвятлення — і яна згасне, але калі я запрасіла адміністратарку да сябе ў нумар, яна не змагла выключыць падсвятленне. Прапанавала пакінуць заяўку, каб святло паправілі.
Я нагадала пра шафку і мікрахвалёўку. Але выявілася, мікрахвалёўку прыбраць няма куды — яе могуць паставіць толькі ў антрэсоль, каб вызваліць для мяне шафку.
Да серады падсвятленне так і не выправілі, шафу — таксама. Яшчэ мяне турбаваў гул, што начамі выдаваў халадзільнік. Працаўнікі адказвалі, што ў іх жыве больш за 100 чалавек, таму запыты вырашаюцца на працягу 3-4 дзён — мне «ўсё паправяць», трэба пачакаць.
Але я не хацела чакаць — маё цярпенне скончылася. На той момант я выявіла, што ў маім пакоі дрэнна зачынялася акно, і, улічваючы, як хутка ў калівінгу вырашаюцца пытанні, стала турбавацца, што ж будзе ўзімку.
А яшчэ я вырашыла перачытаць дамову — і выявілася, яна складзеная так, што за любое пашкоджанне кватарант мусіць сплаціць буйную суму, лічбаў не памятаю, але яны ўсе былі ад 100 еўра. Плюс я ўбачыла той самы пункт пра забарону на самастойную рэгістрацыю.
Рашэнне прыйшло само: я сказала персаналу, што маё здароўе даражэйшае, ніж яны ацэньваюць сваю ўласнасць — я не магу спаць з уключаным святлом і шумлівым халадзільнікам. Мне прапанавалі паглядзець іншы пакой. Мы дамовіліся, што я правяду там ноч, а потым вынесу сваё рашэнне.
Іншы пакой — «таксама Studio+» — на здзіўленне выявіўся значна большым за мой, магчыма, менавіта такі мне і паказвалі да майго засялення. Але і тут таксама было падсвятленне ў зоне кухні, якое не адключалася — і яго было больш, а халадзільнік гэтак жа шумеў.
Наступнай раніцы я сказала, што хачу разарваць кантракт, — і мае словы выклікалі здзіўленне служачых калівінга. Яны паабяцалі, што вернуць мой дэпазіт праз 2 тыдні, але прайшло 3 — а грошай усё не было.
Я вярнулася туды, дзе здымала пакой дагэтуль, — вялікі дом з басейнам, якім можна было карыстацца бясплатна. Я жыла адная на паверсе, і ў мяне была кухня з арганнымі панарамнымі вокнамі: якое ж гэта задавальненне — гатаваць ежу, снедаць і глядзець, як над Вільняй лунаюць паветраныя шары.
Я стала тэлефанаваць і пісаць у калівінг, патрабуючы вярнуць дэпазіт — па тэлефоне мне яшчэ штосьці адказвалі, а вось на пісьмовыя адказы для мяне ніхто не знайшоў часу. Тады гаспадар дома, куды я перабралася, прапанаваў прыстрашыць судом — і на працягу гадзіны грошы паступілі на мой рахунак.
Пражыванне ў калівінгу каштавала 690 еўра плюс 90 еўра — utilities. Дэпазіт у памеры 780 еўра. Калі я высялялася, мне кошт пражывання палічылі з разліку 30 еўра на суткі, бо жыла менш за месяц, плюс 60 еўра прыбіранне.
Цяпер я 4 месяцы жыву ў сямейным міні-гатэлі. Гэта вялікі трохпавярховы дом побач са старым горадам. На першым паверсе жыве гаспадарская сям’я, другі паверх займаюць госці — у кожным пакоі тут адзін або два ложкі, стол, крэслы, шафа, камода або стэлаж для рэчаў і тэлевізар. Таксама ў пакоях ёсць прыбіральня з душам.
На трэцім паверсе размяшчаецца вялікі ванны пакой з пральнай і сушыльнай машынамі, вялікая агульная зона, кухня, пакой гаспадароў і два пакоі для гасцей без асобных прыбіральняў. Гэта зручна: калі трэба, можна адасобіцца ў сваім пакоі, а калі хочаш — падняцца на кухню, каб пагутарыць з іншымі гасцямі гатэля.
Тут вельмі ўтульна і прыгожа: дыхтоўная драўляная мэбля, ва ўсіх пакоях карціны. Дом будавалі мастакі-керамісты, а на палотнах — работы сястры гаспадыні дома. На другім паверсе ў агульнай зоне сад з кветак у велізарных керамічных гаршках, вялікая плазма і камін.
Кошт пакоя ў сямейным гатэлі — у раёне 600 еўра. Свой пакой жыхары прыбіраюць самі, але раз на месяц можна заказаць прыбіранне — і гэта таксама ўваходзіць у кошт пражывання.
Прыбіраннем усяго дома займаюцца гаспадары: або самі, або наймаюць кагосьці.
Правілаў як такіх няма, натуральна, трэба за сабой прыбіраць у агульных месцах, захоўваць цішыню і паважаць тых, хто пражывае побач. Ёсць агульны чат жыхароў гатэля, у ім гаспадары часам нагадваюць пра правілы, пры мне такое было двойчы: у навагоднюю ноч і аднаго разу, калі на кухні было брудна і шмат посуду — праз гэта адзін з суседзяў у выніку з’ехаў.
Адным з маіх суседзяў калісьці быў літовец — у мінулым дальнабойшчык, у яго я навучылася жыць на агульнай тэрыторыі з незнаёмымі людзьмі.
Шмат з якімі суседзямі мы жывем тут доўгі час — гэта студэнткі з Еўропы і краін Азіі, таксама тут ёсць працоўныя мігранты. Новыя людзі з’яўляюцца ў нашым гатэлі нячаста. Хоць трэба сказаць, некаторыя вельмі цікавыя. Нейкі час тут жыў дырэктар бразільскага playback-тэатра — вельмі артыстычны, назіраць за ім і за яго жэстыкуляцыяй было адное задавальненне.
лакацыя: спачатку Літва, затым — Францыя
тып жытла: хостэл; у Францыі — калівінг
тэрмін: па 6 месяцаў і там, і там
кошт пражывання: у Літве — 290 еўра на месяц; у Францыі — 585 еўра на месяц
— З’ехаў з Беларусі ў жніўні 2021 года. З тых часоў паспеў пажыць па паўгода ў хостэле і калівінгу.
Думка паехаць вучыцца ў Еўропу была ў мяне даўно. У 2021 годзе я знайшоў магістарскую праграму, яна ідэальна закрывала чэкліст прадметаў, якія я хацеў вывучыць. Нядоўга думаючы, разбіў скарбонку, спланаваў бюджэт — а затым паступіў ва ўнівер і пераехаў у Вільню.
Першыя паўгода я не працаваў: разглядаўся на мясцовасці і факусаваўся на вучобе. Таму ў мэтах эканоміі жыў у хостэле недалёка ад цэнтра. Аддаваў 290 еўра на месяц за асобны пакой. Кухня, прыбіральні, утульная гасцёўня з камінам і фартэпіяна ў нас былі агульныя. Бонусам ішлі «бясплатныя канцэрты»: у летні сезон хостэл служыў яшчэ і пляцоўкай для выступаў мясцовых музыкаў і стэндапераў.
У цэлым пражыванне выйшла даволі камфортным. У маленькім пакоі ў мяне былі танныя шафа, ложак і стол з крэслам — дастаткова для таго, каб кінуць косткі і паспаць, а днём пайсці чытаць кніжку ля каміна або ў горад. Прыбіраліся штодня, і пры жаданні можна было папрасіць прыбраць твой пакой.
На агульнай кухні было дастаткова посуду, добрая пліта і некалькі халадзільнікаў — месца пад дастаткам. Але быў маленькі нюанс… На працягу двух месяцаў з лядоўні знікала ежа — прычым падпісаная, і ў розных людзей. Спярша мы падазравалі памылку, але потым зразумелі: завёўся зладзюжка, які бярэ чужую ежу свядома. Мы пакідалі папярэджанні на лядоўні, гулялі паміж сабой у «мафію», спрабуючы вылічыць здрадніка, але злодзей трапіўся дасведчаны і на хітрыкі не паддаўся.
У нейкі момант гэта проста спынілася — мабыць, зладзюжка з’ехаў. Я ж яшчэ раней вырашыў праблему з дапамогай моцна завязанага непразрыстага пакета. Крадуць звычайна тое, што дрэнна ляжыць — а калі злодзей убачыць на пакеце моцны вузел, ды яшчэ і не ведае што ўнутры, то ён адцягнецца на штосьці даступнейшае. Іншым ад гэтага не лягчэй, але c’est la vie…
Суседзі ў хостэле былі цікавыя і часта мяняліся. У нас жыў дальнабойшчык з Данбаса, які яшчэ да пачатку вайны расказваў кашмарныя гісторыі пра іх мясцовыя рэаліі. На некалькі месяцаў заязджала брыгада будаўнікоў-аддзелачнікаў з Узбекістана: працавалі ад раніцы да позняга вечара, а выходнымі патроху рамантавалі яшчэ і хостэл — узамен на бясплатнае пражыванне і абеды-вячэры. Было шмат турыстаў, у асноўным з Германіі, Італіі, Іспаніі, Чэхіі і Польшчы. Часам на пару дзён спыняліся беларусы і ўкраінцы.
Праз паўгода я атрымаў дазвол на жыхарства, уладкаваўся на працу і з’ехаў з хостэла ў аднапакаёвую кватэру. Гучыць так, быццам адбылося гэта ў адзін дзень, увогуле так і было — і раздзел майго жыцця ў віленскім хостэле падышоў да канца. Тады я яшчэ не падазраваў, што праз паўгода пачнецца новы…
Лайфхакі: калі ты добра вучышся ў еўрапейскім універсітэце, то можаш паехаць яшчэ куды-небудзь вучыцца па абмене праз праграму Erasmus+. Зрэшты, гэта магчыма, нават калі ты вучышся дрэнна — было б жаданне.
Я вучыўся добра і прайшоў на гадавы абмен са стыпендыяй і атрыманнем Double Degree ўва Францыі. І ў верасні 2022 я памяняў аднапакаёўку ў цэнтры Вільні на пакой у калівінгу побач з універсітэтам у прыгарадзе Бардо.
Калівінг — трохпавярховы будынак з 11 жылымі пакоямі, у кожным з якіх ёсць ложак і душ. Мне пашанцавала: пасяліўшыся на трэцім паверсе, я стаў гордым уладальнікам балкона — ідэальнага месца для спажывання французскага віна. На кожным паверсе калівінга ёсць 1-2 прыбіральні, кухня — адная на ўсіх. Ёсць гараж, у якім можна захоўваць свае рэчы і ровары. Вялікі задні двор прысутнічае, а вось выгоды на ім — не, таму карысці ад яго ніякай.
Жыццё ў калівінгу прыкметна адрозніваецца ад хостэла. Тут няма адміністратара, які сачыў бы за парадкам, таму насельнікі дамаўляюцца паміж сабой самі. Гэта не заўсёды лёгка: суседзі — студэнты з Кітая, Францыі, ЗША і Лівана, не ўсе ў дастатковай меры валодаюць англійскай. Больш за тое, некаторыя хлопцы не сочаць за гігіенай і парадкам. І ладна б гэта было толькі ў сваіх пакоях — але не, агульныя прасторы таксама нярэдка бываюць у брудзе!
Свядомыя грамадзяне неаднаразова скардзіліся на гэта гаспадыні, але ў адказ яна толькі дасылала імэйлы, дзе ў дэталях распісвала, як яна «разводзіць рукамі». Ратуе толькі прафесійнае прыбіранне, якое ў нас бывае раз на тыдзень.
Нейкіх кам’юніці івэнтаў у нас у калівінгу няма. Няма нават агульнага чата: розныя культуры, розныя месенджары; не асабліва зручна, але і вострай неабходнасці ў ім няма. За паўгода сумеснага пражывання толькі пару разоў збіраліся паглядзець разам чэмпіянат свету па футболе.
У цэлым, жыццё ў калівінгу хутчэй камфортная: пакой не цісне, універ з усёй інфраструктурай — у крокавай даступнасці, прыбірацца па неабходнасці мне не лянота.
Прасторны пакой абыходзіцца мне ў 585 еўра на месяц. Нятанна, цана абумоўленая ў большай ступені размяшчэннем — жылплошча побач з універсітэтам вельмі запатрабаваная. Адзначу, што арэнда пакоя і пошук гаранта — мясцовага эквіваленту паручальніка за наймальніка — ажыццяўляліся праз спецыяльны агенцкі сэрвіс, паслугі якога абышліся прыкладна ў 600 еўра.
Чаму навучыў досвед жыцця ў хостэле? Таму, што ўласная жылплошча, на якой ты адчуваеш сябе паўнапраўным гаспадаром, цалкам неабходная. Таму па завяршэнні замежных прыгод я буду імкнуцца жыць у кватэры. Чаго і ўсім раю: калі жывеш з бацькамі і думаеш з’ехаць, то не адкладай — пара, мой сябар, пара!
— Я з’ехаў у маі мінулага года, асеў у прыгарадзе Кабулеці па рэкамендацыі калег — яны сказалі, што за памяркоўныя грошы там можна знайсці жытло.
За 10 месяцаў, што я тут, я памяняў 4 варыянты: цяпер жыву ў кватэры, але пераехаў сюды 2 дні таму.
А датуль жыў у гасцініцах. Чаму абраў іх — бо гэта самае даступнае жытло тут, таннейшы толькі пакой у кватэры (дый тое не факт). Але тады табе прыйдзецца дзяліць з іншымі людзьмі не толькі агульную прастору, але і прыбіральню з ваннай.
Чаму гэта праблема — раскажу: у Грузіі няма такога паняцця, як цэнтральнае ацяпленне, у выніку няма і ваннаў. Практычна ўсюды ў найлепшым выпадку душавая кабіна, у найгоршым — зліўная адтуліна ў падлозе ў тым жа невялікім памяшканні, дзе знаходзіцца і прыбіральня. Больш люксавы варыянт — ёсць борцік вакол споду. Але ўсё роўна, чым больш людзей — тым больш «лужын» на падлозе.
Кошт пакоя ў гасцініцы пачынаецца ад 150 долараў на месяц. Але за гэтую цану вы атрымаеце ложак, адкрытую шафу, магчыма, будзе стол і свая прыбіральня ў нумары. Плошча такога пакоя — 10-13 м², прама скажам, невялікая. За 200 долараў вы здымеце пакой пабольш — каля 15 м², прыбіральня тут будзе большая, і можна разлічваць, што ў пакоі будзе ацяпленне.
Важны дадатак: цяпер у Грузіі рынак арэндадаўцы, таму сярод умоў, што яны дыктуюць — аплаціць адразу, як заязджаеш у кватэру, першы і апошні месяц арэнды. І даводзіцца згаджацца. А за пакой у гатэлі або ў гасцініцы ты плаціш за месяц, але наперад.
Некаторыя гаспадары міні-гасцініц хочуць, каб ты заплаціў яшчэ за камуналку. Таму ты пытаеш: «Колькі?» Ён кажа, прыпусцім: 150 долараў. Тады трэба ўдакладніць: «Ці гэта ўсё?» — «Не, яшчэ камуналка». Калі не спытаць, пры высяленні ён паднясе табе сюрпрыз.
Камуналка — дзесьці 100 лары, гэта прыкладна 35 долараў. Плаціш — і засяляешся. Калі хочаш выехаць раней, тыя грошы, што засталіся, забраць нерэальна. Але страціць дэпазіт за 3-4 дні не так крыўдна, як за месяц.
Я казаў пра цэнтральнае ацяпленне. У прынцыпе, і за 150 долараў можна знайсці пакой, дзе яно ёсць, але тут гэта азначае, што ў доме ёсць кацёл, які награвае ваду — і яна падаецца па трубах. Чаму гэта важна: такое мала дзе ёсць. Аджа раней турысты амаль не зімавалі ў Грузіі, і тут шмат жытла пад летні адпачынак, але не для ўсесезоннага пражывання.
Цяпер тэмпература за бортам — каля 8-10 градусаў, 4-5 дзён на тыдзень ідзе дождж. Калі хочаш хоць трохі прасушыць рэчы, патрэбная батарэя. А яна ёсць далёка не ўсюды.
Яшчэ за 200 долараў у пакоі ўжо будзе халадзільнік — кубік-малыш з лядовачкай памерам з бохан хлеба і 2 паліцы, на якіх можна нешта захоўваць. Але ў мяне змяшчаліся толькі дзве бутэлькі малака і ежа ў пластыкавых кантэйнерах. Ні пра які рондальчык гаворкі нават не вядзецца — ён не ўлезе.
У пакоях, дзе няма ацяплення, часта ўсталёўваюць кандыцыянеры — і здаюць. Але гэта, па-першае, нятанна, а па — другое, не вельмі эфектыўна: ты выключаеш кандыцыянер, і праз 15 хвілін у пакоі — амаль як на вуліцы. Я жыў у такім пакоі некалькі месяцаў, а ў кастрычніку пераехаў у іншы.
Дарэчы, калі выбіраеш, дзе жыць, трэба глядзець не толькі на пакой, але і на гаспадара. Па чалавеку можна зразумець, як ён ставіцца да жытла на здачу. Добрасумленна ставяцца дзесьці 10%, ну можа 20%. Арэндадаўцам пашанцавала, што цяпер у Грузіі шмат рэлакантаў, у тым ліку з Расіі, інакш шанцаў знайсці жыхароў на доўгі тэрмін у іх не было б.
У гатэлях, дзе я жыў, прыбіранне месцаў агульнага карыстання (кухня, памяшканне, дзе сушацца рэчы, часам гэта калідор, а таксама дзе стаіць пральная машына) ляжала на жыхарах — кожны прыбірае за сабой. Некаторыя гэтага не робяць. Каб хтосьці мыў падлогу або праціраў пыл у гасцініцы, я не бачыў. Калі гаспадар добрасумленны, то ён альбо прыбіральшчыцу наймае (яе я бачыў аднойчы ў другой гасцініцы), альбо прыбіраецца яго маці або жонка.
Інтэрнэт усюды такі: калі да маршрутызатара правайдараў усё больш-менш зроблена, то ў самой гасцініцы — нікуды не варта.
На ўвесь паверх будзе адзін пункт доступу WiFi, прычым нармальна лавіць будзе толькі ў адным з пакояў. Таму ва ўсіх трох гасцініцах я сам сабе праводзіў ад маршрутызатара правадны інтэрнэт — і тады ў мяне ўсё працавала больш-менш.
Для працы мне спатрэбіўся стол — і мой першы гаспадар выдаў: гэта быў савецкі «рарытэт», такі яшчэ ў маёй бабулі стаяў. І што самае непрыемнае: у ім быў жучок — мэблевы тачыльшчык, начамі ён жудасна ляскаў. Прыйшлося з’ездзіць у Батумі і купіць стол і крэсла — а то гаспадар даў мне пластыкавае крэсла «бывай, спіна», як у кавярнях стаяць.
З кухонных гаджатаў у мяне ў пакоі быў толькі міні-халадзільнік, таму я купіў за 300 лары (гэта каля 150 долараў) мікрахвалёўку, а потым яшчэ і мультыварку. Бачылі б вы, як я з усім гэтым скарбам пераязджаў з адной гасцініцы ў іншую: мы з таксістам закінулі стол на дах — ён прытрымліваў рукой праз сваё акенца, я — праз сваё з іншага боку. А каб улезлі рэчы, склалі сядзенне ззаду.
Што прымусіла мяне памяняць нумар у гасцініцы на здымную кватэру праз 10 месяцаў тут:
У цэлым, калі хтосьці збіраецца рэлакавацца ў Грузію, то жытло тут варта шукаць праз чаты: такі і такі ў Батумі, і вось яшчэ адзін у Кабулеці. У батумскія чаты кожны дзень выкладваюць па 200-300 аб’яў, але коштам да 300 долараў будзе ўсяго 2-3 варыянты, усё астатняе — па 600.
Дамаўляцца на прагляд лепш загадзя, яшчэ ў Беларусі. Па прыездзе зняць гасцініцу на 2-3 дні — і за гэты час усё паглядзець. Чэкліст я б прапанаваў такі:
Пры гэтым адзначу, што тэхніка на кухні зусім не абавязковая — можна ўзяць таннейшае жытло і купіць мікрахвалёўку або мультыварку самому. А яшчэ дадам, што варта вельмі ўважліва чытаць каментары ў чатах — бывае, людзі пакідаюць карысныя водгукі пра «нядобрыя» кватэры і гаспадароў-махляроў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А чего коливинг не называть коммунальной квартирой? И где же люди со средней ЗП в 2000$. Или про них в других статьях?
Я блин по слогам сначала это читал, потом думал долго
Спасибо добрый человек.
Ёлки блин, это же надо было так.... переключить раскладку и написать английское слово латиницей видно не судьба. Мда. Мир который мы заслужили.
Серьезно? Кто-то сейчас использует выражение "коммунальная квартира"? Типа, не комнату на Airbnb сдаю, а подселяю к себе в коммунальную квартиру - недурно. От желающих отбоя не будет. Хотя я согласен - было же нормальное русское слово "хостел" - куда оно делось, не понятно.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 сакавіка 2023, 20:02
Потому, что "коммунальная квартира" - это выражение из новояза большевиков 100-летней давности. Ты хотя бы знаешь, что означает слово "коммунальный"? Какое оно имеет отношение к арендным комнатам?
Дело не в происхождении слова, а в том, что рожденные в ссср знают, что это выглядит одинаково— большивики владеют этой квартирой или банки не имеет значения для тех кто там живет, привыкайте к современному рабству.
АйТи—это не рай, не даром рабиновичи уже 50 лет как на эту работу не идут, а нанимают индусов и китайцев. А европейцы для них Flutter игры рисуют, в которых те им кока-колу и прочую ненужную чушь продают.
Печатайте побольше лживого американского жаргона, никогда там не пожив и не зная его сути—будете казаться умнее.
в ком?
ААаааааааааааахххххх елки. Дошло.
Трындец исковеркали язык
вы меня извините - а передернуть там как?
никак. это вам не по распределению в ляховичах в отделении белорусьбанка компьютерщиком работать
а вот и изгнанники из попентета подтянулись
Пожить в общаге (то, что некоторые называют коливингом) ИМХО это достаточно полезный и, если повезёт, интересный опыт. Но всё хорошо в меру. Больше двух человек в комнате - это уже не коливинг, а казарма, а если к то му же больше полугода - уже зона.
Самый большой минус скученного проживание - отсутствие личной жизни. Человеку для душевного равновесия нужно периодическое уединение и не только для передернуть, но и просто отдохнуть, привести мысли в порядок...
Короче, для пары месяцев потусоваться, что бы оглядеться на новом месте, какими то знакомствами обрасти - коливинг самое то, а потом бежать оттуда.
Коливинг коливинг, общага за 700 евро. С дуба рухнули.
мдаа, жить в общаге за 700 евро по 8 человек в комнате и выдавать это за плюс, то вам надо в маркетинге работать, а не в IT)
А уехали бы в Польшу, то за эти деньги сняли бы нормальную квартиру ☺️
кстати да, Польша по сравнению с Литвой имеет больше плюсов. И многие процессы проще.
В Вильнюсе за эти деньги можно снять квартиру метров на 60 в свежем доме. Я понятия не имею, что происходит в голове у персонажей из статьи.
куколды по 700 баксов за место в коммуналке))
Интересные рассказы релокантов.
Решил посмотреть самостоятельно сколько стоит снять квартиру в Вильнюсе. Вот первая из результатов поиска:
New 1-room apartment in Laumėnų 2-2, Šnipiškės, Vilnius for long-term lease direct from the owner. The apartment comes with a fully integrated kitchen, built-in wardrobes and bathroom furniture.
No. of rooms 1
Floor area 43,6 m2
Floor 1
Price 525 €/month
Fixed surcharges 115,41 €/month
И почему IT шники релоканты предпочитают жить во всяких коливингах Вильнюсе?
Вообще даже можно упороться и взять по 350 в советской панельке, будут жить прям как на родине)
Реально странные челы
На Родине многие из них и в своих котеджах живут.
В Смолевичах по льготному кредитику "нуждающимся")
Рили, ни одного обычного айтишника не встречал (не являющийся директором), у кого был бы этот сферический "коттедж". Жили все в панельках во всяких серебрянках/сухарево, некоторые кредит за них платили.
Теперь вот эти квартиры пытаются продать, чтоб кредит взять в новой стране.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 сакавіка 2023, 16:13
Мы с женой живём вдвоём в котедже. Оба IT шники. Люди нашего ближайшего окружения через одного живут в котеджах.
Дом в Калодищах под Минском, 10 км от кольцевой.
https://realt.by/news/article/35617/?
Площадь 200 кв. м, Продают за 220 тысяч долларов или 1200 долларов за квадратный метр. Участок 15 соток.
А вот неплохой коттедж в Вильнюсе. Недалеко от Акрополиса:
Object Type House
Total area 215 m²
Plot area 4.23 a
Rooms 5
Floors 2
Year built 2022
Heating Type Hot air blowers using hot water
Price 498 000 EUR
Price per m² 2316.28 EUR
Shortlinkhttps://www.ober-haus.lt/OH475999
потому что научитесь внимательно читать. цены указаны на период ажиотажа. сейчас тот же коливинг стоит почти в 2 раза дешевле - 380€.
Ещё раз убеждаюсь что коливинги для сектантов
и для деструктивных элементов. причем наши коливинги гораздо лучше польских - трехразовое питание полагается и средства гигиены
И даже с матрасом?
покайтесь релоканты, сыкономите деньги. тут вам обеспечен коливинг гораздо дешевле чем в польше. за полбазовой в сутки.
вАше мышление соответствует стране проживания... оставайтесь в рб😂
Зэковский жаргон какой-то.
Сразу видна глубина мысли.
Вон в Минск56 бесплатно дают за 5 лет, видимо это вы в пример забыли привести
Ага конечно. Под Минском приличный дом тысяч минимум 300к стоит. В любой теплой стране можно найти спокойно за те же деньги и даже дешевле (во многом правда из-за того что дома можно хоть из картона строить).
Помню как в Италии агентша проезжая по району долго распиналась что тут мегадорогие дома, после чего мои знакомые все же добились от нее сколько, она сказала что-то типа 300к евро. Знакомые поржали, так как покупали дом за >400к долларов в 15км от Минска. Они ессно не айтишники если что, не многие айтишники могут такое себе позволить, тут ипотек как на всяких загнивающих западах нет.