Кіраўнік МУС паехаў у Кітай, каб пераняць досвед лічбавага кантролю
У межах візіту ў Кітай беларуская дэлегацыя МУС на чале з міністрам Іванам Кубраковым азнаёмілася з адной з самых прагрэсіўных сістэм «маніторынгу грамадскай бяспекі» — інтэлектуальным камандным цэнтрам Юйюань у Шанхаі.
Юйюань — гэта высокатэхналагічны цэнтр назірання і рэагавання, аналаг беларускай Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Пад яго кантролем уся тэрыторыя Шанхая: 16 тэрытарыяльных упраўленняў. І 20 падпарадкаваных падраздзяленняў, у тым ліку па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, па крымінальных расследаваннях, кантролі за ўездам і выездам, дарожнай паліцыі і іншыя.
Міністр Кубракоў падзякаваў кітайскім калегам за «усебаковае вывучэнне аспектаў аховы грамадскага парадку», а «асаблівы акцэнт» быў зроблены на барацьбе з кібермахлярствам.
«Разглядаліся перспектывы развіцця супрацоўніцтва па розных напрамках службовай дзейнасці», — паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
Читать на dev.by