Самых багатых айцішнікаў у Беларусі больш, чым год таму. Тлумачым, як так выйшла

У Беларусі становіцца ўсё больш багатых айцішнікаў (з заробкам 10 000+ рублёў), вынікае са звестак Белстата. Дазналіся падрабязнасцяў.

67 каментарыя

Афіцыйная статыстыка Белстата па памеры заробкаў не ахоплівае ўсёй галіны.

Асаблівасці ўліку спецыялістаў па ўзроўні заробкаў

Звесткі пра колькасць работнікаў розных відаў дзейнасці паводле ўзроўню заробкаў Белстат публікуе два разы на год — за май і лістапад.

Каго ўлічваюць: спецыялістаў, якія працавалі па працоўнай дамове (кантракце) у буйных і сярэдніх кампаніях і якія выконвалі пастаянную або часовую працу.

Каго не ўлічваюць: спецыялістаў, якія былі на бальнічным, у адпачынках без захавання зарплаты, а таксама ў адпачынках па цяжарнасці і родах і доглядзе дзіцяці да 3 гадоў.

Даныя па зарплаце паказваюцца да выплаты падаткаў і сацыяльных унёскаў, пры гэтым улічваюцца стымулюючыя і кампенсавальныя выплаты.

Рост занятых упершыню за 1,5+ года 

Белстат ад 2023 года не публікуе інфармацыі аб медыянным заробку айцішнікаў у Беларусі і дае толькі агульную статыстыку па сектары «інфармацыя і сувязь».

У маі 2024 года Белстат налічыў у ІТ і сувязі больш за 60 тысяч працуючых спецыялістаў (па якіх робяцца разлікі медыяннага заробку). Упершыню за апошнія 1,5+ года колькасць занятых спецыялістаў у галіне не ўпала, а вырасла. 

Для параўнання: у лістападзе 2022 года ў ІТ і сувязі было 65+ тысяч занятых, у маі 2023 года — 62,2 тысячы, у лістападзе 2023 года — 57+ тысяч

На рост колькасці спецыялістаў у галіне, верагодна, паўплывала запаволенне адтоку работнікаў на фоне павелічэння наймання і скарачэння звальненняў. 

Калі ў студзені-маі 2023 кампаніі ІТ і сувязі, паводле даных Белстата, прынялі на працу 4,5 тысячы супрацоўнікаў, то ў студзені–маі бягучага года амаль 5,7 тысячы (+25%). Пры гэтым колькасць звольненых у гэтыя перыяды скарацілася на траціну — ад 8,5 тысячы да 5,7 тысячы. 

Работнікаў з заробкам да 1000 рублёў усё менш 

Менш за ўсё ў сектары «інфармацыя і сувязь» спецыялістаў, якія атрымліваюць да 1000 рублёў на месяц — амаль 2,8 тысячы чалавек. Колькасць такіх работнікаў скарачаецца апошнія 2+ гады. Напрыклад, у маі мінулага года такіх спецыялістаў у галіне было амаль 4 тысячы чалавек (на 43% больш).

А больш за ўсё спецыялістаў у галіне (амаль 15 тыс. чалавек) мае зарлпату ад 2 да 3 тысяч рублёў. За год колькасць такіх работнікаў вырасла на 6%. Калі глядзець на дынаміку за апошнія паўгода, то рост яшчэ большы — 15%.

Але больш за ўсё за год у % павялічылася колькасць спецыялістаў з заробкам ад 3 да 5 тысяч рублёў: ад 10,3 тысяч да 12,6 тысяч (+22%). 

Айцішнікаў з заробкам 10 000+ рублёў яшчэ больш

Пры гэтым працягвае расці колькасць спецыялістаў з самым высокім заробкам — 10 000+ тысяч рублёў. У маі такіх работнікаў, паводле звестак Белстата, было 7,3 тысячы чалавек — на 11% больш, чым год таму. За апошнія некалькі гадоў толькі ў маі 2022 года такіх спецыялістаў было больш — амаль 8 тысяч. Дарэчы, у ІКТ амаль усе спецыялістаў з такім заробкам — айцішнікі.

Вось так змянілася доля спецыялістаў у сектары «інфармацыя і сувязь» у залежнасці ад памеру зарплаты. Як бачым, за апошнія паўгода змены нязначныя. 

Раней мы ўжо адзначалі прычыны росту высокааплачваных спецыялістаў ва ўмовах крызісу ў ІТ. Адзін з ключавых фактараў, на думку экспертаў, гэта рост курса долара да беларускага рубля. Ён зрушыў у катэгорыю супрацоўнікаў з заробкам 10+ тысяч рублёў значную частку ІТ-спецыялістаў.

На статыстыцы, верагодна, адбіўся і рэальны перагляд заробкаў самых вопытных спецыялістаў, якія дамагаюцца павышэння на фоне адтоку кваліфікаваных кадраў. 

Таксама на сітуацыі з заробкамі мог адбіцца актыўны прыход на беларускі рынак расійскіх кампаній, гатовых актыўна канкураваць за айцішнікаў.

Заробак у ІТ зноў упаў — новы антырэкорд у валюце
Па тэме
Заробак у ІТ зноў упаў — новы антырэкорд у валюце
«Грос — у два разы». Як айцішнікам даводзіцца зменшыць апетыты ў 2024
Па тэме
«Грос — у два разы». Як айцішнікам даводзіцца зменшыць апетыты ў 2024
Белстат палічыў зарплату мужчын і жанчын у ІТ — розніца ўражвае
Па тэме
Белстат палічыў зарплату мужчын і жанчын у ІТ — розніца ўражвае

Читать на dev.by