Кампаніі ПВТ скарацілі адлічэнні падаткаў у бюджэт — упершыню за 5 гадоў

Стала вядома, колькі падаткаў заплацілі ў бюджэт рэзідэнты ПВТ у 2023 годзе. Сума выявілася значна меншай, чым за год да таго 

20 каментарыяў

Як паведамляе ПВТ са спасылкай на Міністэрства падаткаў і збораў, у 2023 годзе рэзідэнты Парка заплацілі ў бюджэт 667,8 мільёна рублёў. Гэта на 80+ мільёнаў рублёў, або на 11% менш, чым у 2022 годзе. 

Падатковыя адлічэнні рэзідэнтаў ПВТ скараціліся ўпершыню за апошнія 5 гадоў.

Верагодна, адная з ключавых прычын — сыход кампаній з ПВТ, які спрычыніўся і да адтоку кадраў. Таксама леась у многіх кампаніях быў замарожаны перагляд заробкаў у якасці антыкрызіснай меры ва ўмовах скарачэння заказаў. 

Мяркуючы са звестак ПВТ, летась упалі не толькі падатковыя адлічэнні рэзідэнтаў, але і аб’ём вытворчасці. Калі ў 2022 годзе ён склаў амаль 8,3 мільярда рублёў, то за мінулы год ён скараціўся на 15% да 7,1 мільярда рублёў.

Беларусь увеличивает налоги для «недружественного» бизнеса
По теме
Беларусь увеличивает налоги для «недружественного» бизнеса
Хто цяпер заплаціць падаткі двойчы? 2 кейсы на прыкладзе Польшчы (актуальна для 27 краін)
Па тэме
Хто цяпер заплаціць падаткі двойчы? 2 кейсы на прыкладзе Польшчы (актуальна для 27 краін)
Айцішнік увесь год працаваў на ППД і здзівіўся: ягоны страхавы стаж — меншы за год. Як так?
Па тэме
Айцішнік увесь год працаваў на ППД і здзівіўся: ягоны страхавы стаж — меншы за год. Як так?
Падатковая патлумачыла, каму плаціць падатак на звышпрыбыткі, а каму не 
Па тэме
Падатковая патлумачыла, каму плаціць падатак на звышпрыбыткі, а каму не

Читать на dev.by