Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Reddit выйшаў на біржу

Reddit прыцягнуў $748 млн на IPO, у рамках якога яго ацанілі ў $6,4 млрд, піша Reuters. У 2021 годзе ў ходзе аднаго з раўндаў збору інвестыцый кампанія ацэньвалася ў $10 млрд. Тым не менш гэта адное з нешматлікіх буйных размяшчэнняў, якія адбыліся ў тэхналагічнай сферы за апошні час.

2 каментарыя

Акцыі сацыяльнай платформы будуць таргавацца на Нью-Ёркскай фондавай біржы пад тыкерам RDDT ад сённяшняга дня. Размяшчэнне праведзенае па верхняй мяжы цэнавага дыяпазону ў $31-34 за штуку.

Сярод асноўных акцыянераў — сузаснавальнік Стыў Хафман, у руках якога 3,3% акцый, а таксама амерыканская медыякампанія Advance Publications і кітайскі ІТ-гігант Tencent.

Reddit быў запушчаны ў 2005 годзе і месціцца ў Сан-Францыска. Платформа налічвае 100 тысяч сабрэдытаў на самыя розныя тэмы.

Пользователи Reddit «раскачали» акции вымирающих розничных магазинов игр GameStop

По теме

Кампанія планавала размяшчэнне акцый больш за два гады — заяўка была пададзеная яшчэ ў снежні 2021 года. Пры гэтым Reddit яшчэ не выйшаў на гадавы прыбытак.

Reuters адзначае, што дэбют Reddit на біржы стане праверкай для рынку IPO. У выпадку няўдачы многія кампаніі могуць паставіць на паўзу працу ў гэтым кірунку.

Суполкі Reddit пачалі маштабнае блакаванне платформы. У некаторых дзясяткі мільёнаў карыстальнікаў

Па тэме

«5 лет ничегонеделанья — всё»: реддитор автоматизировал работу и получал зарплату просто так

5 лет ничегонеделанья… продолжаются: реддитор рассказал как получает $80K в техподдержке ни за что
5 лет ничегонеделанья… продолжаются: реддитор рассказал, как получает $80K в техподдержке ни за что

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
1

Junk IPO
Надо будет зашортить

0

сооснователь Стив Хаффман, в руках которого 3,3% акций

прикольно основателя поимели