Кампаніі ў Беларусі могуць перадаць пад вонкавае кіраванне — яшчэ адзін закон
Сёння на pravo.by апублікаваны яшчэ адзін закон — «Пра пытанні перадачы пад часовае вонкавае кіраванне». У ім таксама гаворка вядзецца пра замежныя дзяржавы, прычым любыя, а не толькі недружалюбныя.
Згодна з законам, камерцыйныя арганізацыі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца «асобы з замежных дзяржаў» (любых), могуць быць перададзеныя пад часовае вонкавае кіраванне. Такія рашэнні прымаюць аблвыканкамы і Мінгарвыканкам.
Падставы для перадачы пад вонкавае кіраванне:
— кіраванне камерцыйнай арганізацыяй фактычна спыненае;
— кіраўніцтва прадпрымае «эканамічна неабгрунтаваныя дзеянні, якія могуць прывесці да фактычнага спынення дзейнасці, ліквідацыі і (або) банкруцтва такой камерцыйнай арганізацыі, прычынення шкоды камерцыйнай арганізацыі»;
— іншыя выпадкі, вызначаныя Саўмінам.
Мэта такой перадачы — «выключэнне неабгрунтаванага спынення дзейнасці камерцыйных арганізацый, прычынення шкоды іх працоўным калектывам і забеспячэнне нармальнай бясстратнай працы арганізацый».
Часовае вонкавае кіраванне прызначаецца на тэрмін да 18 месяцаў. Яно не можа быць уведзенае ў дачыненні да арганізацый, якія ўжо знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі альбо банкруцтва.
Асноўныя палажэнні закона набываюць моц праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Читать на dev.by