Сум і крындж 2024: вельмі дзіўныя і адначасова сумныя падзеі ў ІТ і вакол

Паспрабаваўшы сабраць усе дзіўныя, няёмкія і месцамі жахлівыя моманты са сваіх жа леташніх тэкстаў, рэдакцыя зразумела: крындж ужо не той. Цяпер гэта — больш пра сум і расчараванні. Што ж, давайце падагульнім. 

Калі мы на нешта забыліся, дадавайце свае падзеі і гісторыі ў каментарах.

9 каментарыяў

Беларуска, якая жыве на Кіпры і працуе на польскую кампанію аддалена, не можа паехаць у Польшчу, каб адведаць родных (так-так, у яе там жывуць бабуля, цёткі і сёстры, а яшчэ ў нашай гераіні ёсць карта паляка), дый наогул не можа паехаць у шэнгенскую зону, бо польская амбасада адмаўляе ёй у візе.

На жаль, візавы скандал у Польшчы прывёў да таго, што ў беларусаў паўсюдна ўзмацніліся праблемы з атрыманнем польскіх віз. Напрыклад, праграміст, які атрымаў офер з польскай Google усё ніяк не можа прыступіць да працы там — не даюць візы. А студэнты, якія паступілі ў польскія ВНУ, — да вучобы, усё з той жа прычыны.

Офіс амерыканскай кампаніі Cognizant адмовіў беларускаму распрацоўшчыку ў найманні праз… пашпарт. Што характэрна: у яго ПМЖ у Літве і міжнародная абарона. А галоўнае — за паўгода да гэтага айцішнік праходзіў тэхсумоўе ў гэтай жа кампаніі, і грамадзянства нікога не збянтэжыла.

Падобная гісторыя адбылася яшчэ з адным нашым чытачом у 2024 годзе: рэкрутынгавае агенцтва, якое наймала яго ў невядомую кампанію з Еўропы, адмовіла яму нават не праз пашпарт — праз месца нараджэння (маўляў, РБ і РФ няможна). Хоць у самой рэкруцёркі тэлефон расійскі.

Доўг радзіме ад 2024 года, відаць, аддадуць усе выпускнікі вайсковых кафедраў. Раней студэнты ішлі туды вучыцца, бо лічылі, што гэта гарантавана пазбаўляе ад службы ў войску пасля заканчэння ВНУ. Але досвед выпускнікоў гэтага года паказвае: «забяруць 90%». «Прызываюць як афіцэраў — і адмовіцца няможна».

Сёй-той абмяркоўваў і ўвядзенне абавязковай тэрміновай службы для дзяўчат. Прадстаўнік вайсковага ведамства ў тэлеэфіры адзначыў, што «павялічылася колькасць зваротаў — у тым ліку ад дзяржорганаў — разгледзець пытанне абавязковага прызыву на тэрміновую службу грамадзян жаночага полу».

Другі год некаторыя айцішнікі ў Беларусі працуюць на ППД. І вось што высветлілася на пачатку года: частка з іх па выніках 2023 года недалічылася страхавога стажу.

У прыватнасці адзін з нашых чытачоў расказаў: ён заплаціў больш за 2000 рублёў страхавых унёскаў, але так як грошы паступалі нерэгулярна (заказчык не заўсёды аплачваў працу своечасова — і адзін месяц яго даход мог складаць 0, а другі — 2х), яго стаж, на жаль, склаў менш як год. 

Яшчэ адную крындж-гісторыю нам расказаў чытач, які працуе аддалена: ён плаціць 2000 рублёў падаткаў у Беларусі, але ўсё роўна быў прызнаны «дармаедам».

У 2024 годзе беларусы мелі магчымасць праводзіць угоды з маёмасцю толькі пры асабістым звароце або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі. У немалой колькасці рэлакантаў «завіслі» кватэры — «прадаць нельга, здаць шкада», а вярнуцца і жыць у іх немагчыма.

Былі сярод нашых чытачоў тыя, у каго ўсе праблемы ўпіраліся ў тое, каб пры наяўнасці ўсіх дакументаў выпісацца праз суд, — і, на жаль, не атрымалася (толькі грошы страцілі). А хтосьці ўсё ж змог прадаць кватэру, але не без «танцаў з бубнам» — прыйшлося спачатку прадаць яе маме «фіктыўна». 

У 2024 годзе сілавікі не кідалі спроб даведацца, куды з’ехалі беларусы пасля 2020 года — і нават патрабавалі, каб ім дасылалі фота, на якім бачнае месца знаходжання чалавека. 

— Са мной ужо пасля ад’езду звязаліся па прывязаным да беларускага нумара вайберу, што, маўляў, турбуюць з міліцыі, і дзе я. Адказаў, што з’ехаў з краіны, па прапісцы не жыву і рэальнага адраса ім не дам. Але інспектарка сказала, што ўсё роўна раз на месяц мы павінны размаўляць і я павінен скінуць фота, дзе жыву, — расказаў адзін айцішнік.

Топ-10 историй, как айтишники меняли этот мир и свою жизнь в 2024 году к лучшему
По теме
Топ-10 историй, как айтишники меняли этот мир и свою жизнь в 2024 году к лучшему
Playtika, Lyft, SayGames. 10 крутых ІТ-бізнэсаў, якія сышлі з Беларусі ў 2024 годзе
Па тэме
Playtika, Lyft, SayGames. 10 крутых ІТ-бізнэсаў, якія сышлі з Беларусі ў 2024 годзе

Читать на dev.by