Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Хто першы пад нож. CTO PandaDoc і Flo абмеркавалі скарачэнні ў крызіс

Дыскусію пра сітуацыю ў ІТ-індустрыі з удзелам топ-менеджараў кампаній арганізавала анлайн-пляцоўка TechSpot.

16 каментарыяў
Хто першы пад нож. CTO PandaDoc і Flo абмеркавалі скарачэнні ў крызіс

Дыскусію пра сітуацыю ў ІТ-індустрыі з удзелам топ-менеджараў кампаній арганізавала анлайн-пляцоўка TechSpot.

Што з ІТ-рынкам, чаму так шмат звальненняў і каму горш за ўсіх, абмяркоўвалі днямі ўдзельнікі дыскусіі — CTO PandaDoc Сяргей Барысюк, СТО Flo Health Раман Бугаеў і Director of RnD Orca Security Зміцер Волах. dev.by паслухаў і выбраў самае займальнае.

Што адбываецца

Паводле даных Layoffs.fyi, у 2022 годзе 977 тэхкампаній звольнілі 151 576 супрацоўнікаў (колькасць увесь час абнаўляецца). Зміцер Волах заўважыў, што гэта было цыклічна: то ўсплёскі, то цішыня. 

Зміцер Волах
— Розныя кампаніі звольнілі ад 3-4 да 50% супрацоўнікаў. У сярэднім — каля 10%, — палічыў ён. 

Нічога асаблівага не адбываецца, лічыць Сяргей Барысюк. Ніякага спецыфічнага крызісу ў бігтэху няма. Проста пасля некалькіх гадоў росту эканоміка ў ЗША і іншых рэгіёнах стала запавольвацца, скараціўся попыт, а разам з ім правалілася прагназаваная выручка кампаній. У выніку burn rate (хуткасць спальвання запасаў) павялічыўся, і з гэтым прыходзіцца штосьці рабіць.

На фондавым рынку таксама адбылася карэкцыя: інвестыцыі пераарыентаваліся ад кампаній, накіраваных на рост, да кампаній са стабільным рэвеню.

Сяргей Барысюк:

— Як правіла, кампаніі прыцягваюць грошы, каб расці, але пры гэтым у іх ёсць фундаментальныя паказчыкі па burn — колькі ты паліш грошай за месяц/квартал. Яны наймалі людзей, плануючы адзін памер «бёрну», але выручка знізілася і burn атрымаўся іншым.

Як толькі burn падскоквае, адразу памяншаецца run rate — час вашага жыцця на наяўных інвестыцыях. Таму burn трэба скарачаць. Найпрасцейшы спосаб — звальненні.

Розныя кампаніі крызіс закране па-рознаму, мяркуе Раман Бугаеў.

Больш за іншых пацярпяць тыя, хто актыўна рос у эпоху кавіду — е-комерс, фінтэх і да т. п. (яны нарасцілі burn rate мацней за тых, каго пандэмійны рост не закрануў). І яшчэ тыя кампаніі, што бліжэйшыя да IPO. Бо на позніх раўндах інвестыцыі цяпер падняць значна складаней, чым на ранніх.

Цяпер усе імкнуцца выйсці на пункт бясстратнасці.

— Лепш дадаваць 20, 30, 40% год у год, чым мець вар’яцкі рост, — лічыць Бугаеў. — Важна мець пазітыўны кэшфлоў. 

А яшчэ шмат хто моцна перастрахаваўся. Я знаю кампаніі, у якіх усё добра з метрыкамі, але яны ўсё адно зрабілі lay offs, проста каб павялічыць свой run rate на 5 гадоў.

Звальненні — абавязковая частка «лячэння»?

Здаецца, так. 

Раман Бугаеў:

— У бігтэху людзі — асноўная графа выдаткаў. Другая графа — клаўд, SaaS, ліцэнзіі. У залежнасці ад таго, наколькі кампанія прасунутая, у яе будзе розны баланс костаў. Цяпер вядзецца багата размоў пра аптымізацыю выдаткаў на інфраструктуру, але на персанал траты большыя.

А гісторыя пра тое, што дзесьці скасавалі булачкі на сняданак, не настолькі цікавая, каб пра яе пісаць. Такое таксама адбываецца, але ў навіны трапляюць рэзанансныя падзеі.

Чаму звальняюць нечакана і ў адзін дзень

На думку Барысюка, прычыны выключна прагматычныя, аперацыйныя: так прасцей і бяспечней. Дзесьці крытычна важна хутка закрыць доступ да акаўнтаў. Да таго ж так «менш таксічнасці разносіцца па кампаніі: калі людзі чагосьці чакаюць, яны не будуць працаваць, яны будуць віраваць».

Праблема ў тым, што аперацыйны бок тут уступае ў супярэчнасць з маральным.

— Там шмат аперацыйных момантаў, якія не вельмі добра суадносяцца з этыкай.

Таму кампаніі імкнуцца ўсё ж такі дапамагаць тым, хто трапляе пад звальненне. Складаюць спісы, робяць рэферэнсы, дапамагаюць шукаць працу. І гэта па-чалавечы правільна.

Каго скарачаюць першым? Ці ёсць тут наогул логіка?

У розных выпадках логіка можа быць рознай.

Бугаеў лічыць, што звычайна імкнуцца пакідаць найбольш прадукцыйных супрацоўнікаў з вялікай экспертызай.

— Важны фактар — як даўно чалавек у гэтым бізнэсе, наколькі ён занураны ў кантэкст. Таму спачатку адклікаюць джоб-оферы, потым тых, хто на выпрабавальным тэрміне, і г. д.

Здаецца, ніхто не звальняе людзей, якія прыносяць асноўны даход або ствараюць асноўную вартасць.

Чаму могуць звальняць сеньёраў і пакідаць джуноў? Банальна: напрыклад, грошай няма, пры гэтым праца не суперскладаная, ёй дасць рады і джуніяр за меншыя грошы.

Калі ў кампаніі складаныя вялікія фічы або складаная архітэктурная праца, будуць старацца пакідаць сеньёраў.

Але асноўны фактар выбару — які value чалавек прыносіць кампаніі.

Барысюк дадае, што ў вялікіх кампаніях хутчэй звальняюць цэлымі прадуктамі.

— Калі кампанія інвестуе ў эксперыментальныя прадукты, фічы, напрамкі, яны відавочна першымі пойдуць пад нож, бо, як правіла, не прыносяць ніякага рэвеню. І тады сярод звольненых могуць быць і моцныя сеньёры: яны проста сыходзяць, бо закрываюць усю лінейку. 

Бугаеў згаджаецца:

— Бо ў вялікіх кампаніях пераход чалавека з аднаго праекта ў іншы ўсё адно што змена працы: патрабуецца анбордзінг, занурэнне ў дамен, вывучэнне тэхналогій. Наколькі я ведаю, Amazon скарачае Alexa, і там сыходзяць у тым ліку сеньёры, стаф-інжынеры, прынсіпалы. 

Як падстрахавацца

Парада ад CTO Flo Health: быць у профіт-цэнтры, там, дзе грошы і асноўны рост. 

Парада ад CTO PandaDoc: аналізаваць метрыкі кампаніі (вядома, калі кампанія імі дзеліцца).

— Калі ў кампаніі ўсё добра, але грошай засталося на тры месяцы, то відавочна варта задумацца.

Парада ад мадэратара сустрэчы Lead Software Engineer Orca Security Аляксандра Фядосава: папрацаваць над гадавым перфоманс-рэв’ю. 

— Згадайце ўсё добрае, што вы прынеслі кампаніі, і данясіце да вашага менеджара. І, можа быць, вас не звольняць. Але гэта недакладна.

Крызіс страшны і доўгі? Ці штосьці добрае ў ім ёсць?

Тут удзельнікі дыскусіі наладжаныя аптымістычна. Усё будзе добра (калі толькі не здарыцца чагосьці дрэннага), а звольненыя таленты не знікнуць на марозе, а створаць шмат новых стартапаў.

Сяргей Барысюк:

— Калі нічога глабальна дрэннага не адбудзецца, гэтая рэцэсія будзе невялікай і кіраванай і ўсё адновіцца.

Калі ёсць нармальны бізнэс, каштоўны для кліентаў, то ўсё будзе нармальна. А калі гэта незразумела што, то навошта яно? Такое абцінаецца адразу. 

[Тое, што адбываецца] не падаецца вялікай праблемай — хутчэй магчымасцю. Інжынеры, якія выйдуць з гэтых [тых, што скарацілі штат] кампаній, пачнуць займацца стартапамі, з’явіцца больш цікавых новых кампаній.

Зміцер Волах:

— Вызвалілася вялікая колькасць людзей. Шмат хто з іх працаваў у кампаніях з такой культурай і тэхнічным узроўнем складанасці, што гатовы запускаць свае праекты. Мы чакаем буму.

Чорны панядзелак. Playtika за адзін дзень скараціла офісы ў Мінску і Варшаве
Чорны панядзелак. Playtika за адзін дзень скараціла офісы ў Мінску і Варшаве
Па тэме
Чорны панядзелак. Playtika за адзін дзень скараціла офісы ў Мінску і Варшаве
Усе чакаюць рэцэсію — ці прыйдзе яна? Удзельнікі ІТ-рынку тлумачаць да чаго рыхтавацца
Усе чакаюць рэцэсію — ці прыйдзе яна? Удзельнікі ІТ-рынку тлумачаць, да чаго рыхтавацца
Па тэме
Усе чакаюць рэцэсію — ці прыйдзе яна? Удзельнікі ІТ-рынку тлумачаць, да чаго рыхтавацца
Чытайце таксама
Meta звольніла аналітыкаў рызыкі — цяпер гэтым займаецца ШІ
Meta звольніла аналітыкаў рызыкі — цяпер гэтым займаецца ШІ
Meta звольніла аналітыкаў рызыкі — цяпер гэтым займаецца ШІ
«Будуць шукаць». Каму яшчэ хочуць адкатаць пальцы
«Будуць шукаць». Каму яшчэ хочуць адкатаць пальцы
«Будуць шукаць». Каму яшчэ хочуць адкатаць пальцы
Сабралі свежыя выпадкі выкліку на дактыласкапію ў Беларусі.
2 каментарыя
Сям'я пераехала ў Польшчу з-за генетычнай хваробы дзіцяці. Ім патрэбна ваша дапамога
Сям'я пераехала ў Польшчу з-за генетычнай хваробы дзіцяці. Ім патрэбна ваша дапамога
Сям'я пераехала ў Польшчу з-за генетычнай хваробы дзіцяці. Ім патрэбна ваша дапамога
Пераходзьце па спасылцы, каб дапамагчы Максіму.
Праграмістам — да 12000 рублёў. Прабілі па базе, каго шукаюць дзяржструктуры і прыватнікі
Праграмістам — да 12000 рублёў. Прабілі па базе, каго шукаюць дзяржструктуры і прыватнікі
Праграмістам — да 12000 рублёў. Прабілі па базе, каго шукаюць дзяржструктуры і прыватнікі
У агульнарэспубліканскай базе вакансій стала крыху менш айцішных вакансій — 1200 (у ліпені было каля 1300).
15 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Аллах  Математик
Аллах Математик Рэппер в Perfect Hip-Hop
12

 Важно иметь позитивный кэшфлоу. 

У кого из трех говорящих голов позитивный кэшфлоу?

Орки завалены баблом под самое не могу. Сейчас они тратят чужое, у них эйфория. Велик шанс, что стартап делается по классической израильской схеме — мощно прохайпиться, быть не хуже конкуретнов (а их хватает) и в конце-концов продаться задорого какому-нибудь Amazon или на худой конец IBM.

https://www.crunchbase.com/organization/orca-security/company_financials

Умный ход Орков в том, чтобы сократить издержки на разботчиков и нанимать в восточной европе через компанию прослойку, которая принадлежит одному из соинвесторов Орки.

Панда взяла деньги в прошлом году.
https://www.crunchbase.com/organization/pandadoc/company_financials

Фло тоже
https://www.crunchbase.com/organization/owhealth/company_financials

Те люди, которые рассказывают здесь про бигтех, не являются его частью.
Но мечтают, чтобы их купили.

Рабочая сила, которую они нанимают, опять же, обходится им в orders of magnitude дешевле тех о ком они косвенно говорят.

А советы не имеют ничего общего с культурой их компанией и тем как они делают бизнес.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement

slacker
slacker DevOops в dev/null
8

что-то на менеджерском

Аллах  Математик
Аллах Математик Рэппер в Perfect Hip-Hop
5

А Фло так вообще позитивное место работы во всех смыслах.

Их ведущий инвестор https://www.crunchbase.com/person/alexander-frolov-2 тот еще сын папыколи, который под санкциями.

https://www.businessinsider.com/alexander-frolov-leaves-target-global-after-father-is-sanctioned-2022-12

И вот этот вот СТО будет давать советы как кому выживать?

Anonymous
Anonymous
0

Сын за отца не отвечает! И. В. Сталин

Так что не нужно тут разгонять! ;-)

Аллах  Математик
Аллах Математик Рэппер в Perfect Hip-Hop
4

В Библии за отца не только сын отвечал, но еще и три колена после него.

В текущей же ситуации, сын стал тем кем стал и оказался там где оказался, только благодаря своему отцу.

Эта жуликоватая Z-манера вечно срезать углы везде сыну уже стала черенком. Его торпедировали из фонда.

А как у сына деньги появились в принципее основать венчур — наверное Сталин тоже знает.

-6

Завидуй молча и кушай сало

katya-bystrakowa
katya-bystrakowa PR в On The Spot Development
-3

Привет! Кстати, ссылка на запись ивента, кому интересно: https://youtu.be/JMhQu6WPFtg

Йозеф Швейк
Йозеф Швейк My na vojnu nepůjdeme в my se na ni vyséreme
4

Нет

1

Спасибо

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
4

Привет, Flo!
В первую очередь увольняйте белых мужчин традиционной сексуальной ориентации. Профит!

-2

тех, что своих жен в деревне бросили и релоцировавшись в город, непойми откуда детей нажили?

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
0

чёт не понял шутку

-3

это неважно, жуй ..ой огурцы, ..и гусей :)))

3

Начинается... Ещё кризиса как такового нет, но уже обсуждают кого под нож

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
7

в кризисах есть интересный момент: он наступает от действия лиц, принимающих управленческие решения, а увольняют почему-то работников, технических исполнителей. Логичнее ведь было бы увольнять всех лиц, принимающих управленческие решения.