Кампанія Маска выклала зыходны код саркастычнага чат-бота Grok

Стартап xAI Ілана Маска апублікаваў зыходны код чат-бота Grok на GitHub. Пра гэта ён расказаў у сваім блогу.

Пакінуць каментарый

Распрацоўшчыкі раскрылі вагу і архітэктуру мадэлі Grok-1. Яна налічвае 314 млрд параметраў і была створаная спецыялістамі xAI з нуля. Навучанне мадэлі завяршылася ў кастрычніку 2023 года. Яе не «заточвалі» пад нейкае канкрэтнае прымяненне, напрыклад, для дыялогаў.

Код распаўсюджваецца па ліцэнзіі Apache License 2.0, якая дапускае выкарыстанне ў камерцыйных мэтах. Але навучальных даных кампанія не выкладвала.

Grok быў запушчаны ў мінулым лістападзе. Ён пазіцыянаваўся як больш свабодны ў камунікацыі канкурэнт чат-ботаў накшталт ChatGPT, што адказвае на пытанні, якіх іншыя імкнуцца пазбягаць.

Маск запустил саркастичного чат-бота Grok — конкурента ChatGPT
По теме
Маск запустил саркастичного чат-бота Grok — конкурента ChatGPT
Маск подал в суд на OpenAI за то, что отреклась от призвания служить человечеству
По теме
Маск подал в суд на OpenAI за то, что отреклась от призвания служить человечеству
Google выпустила Gemma — открытую ИИ-модель для разработчиков и исследователей
По теме
Google выпустила Gemma — открытую ИИ-модель для разработчиков и исследователей

Читать на dev.by