Кампанія Біла Гейтса пабудуе першую «солевую» АЭС
Заснаваная Білам Гейтсам кампанія Terra Power заявіла, што неўзабаве пачнецца будаўніцтва эксперыментальнай АЭС, якая працуе на расплаве солей натрыю.
Заснаваная Білам Гейтсам кампанія Terra Power заявіла, што неўзабаве пачнецца будаўніцтва эксперыментальнай АЭС, якая працуе на расплаве солей натрыю.
Заснаваная Білам Гейтсам кампанія Terra Power заявіла, што неўзабаве пачнецца будаўніцтва эксперыментальнай АЭС, якая працуе на расплаве солей натрыю.
Выканаўчы дырэктар TerraPower Крыс Левеск паведаміў, што кампанія падасць заяўку на атрыманне дазволу ад рэгулятара на будаўніцтва рэактара, які будзе ахалоджвацца не вадой, а расплавам солей натрыю. Падачу заяўкі перанеслі з сярэдзіны 2023 года, праз што графік уводу аб’екта таксама перанёсся на два гады. Праблемай стала тое, што асноўны пастаўшчык паліва для рэактара застаецца ў Расіі.
Станцыя будзе пабудаваная побач з вугальнай электрастанцыяй Naughton каля горада Камерер у штаце Ваёмінг. Кампанія мае намер пачаць будаўніцтва, нават калі дазвол ад рэгулятара не паспеюць атрымаць. Тэхнічна ліцэнзія на такія працы не патрэбная — яна абавязкова для выкарыстання ядзерных тэхналогій. Чакаецца, што ўвод АЭС у строй адбудзецца да 2030 года.
Эксперты называюць рэактар TerraPower малым модульным рэактарам. Сёння такія канструкцыі АЭС — перспектыўны напрамак, у якім лідзіруюць Расія і Кітай. ЗША тэхналагічна адстае ад канкурэнтаў, што ўжо прапаноўваюць краінам, якія развіваюцца, фінансава не затратныя АЭС. ЗША субсідуюць будаўніцтва TerraPower у памеры $2 мільярдаў.
Аўтары праекта сцвярджаюць, што солевыя рэактары нашмат бяспечнейшыя за водныя, паколькі соль не здольная стварыць дастатковую колькасць энергіі для выбуху ў выпадку аварыі. Таксама такія праекты эканамічна выгаднейшыя, паколькі гарантаванне бяспекі такіх АЭС абыдзецца ў два разы танней.
Магутнасць АЭС TerraPower складзе 345 МВтэ. Соль натрыю будзе разагравацца амаль да 900°C. Такі спосаб прадугледжвае эфектыўнейшае выкарыстанне выпрацоўванага цяпла. Акрамя таго, высокі нагрэў дазволіць стварыць буферную зону ёмістасцю 500 МВтэ на выпадак экстраннай вытворчасці энергіі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.