Кантроль над «Яндэксам» атрымала расійская юрыдычная асоба

Новым уладальнікам асноўнай юрыдычнай асобы кампаніі замест нідэрландскай Yandex N.V. стала міжнародная кампанія акцыянернае таварыства (МКАТ) «Яндэкс».

2 каментарыя

Адпаведны запіс з’явіўся 22 студзеня ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб РФ. Акрамя таго, МКАТ «Яндэкс» стала ўладальнікам 100% ТАА «Тэхнаяк» і 49% ТАА «Яндэкс ДЦ», афіляваных з «Яндэксам». МКАТ «Яндэкс» зарэгістраванае ў спецыяльным адміністрацыйнай раёне ў Калінінградскай вобласці.

Упершыню аб магчымай рэарганізацыі «Яндэкс» абвясціў у лістападзе 2022 года. Тады нідэрландаская Yandex N.V. планавала вылучыць асноўную частку бізнэсу, у тым ліку замежныя напрамкі, у асобную групу кампаній. Яна ж мелася захаваць брэнд «Яндэкса» і перайсці пад кантроль топ-менеджменту, Yandex N.V. — выйсці з ліку акцыянераў і змяніць назву.

Раней СМІ пісалі, што, паводле планаў расійскіх уладаў, уладальнікам «Яндэкса» мае стаць «кансорцыум інвестараў». Паводле звестак «Медузы» і The Bell, у маі мінулага года Уладзімір Пуцін узгадніў спіс патэнцыйных пакупнікоў расійскай часткі «Яндэкса». У яго ўваходзілі Уладзімір Патанін, асноўны акцыянер «Северсталі» Аляксей Мардашоў, заснавальнік «Лукойла» Вагіт Алякпераў і ВТБ.

Тым не менш гэты спіс не задаволіў замежных дырэктараў у радзе «Яндэкса», бо кандыдаты знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі. Forbes паведамляў, што патэнцыйныя пакупнікі расійскага «Яндэкса» сталі яго акцыянерамі, не чакаючы рэструктурызацыі кампаніі.

«Яндэкс» зарэгістраваў юрыдычную асобу ў «расійскім афшоры» ў Калінінградскай вобласці — рыхтуецца да рэструктурызацыі
Па тэме
«Яндэкс» зарэгістраваў юрыдычную асобу ў «расійскім афшоры» ў Калінінградскай вобласці — рыхтуецца да рэструктурызацыі
Reuters: раздел «Яндекса» отложили до следующего года
По теме
Reuters: раздел «Яндекса» отложили до следующего года
Bloomberg: «Яндекс» получил выгоду от борьбы ЕС с монополией Google
По теме
Bloomberg: «Яндекс» получил выгоду от борьбы ЕС с монополией Google

Читать на dev.by