Адысея 2023 года: што здарылася ў космасе, пакуль вы былі на Зямлі
У космасе за гэты год падзей было не менш, ніж на Зямлі, а то і больш: «Джэймс Уэб» не пераставаў нас здзіўляць першакласнымі здымкамі, на Месяцы — новая касмічная гонка, а з далёкіх куткоў Сусвету зноў прылятаюць незразумелыя сігналы. Праверце самі.
У космасе за гэты год падзей было не менш, ніж на Зямлі, а то і больш: «Джэймс Уэб» не пераставаў нас здзіўляць першакласнымі здымкамі, на Месяцы — новая касмічная гонка, а з далёкіх куткоў Сусвету зноў прылятаюць незразумелыя сігналы. Праверце самі.
Пакуль вы спалі
Сёлета здарылася тое, чаго ніхто з нас толкам не заўважыў — змянілася даўжыня дня. Да такой высновы прыйшлі кітайскія навукоўцы, якія высветлілі, што ўнутранае ядро Зямлі чамусьці запаволілася і стала круціцца ў іншы бок. Гэта прывяло да змены працягласці дня на долі мілісекунды — таму мы і не адчулі розніцы. Пакапаўшыся ў сейсмічных даных за папярэднія дзесяцігоддзі, даследчыкі зразумелі, што з 2009 да 2020 года кручэнне ўнутранага ядра нават спынялася. Яно складаецца пераважна з жалеза і нікеля і «плавае» ў вадкім вонкавым ядры, таму круціцца як захоча. Што з гэтым рабіць — незразумела, жывем далей.
Зямля — не тое, чым здаецца
Яшчэ адное адкрыццё можа перавярнуць вашыя ўяўленні пра Зямлю. Новае даследаванне пацвярджае гіпотэзу, што калісьці нашая планета сутыкнулася з іншай планетай Тэя памерам з Марс. У выніку гэтай катастрофы ўтварыўся Месяц — з адных рэшткаў Тэі, а іншыя абломкі кудысьці выпарыліся. І вось навукоўцы некалькі дзесяцігоддзяў шукалі іх сляды. На гэта паказвалі ўзоры месяцовай пароды: яны маюць тое ж паходжанне, што і зямная мантыя. Нарэшце, геафізікі выявілі рэшткі Тэі, якія не змяшаліся з зямнымі пародамі, а крышталізвалася і цяпер плаваюць пад намі. Добра, што не турбуюць.
Дед устал: Voyager 1 спустя 50 лет полета отправляет NASA загадочные сигналы
Зямлі пасылаюць прывітанне
Астраномы зафіксавалі касмічны радыёсігнал, які прыходзіў з глыбінь космасу з падазронай частатой. Такімі навінамі ўжо нікога не здзівіць, але гэтым разам сігнал зыходзіў з экзапланеты, то-бок аб’екта, памерамі падобнага да Зямлі. Раней навукоўцы нічога падобнага не сустракалі і выказалі здагадку, што ўсё гэта — прыкметы магнітнага поля, якое можа быць адной з прыкмет зараджэння біялагічнага жыцця. З нашай планетай адбывалася тое ж самае. Да таго ж экзапланета круціцца вакол зоркі прыкладна за двое сутак, што вельмі блізка да таго, каб там была вадкая вада. Зноў спадзяемся, што мы не самотныя.
Што за чартаўшчына
А вось іншы сігнал увёў навукоўцаў у ступар. З-па-за межаў Млечнага Шляху да нас прыляцела часціца звышвысокай энергіі, якую назвалі Аматэрасу — у гонар японскай багіні Сонца. Фізікі параўноўваюць яе энергію з падзеннем цагліны на пальцы нагі з вышыні таліі. Пры належным уяўленні можна ўявіць, што гэта нейкая залішне моцная часціца. Яе сястра ўжо прылятала аднойчы ў 1991 годзе — тую назвалі Oh-My-God, бо здзіўлення было нават больш. Адкуль яны ўзяліся, што іх выпускае — нічога не зразумела. Яны прыляцелі літаральна «з ніадкуль». «Што, чорт яго бяры, адбываецца?» — усклікаюць навукоўцы. А мы тым больш не ведаем.
NASA показало возвращение лунного корабля на скорости 40 000 км/ч
У Меркурыя свая фотасесія
Замест бяздумнага скролінгу Instagram прапаноўваем паглядзець на нашага блізкага суседа Меркурыя — будзе і прыгажэй, і карысней. Зонд еўрапейска-японскай місіі BepiColombo праляцеў усяго за 236 кіламетраў ад паверхні планеты і паспеў наздымаць кучу прыгожых кадраў для заставак на вашым камп’ютары. Ну і для астраномаў, вядома. На фотаздымках відаць кратэры, старажытныя вулканічныя выступы і застылыя патокі лавы: у Меркурыя няма атмасферы, паколькі ён замалы і знаходзіцца занадта блізка да Сонца. Затое можна разгледзець ударныя кратэры з застылай лавай. Здымкі можна паглядзець тут.
А ў Сатурна — свая
Навукоўцы не могуць нарадавацца новаму тэлескопу «Джэймс Уэб». Выдаткаваўшы процьму часу і грошай — больш за $10 мільярдаў — астраномы здолелі адправіць апарат у далёкае падарожжа. «Уэб» мае змяніць старога «Хабла», які ўжо пастаянна ломіцца, дый абслугоўваць яго дарагавата. Пачатковец адразу пачаў пасылаць першакласныя здымкі не толькі далёкага космасу, але і нашай Сонечнай сістэмы. Напрыклад, палюбуйцеся на звышвыразныя здымкі Сатурна: тэлескоп упершыню сфатаграфаваў планету ў блізкім інфрачырвоным дыяпазоне, потым здымкі перавялі ў бачны нам спектр. Здымкі можна паглядзець тут.
«Джэймс Уэб» сфатаграфаваў велізарны пытальнік у далёкім космасе
Не забываемся пра Марс
Гэтая падборка была б няпоўнай без вестак з Марса. Зонд NASA MAVEN пільна назіраў за нашым суседам і выявіў дзіўную рэч. У нейкі момант ціск сонечнага ветру зменшыўся ў дзясяткі разоў. Гэта прывяло да таго, што атмасфера Марса нечакана «раздзьмулася» ў некалькі разоў усяго за пару дзён. Такое ўжо здаралася ў 1999 годзе, калі раптоўнае паслабленне сонечнага ветру ў дзясяткі разоў пашырыла атмасферу і магнітасферу Зямлі. Навукоўцы ў захапленні ад падарунка прыроды і называюць гэта «ідэальным навуковым эксперыментам» — даныя спатрэбяцца пры мадэляванні атмасферных з’яў. Жыцця пакуль не знайшлі, хоць парадаваліся.
Ну ты і соня
Індыя імкліва ўрываецца ў клуб касмічных дзяржаў. Месяцаход «Праг’ян» у жніўні здзейсніў пасадку на пасадачным модулі станцыі «Чандраян-3» і зрабіў Індыю чацвёртай краінай, якая пасадзіла апарат на Месяц. Навукоўцы разлічвалі даследаваць паўднёвы полюс спадарожніка, дзе, як мяркуецца, ёсць запасы вадзянога лёду. Напрыклад, месяцаход паведаміў, што тэмпература на паверхні Месяца складае 70 градусаў Цэльсія, што здзівіла навукоўцаў — яны разлічвалі на дыяпазон ад 20 да 30 градусаў. Але апарат прапрацаваў нядоўга — неўзабаве ў яго пачаліся праблемы з сувяззю, і месяцаход перавялі ў спячы рэжым. Паўторны запуск не атрымаўся — і цяпер ён знаходзіцца ў «рэжыме вечнага сну». Спі салодка, «Праг’ян».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.