Каціроўкі Microsoft і Google узляцелі на фоне АІ-буму

Microsoft і Google далі справаздачу за першы квартал 2024 года: кампаніі прадэманстравалі інвестарам, што інвестыцыі ў штучны інтэлект і воблачныя вылічэнні апраўдваюць сябе, піша Bloomberg.

Пакінуць каментарый

Квартальныя вынікі абедзвюх кампаній перасягнулі чаканні Уол-стрыт дзякуючы росту воблачных даходаў, якому спрыяла павелічэнне папулярнасці АІ-сэрвісаў. Alphabet у выніку падскочыла на 17%, Microsoft — на 6,3%.

Акрамя таго, Alphabet упершыню ў сваёй гісторыі выплаціць дывідэнды ў памеры $0,2 на акцыю, а таксама мае намер і далей дзяліцца часткай прыбытку з акцыянерамі. Выручка кампаніі вырасла да $80,54 млрд, на 15% год да года — гэта самы хуткі рост ад пачатку 2022 года.

Прыбытак Microsoft склаў $21,9 млрд, што на 20% больш, чым за аналагічны перыяд годам раней. У Alphabet прыбытак складае $23,7 млрд — плюс 57% год да года.

У лютым пра першыя дывідэнды абвясціла Meta. Але аналітыкі Wedbush у інтэрв’ю CNBC адзначаюць, што рэакцыя рынку на яе справаздачу за дзень да Microsoft і Google кардынальна адрозніваецца. У апошніх дзвюх кампаній ёсць «залатая жыла АІ-інжынераў і даных, і цяпер яны пачынаюць іх манетызаваць», кажуць у Wedbush.

Meta абвалілася пасля рэлізу фінансавай справаздачы. Усё праз АІ
Па тэме
Meta абвалілася пасля рэлізу фінансавай справаздачы. Усё праз АІ

Читать на dev.by