Каціроўкі Reddit узляцелі амаль у 1,5 разу ў першы дзень IPO

Учора Reddit правёў першаснае размяшчэнне акцый. Нягледзячы на тое, што сацыяльная платформа яшчэ не прыносіць прыбытку, курс яе каштоўных папер пры канцы гандлёвага дня на NYSE падняўся на 48%. Гэта сведчыць пра аднаўленне цікавасці інвестараў да IPO, адзначае Reuters.

1 каментарый

IPO было праведзенае па цане $34 за акцыю пры ацэнцы ў $6,4 млрд. Таргі ў чацвер стартавалі па $47, а завяршыліся на адзнацы ў $50,44 за штуку.

Reddit прыцягнуў акцыянераў у тым ліку тым, што пазіцыянуе свой кантэнт як трэніровачную базу для АІ-сістэм. У лютым стала вядома, што Reddit уклаў ліцэнзійную ўгоду з Google на $60 млн на год.

Галоўнай крыніцай даходаў платформы з’яўляецца рэклама. Аднак Reddit называе важным напрамкам росту штучны інтэлект. Таксама плануецца пашыраць аўдыторыю і супольнасць. Эксперты лічаць, што інвестары гатовыя заплюшчыць вочы на стратнасць кампаніі праз яе патэнцыял для росту — такога на рынку не назіралася па меншай меры апошнія тры гады.

Reddit падаў заяўку на IPO яшчэ ў 2021 годзе. Яно пастаянна адкладалася праз складанасці на фондавым рынку, выкліканыя вайной ва Украіне і павышэннем працэнтнай стаўкі ФРС.

Reddit выйшаў на біржу
Па тэме
Reddit выйшаў на біржу
Акции Arm взлетели на 25% в первый день торгов
По теме
Акции Arm взлетели на 25% в первый день торгов
Дуров: Telegram набрал 900+ млн пользователей, скоро станет прибыльным и выйдет на IPO
По теме
Дуров: Telegram набрал 900+ млн пользователей, скоро станет прибыльным и выйдет на IPO

Читать на dev.by