Буйнейшая ІТ-кампанія Індыі «пахудзела» на 20 тысяч супрацоўнікаў за квартал

Індыйская ІТ- і кансалтынгавая кампанія Tata Consultancy Services перажыла самы маштабны раунд скарачэнняў у сваёй гісторыі на фоне ШІ-буму, піша Bloomberg. Tata з’яўляецца найбуйнейшым наймальнікам у прыватным сектары краіны і найбуйнейшым ІТ-аўтсорсэрам у Азіі.

Пакінуць каментарый

За фінансавы квартал, які скончыўся ў верасні, штат кампаніі паменшыўся на 19 755 супрацоўнікаў. Частка былі звольнены, частка сышлі добраахвотна.

Зараз колькасць супрацоўнікаў TCS на 3,2% менш, чым у папярэднім квартале — і ўпершыню ніжэй 600 тысяч з сакавіка 2022 года. Выдаткі на выхадныя дапамогі ацэньваюцца ў $128 млн.

Скарачэнні ў TCS былі запланаваны, рэструктурызацыя стартавала вясной. У рамках яе кампанія збіралася да наступнага сакавіка, калі ў яе завяршаецца фіскальны 2025 год, паменшыць штат на 2%. Учора кампанія адзначыла, што знаходзіцца на паўдарозе да мэты. Больш за ўсё скарачэнні закранаюць работнікаў узроўню мідлоў і сеньёраў і звязаны з «несупадзеннем навыкаў супрацоўнікаў з патрэбамі кампаніі» на фоне адаптацыі галіны да генератыўнага ШІ.

У мінулым квартале TCS не апраўдала чаканняў па прыбытку. У асноўным гэта звязана з аднаразовымі расходамі на звальненні. Таксама праблем дадалі нядаўнія абмежаванні па амерыканскай візе H-1B і мыты, уведзеныя Дональдам Трампам у дачыненні да Індыі.

Наём джуноў абрынуўся на 70% усяго за год у чатырох IT-гігантах Індыі
Па тэме
Наём джуноў абрынуўся на 70% усяго за год у чатырох IT-гігантах Індыі
Акцыі індыйскіх тэхнакампаній упалі з-за навацый Трампа, амерыканскія таксама праселі
Па тэме
Акцыі індыйскіх тэхнакампаній упалі з-за навацый Трампа, амерыканскія таксама праселі

Читать на dev.by