«Крыптавалютамі пачнуць карыстацца хатнія гаспадыні». Вось калі ў Беларусі з'явіцца першы крыптабанк
Сузаснавальнік крыптабіржы WhiteBird Сяргей Чэрачэнь заявіў, што ўжо восенню ў Беларусі можа з’явіцца першы крыптабанк. Ягоныя словы прыводзіць Office Life.
Сузаснавальнік крыптабіржы WhiteBird Сяргей Чэрачэнь заявіў, што ўжо восенню ў Беларусі можа з’явіцца першы крыптабанк. Ягоныя словы прыводзіць Office Life.
Чэрачэнь пацвердзіў, што кампанія плануе першай запусціць крыптабанк у Беларусі. На рынку яна будзе не адзінай — падобныя планы ёсць яшчэ як мінімум у сямі каманд.
Указ аб крыптабанках быў падпісаны 16 студзеня. Згодна з дакументам, ствараць іх стала магчыма з 18 ліпеня, аднак пакуль такіх установаў у Беларусі не з’явілася.
WhiteBird яшчэ 19 студзеня накіравала ліст у Нацбанк і ПВТ пра гатоўнасць ўдзельнічаць у праектах па заснаванні крыптабанкаў у Беларусі. З гэтай мэтай планавалася стварыць асобную юрыдычную асобу.
Чэрачэнь адзначыў, што WhiteBird выступала ініцыятарам стварэння крыптабанкаў, каб даць кліентам магчымасць паўнавартасна разлічвацца крыптай у розных сферах.
«Калі мы створым крыптабанк, крыптавалютамі пачнуць карыстацца гаспадыні. З гэтага моманту крыпта папросту перастане быць інструментам для выбраных», — лічыць ён.
Чэрачэнь адзначыў, што кампанія ўжо гатова да запуску крыптабанка «працэнтаў на 90», аднак яшчэ павінна прайсці сертыфікацыю праграмнага прадукту і экспертызы, чым цяпер і займаецца. Паводле яго, гэта няхутки працэс, таму што каманда вялікая і сістэма складаная. «Запусціцца маглі яшчэ ўчора, але лепш некалькі разоў прайсці стрэс-тэсты, каб не было ніякіх форс-мажораў», — тлумачыць ён.
«Упэўнены, што гэта адбудзецца на працягу двух месяцаў», — кажа Чэрачэнь.
У траўні кампанія падала таварны знак з лагатыпам будучага крыптабанка на рэгістрацыю ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці. На ім адлюстравана назва і сімвал крыптаплатформы — белая птушка. Таварны знак рэгіструюць у катэгорыях, якія дазволяць кампаніі сярод іншага аказваць фінансавыя паслугі і займацца рэкламай.
На джоббордах ужо з’явіліся вакансіі для супрацоўнікаў будучага крыптабанка. У тым ліку шукаюць менеджара казначэйства, галоўнага спецыяліста аддзела інтэграванага рызык-менеджменту, кіраўніка аддзела нефінансавых рызык і кіраўніка дэпартамента рызык.
Айцішнікі заблыталіся, ці можна ў Беларусі атрымліваць заробак у крыптавалюце. Пакуль не. Але скора так! Мы спрабавалі разабрацца (падобна, падатковая таксама блытаецца)
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
а криптокоровник?