Каго яшчэ ўзялі ў ПВТ — і куды ідзе індустрыя на прыкладзе набору-2023
У першы сёлетні набор у ПВТ увайшла 31 кампанія. Паглядзелі падрабязней, чым яны займаюцца. (+ Поўны спіс)
У першы сёлетні набор у ПВТ увайшла 31 кампанія. Паглядзелі падрабязней, чым яны займаюцца. (+ Поўны спіс)
У першы сёлетні набор у ПВТ увайшла 31 кампанія. Паглядзелі падрабязней, чым яны займаюцца. (+ Поўны спіс)
Да першага сёлетняга набору ў ПВТ уваходзіла 1061 кампанія, калі арыентавацца на інфармацыю на афіцыйным сайце Парка. Пасля ўключэння 31 пачаткоўца колькасць рэзідэнтаў не вырасла, а, наадварот, скарацілася да 1060. Атрымліваецца, што з ПВТ сёлета выключылі 30+ кампаній. Фактычны адток можа быць большым. У спісе рэзідэнтаў, напрыклад, дагэтуль фігуруюць кампаніі, якія сышлі/сыходзяць з РБ. У прыватнасці, «Ванабай», «Плэйрыкс БіУай», «Аквеа».
dev.by даведаўся, хто ўступіў у ПВТ у 2023. Паводле свайго профілю новыя рэзідэнты падобныя да кампаній, што ўвайшлі ў ПВТ летась: аўтсорс-распрацоўка софту і праграм, геймдэў, фінтэх, майнінг, гэмблінг.
Больш як палова пачаткоўцаў (19 кампаній, або 60%+ ад агульнай колькасці) зарэгістраваная ў 2022 годзе.
«Найстарэйшая» кампанія — «Солід Дата» (распрацоўшчык софту) — была зарэгістраваная ў верасні 2008 года.
Большасць новых рэзідэнтаў — звычайны дробны аўтсорс з украпінамі гэмблінгу («БІЗОНІКС», «АйПіПлам») і распрацоўкі для дзяржсектара («ІнДэў Салюшэнс»).
Пра некалькі кампаній раскажам падрабязней.
У лік рэзідэнтаў ПВТ трапіла кампанія «Аверван», якая была на слыху летась праз свой падыход да пашырэння кліенцкай базы.
Айцішнікі (і не толькі) скардзіліся, што ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапаноўваюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай. Тэлефанавалі ўсім запар, у тым ліку выкладчыкам кампаніі.
Суразмоўцы dev.by меркавалі, што базу абзвону ў школе сфармавалі з усіх даступных крыніц і баз, уключна з парсінгам беларускіх джаббордаў. Акрамя таго, слухачам на бясплатных занятках прапаноўвалі пакідаць нумары знаёмых.
Сёлета школа IT-Overone працягвае спаміць усіх, чые кантакты зможа здабыць самымі нечаканымі спосабамі.
Незвычайна на фоне агульнай тэндэнцыі зыходу бізнэсаў з амерыканскім (у тым ліку) капіталам: сярод пачаткоўцаў Парка апынулася амерыканская кампанія Capital Asset Exchange and Trading LLC.
CAE была заснаваная ў 1982 годзе ў Каліфорніі. Галоўны офіс знаходзіцца ў Осціне (Тэхас). Мае офісы ў Венгрыі, Тайвані, Паўднёвай Карэі, Кітаі, Японіі, Сінгапуры, Беларусі.
Кампанія — глабальны трэйдар фізічных тавараў, працуе на рынку паўправаднікоў. Дапамагае ўкладаць угоды куплі/продажу ліцейным заводам, вытворцам абсталявання.
У камандзе больш за 345 супрацоўнікаў. Галоўным тэхнічным дырэктарам з’яўляецца Андрэй Фядзьковіч. На сайце пазначана, што да прыходу ў CAE ён працаваў менеджарам распрацоўкі софту ў Avanade (сумеснае прадпрыемства Accenture і Microsoft). А датуль быў Senior Software Architect у амерыканскай кампаніі пад цікавай назвай KGB, якая займаецца аказаннем інфармацыйных паслуг.
Беларуская юрыдычная асоба — ТАА «СіЭйІ Тэкноладжы» — была зарэгістраваная ў лістападзе 2021 года. У кампаніі, як вынікае з інфармацыі на сайце, два офісы — у Гомелі і Мінску. Новы рэзідэнт ПВТ плануе працаваць над доўгатэрміновымі праектамі развіцця лічбавай гандлёвай платформы CAE.
На сайце кампаніі размешчаныя сем вакансій для распрацоўшчыкаў, інжынераў і дата аналітыка. Працаваць можна аддалена альбо ў офісе.
У апісанні вакансій пералічаныя некаторыя бенефіты для супрацоўнікаў. Напрыклад, заробак у доларах два разы на месяц і бонусы. Кампанія часткова кампенсуе выдаткі на спорт і навучанне, а таксама выдаткі на медыцыну (стаматалогія, вядзенне цяжарнасці).
Колькі чалавек працуе ў Беларусі — невядома. У лінкедзіне мы знайшлі профілі 20+ супрацоўнікаў кампаніі, якія пазначылі ў якасці актуальнай лакацыі Беларусь.
Некалькі вядомых амерыканскіх кампаній закрылі бізнэс і сышлі з Беларусі ў 2022-2023.
Сышлі з Беларусі
- WorkFusion: займаецца распрацоўкай тэхналогій для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў. Сярод яе заказчыкаў — найбуйнейшыя сусветныя кампаніі з Fortune Global 500, страхавыя і фінансавыя карпарацыі, банкі. Глабальны штат налічвае 350+ працаўнікоў. У Беларусі працавала больш за 100 спецыялістаў. У 2021 годзе кампанію ацэньвалі ў $1+ млрд.
- Softeq Development: распрацоўвае праграмнае забеспячэнне і «жалеза» на заказ для такіх кліентаў, як Microsoft, Coca-Cola, Epson, Samsung. Таксама кампанія аказвае паслугі ў галіне распрацоўкі вэб-рашэнняў, мабільных праграм і гульняў, убудаваных сістэм і нізкаўзроўневых утыліт, а таксама мультыплатформенных праграм. У мінскім офісе Softeq Development працавала каля 280 спецыялістаў.
- Arteza: займаецца электроннай камерцыяй — продажамі тавараў для творчасці. У ЗША рынак такіх тавараў ацэньваецца ў 60 мільярдаў долараў. Гадавы абарот кампаніі — 100 мільёнаў долараў. Уключаная ў рэйтынг самых хуткарослых прыватных амерыканскіх кампаній Inc. 5000, у топ-100 прадаўцоў Amazon. У Мінскай кампаніі працавала 150+ чалавек.
- EIS Group: стварае прадукты для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў страхавых кампаній. Платформа EIS Suite выкарыстоўваецца страхавымі кампаніямі па ўсім свеце. Глабальны штат налічвае 1200+ чалавек, у Мінску працавала каля 250 супрацоўнікаў.
Папрасілі прадстаўніка ІТ-індустрыі ацаніць першы сёлетні паток рэзідэнтаў ПВТ:
— Практычна ўсе новыя рэзідэнты не звязаныя з камерцыйным замежным рынкам. Пачынаючы ад CAE, які ўяўляе сабой своеасаблівы бэкофіс распрацоўкі, працуе на галаўную кампанію, а не іншых заказчыкаў, заканчваючы гэмблінгам і аператарамі крыптаплатформ. Гэта спецыфічныя галіны. Нават калі кампаніі працуюць на B2C, іх складана лічыць «прадуктовымі», а іх лакацыі як лёгка з’яўляюцца, так і знікаюць. У найлепшым выпадку гэта таксама бэкофісы. Другая катэгорыя — заточаныя пад дзяржсектар юрыдычныя асобы. Трэцяя — аўтсорс, але заточаны пераважна на мясцовы рынак.
Увогуле, за парай выключэнняў вельмі паказальны набор рэзідэнтаў. Ён добра дэманструе, куды паступова паварочваецца ІТ-сектар.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
ротоботы подъём, айда про процветание методы повторять
Это сначала VPN освоить нужно
одна кнопка в браузере для опера . вы уж совсем думаете , что там служат с одной извилиной от фуражки?
Эти комментарии надо брать в рамку как пример абсолютной унылости и отсутствия значимости.
Нужна новая аббревиатура для пвт - парк всякого трэша :)
Жду когда в ПВТ начнут набирать ИП-ов которые "установка виндовс и драйверов на дому, удаление вирусов, форматирование дисков. Быстро. Качественно. Недорого"