Крэдытны сэрвіс Apple Pay Later закрыўся праз некалькі месяцаў пасля запуску

Кампанія закрыла крэдытны сэрвіс Apple Pay Later праз некалькі месяцаў пасля яго запуску. Паслуга дазваляла ўзяць пазыку і аплаціць чатырма плацяжамі на працягу шасці тыдняў.

Пакінуць каментарый

Паслугу анансавалі яшчэ ўлетку 2022 годзе ў часе канферэнцыі WWDC 2022. Тады было абвешчана, што сэрвіс стане даступны ўнутры праграмы Apple Wallet разам з выхадам iOS 16. Восенню таго ж года Apple заявіла, што плануе перанесці рэліз сэрвісу на 2023 год праз тэхнічныя і інжынерныя праблемы.

У сакавіку 2023 года адбыўся абмежаваны запуск сэрвісу ў ЗША, а ў кастрычніку паслуга стала агульнадаступнай. Apple Pay Later дазваляў аформіць крэдыт на суму ад $50 да $1 тысячы і выплачваць яго без працэнтаў і дадатковых збораў. Закрыццё сэрвісу не закране існых угод па крэдытах.

Кампанія абяцае даць сэрвіс растэрміноўкі пры афармленні заказаў у Apple Pay. Запуск паслугі пры падтрымцы банкаў і крэдытораў адбудзецца сёлета. Растэрміноўку змогуць аформіць карыстальнікі ва ўсім свеце.

Apple прыпыніла працу над новым пакаленнем VR-гарнітуры
Па тэме
Apple прыпыніла працу над новым пакаленнем VR-гарнітуры
Bloomberg: Apple зробіць iPhone і MacBook Pro значна танчэйшымі
Па тэме
Bloomberg: Apple зробіць iPhone і MacBook Pro значна танчэйшымі
Мужчина судится с Apple — жена нашла на iMac переписки с проститутками, которые он удалил с iPhone
По теме
Мужчина судится с Apple — жена нашла на iMac переписки с проститутками, которые он удалил с iPhone

Читать на dev.by