Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ва ўладаў РБ ёсць план на «лічбавую незалежнасць». Вось што яны плануюць (і так, нагляду стане яшчэ больш)

За апошнія пару гадоў у Беларусі з’явіліся новыя законы і ініцыятывы па ўзмацненні кантролю ў лічбавай сферы. Улады хочуць ствараць айчыннае ПЗ, заснаваць новы орган цэнзуры ў інтэрнэце, сачыць за фінансавымі аперацыямі беларусаў (і не толькі). Распавядаем падрабязней пра гэтыя планы.

23 каментарыя
Ва ўладаў РБ ёсць план на «лічбавую незалежнасць». Вось што яны плануюць (і так, нагляду стане яшчэ больш)

За апошнія пару гадоў у Беларусі з’явіліся новыя законы і ініцыятывы па ўзмацненні кантролю ў лічбавай сферы. Улады хочуць ствараць айчыннае ПЗ, заснаваць новы орган цэнзуры ў інтэрнэце, сачыць за фінансавымі аперацыямі беларусаў (і не толькі). Распавядаем падрабязней пра гэтыя планы.

Лічбавы суверэнітэт па-беларуску

У канцы 2024 года Савмін Беларусі зацвердзіў новую стратэгію па ўзмацненні кантролю ў лічбавай прасторы — Канцэпцыю лічбавага суверэнітэту да 2030 года.

Лічбавы суверэнітэт трактуецца ў гэтай канцэпцыі, як «неад’емнае права дзяржавы» самастойна кіраваць нацыянальнай ІТ-інфраструктурай, а таксама кантраляваць інфармацыйныя рэсурсы, каб «абараняць свае інтарэсы і праводзіць незалежную палітыку».

Вось што прапануюць аўтары канцэпцыі.

1) Трэба распрацаваць беларускае ПЗ, каб не залежыць ад замежнікаў.

Прапануецца стварыць нацыянальнае ПЗ з адкрытым доступам, як гэта ўжо зрабілі Індыя, Бразілія, Венесуэла, Эквадор, Уругвай, Балівія і іншыя.

Для распрацоўкі нацыянальнага ПЗ і іншых інавацый плануецца «стымуляванне навукова-даследчага сектара» праз дзяржпраграмы. Гэта павінна «нарасціць кадравы патэнцыял», у тым ліку па напрамках «штучны інтэлект» і «аналітыка вялікіх даных». Плануецца прыцягваць замежных спецыялістаў: «супрацоўнікаў стартапаў, заснавальнікаў і інвестараў».

На базе адкрытага ПЗ за кошт бюджэтных сродкаў хочуць стварыць айчынную аперацыйную сістэму, сістэму кіравання базамі даных, ПЗ асяроддзя віртуалізацыі, комплекс офісных праграм і вэб-браўзер. І потым увесь софт аб’яднаць у нацыянальны рэестр айчыннага ПЗ.

Падкрэсліваецца, што залежнасць ад замежнага софту сёння цягне высокія выдаткі на яго закупку. Купленае да ўвядзення санкцый ПЗ цяпер часта застаецца без тэхнічнай падтрымкі з-за санкцый. Гэта крытычна, паколькі такія прадукты задзейнічаны ў ключавых вытворчых працэсах. А імпартнае абсталяванне шырока выкарыстоўваецца ў сістэмах электроннага ўрада, праектах «разумных» гарадоў і рэгіёнаў, а таксама ў тэлекамунікацыях. Санкцыі і перабоі з пастаўкамі камплектуючых пагражаюць стабільнасці гэтых сістэм.

Аб планах выбудаваць палітыку захоўвання, перадачы і камерцыйнага выкарыстання даных

У якасці арыенціра прыводзяцца еўрапейскія законы аб лічбавых паслугах (DSA) і лічбавых рынках (DMA). Напрыклад, у ЕС рынак «разумных даных» (Smart Data) у 2025 годзе ацэньваецца ў 829 мільярдаў еўра (у 2018 годзе ён складаў 301 мільярд еўра, або 2,4% ВУП ЕС).

Беларусь хоча гэтак жа, але пры гэтым адзначаецца, што айчынныя арганізацыі пакуль не зацікаўлены ў стварэнні і сістэматызацыі набораў даных для аналізу і манетызацыі. Акрамя таго, шырока выкарыстоўваецца імпартная тэхніка і пірацкае ПЗ. І самае галоўнае — мала хто разумее, навошта пераходзіць на свабоднае (адкрытае) праграмнае забеспячэнне, якія ў яго перавагі.

Таму для ўкаранення ПЗ з адкрытым кодам у Беларусі плануюць стварыць нарматыўна-прававую базу, якая будзе рэгуляваць пытанне прыярытэтнага выкарыстання такога софту. Апрацоўка даных (захоўванне копіі) у абавязковым парадку павінна будзе адбывацца на тэрыторыі Беларусі.

2) Трэба знізіць залежнасць ад замежных вытворцаў і ў сферы мікра- і радыёэлектронікі: «павялічыць вытворчасць кампанентнай базы».

3) Трэба павялічваць долю айцішнікаў і кампаній ПВТ, якія працуюць над «нацыянальным софтам».

Аўтары Канцэпцыі абураюцца, што стварэнне нацыянальнага софту сёння — не прыярытэт для буйных ІТ-кампаній у Парку высокіх тэхналогій, хоць яны там на асаблівым эканамічным рэжыме. Асноўныя прадукты ПВТ па-ранейшаму арыентаваны на экспарт.

Таму дзяржарганізацыі сутыкнуліся з адсутнасцю айчынных аналагаў замежных аперацыйных сістэм і сістэм кіравання базамі даных, спецыялізаваных праграм для 3D-мадэлявання і іншых, а таксама з праблемамі сумяшчальнасці распрацаваных раней інфармацыйных сістэм са свабодным ПЗ.

Арыентацыя беларускіх распрацоўшчыкаў ПЗ на заходні рынак прывяла да таго, што атрыманне замоваў стала магчыма толькі на ўмовах рэлакацыі ў замежныя юрысдыкцыі. А ўнутры краіны малыя і сярэднія арганізацыі, стартапы сутыкнуліся са складанасцямі ў пошуку інвестыцый з-за санкцый. Таму адна з праблем сёння, на думку аўтараў Канцэпцыі, — утрыманне айчынных распрацоўшчыкаў ПЗ.

Зараз толькі каля 4% работнікаў заняты ў сферах, якія забяспечваюць лічбавы суверэнітэт Беларусі. Гэта прыкметна менш, чым мэтавы паказчык Еўрасаюза — 10% да 2030 года. Сітуацыя з кадрамі ў ВНУ таксама складаная: ІТ-спецыялісты не хочуць выкладаць з-за нізкіх заробкаў і бюракратыі.

У дакуменце таксама падкрэсліваецца важнасць супрацоўніцтва з іншымі краінамі, асабліва з «сяброўскімі». Беларусь зацікаўлена ў сумесных праектах у сферы лічбавага развіцця, асабліва калі частка вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі будзе перанесена на яе тэрыторыю. Размова ідзе аб такіх напрамках, як мікраэлектроніка, радыёэлектроніка, «жалеза» і праграмна-апаратныя рашэнні.

Белкамнагляд — будучы «назіральнік» за інтэрнэтам?

Яшчэ адна ідэя ўладаў — стварыць у Беларусі орган, які будзе кантраляваць і цэнзураваць лічбавую прастору.

У пачатку года Міністэрства інфармацыі Беларусі накіравала Google афіцыйную прэтэнзію, абвінаваціўшы ў садзейнічанні «інфармацыйным правакацыям».

Кіраўнік Мінінфарма Марат Маркаў выказаў незадаволенасць, што беларускія карыстальнікі працягваюць чытаць незалежныя медыя, выцесненыя з краіны, а Google не блакуе спасылкі на рэсурсы, прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі. Гэта, на думку Маркава, прыраўноўваецца да падтрымкі забароненых структур і парушае нацыянальнае заканадаўства.

У сувязі з гэтым міністр прапанаваў стварыць у Беларусі самастойны дзяржаўны орган, аналагічны расійскаму Раскамнагляду — Белкамнагляд. Новы рэгулятар, па яго задуме, будзе кантраляваць сферу сувязі, ІТ- і медыяпрасторы і зможа больш жорстка рэагаваць на дзеянні замежных платформаў.

Як працуе Раскамнагляд

Раскамнагляд — галоўны орган інтэрнэт-цэнзуры ў Расіі. Ён блакуе сайты і сацсеткі, патрабуе выдалення «непажаданай інфармацыі», сочыць за СМІ і кантралюе захоўванне персанальных даных. Правайдары абавязаны падключаць спецабсталяванне (СОРМ), якое дазваляе сілавікам адсочваць трафік і званкі. З 2022 года Раскамнагляд актыўна блакуе незалежныя медыя, антываенныя рэсурсы і VPN-сэрвісы, ператвараючыся ў інструмент лічбавага падаўлення і кантролю.

Раскамнагляд стаіць за самымі гучнымі блакіроўкамі ў рунэце. У розны час пад забарону траплялі LinkedIn, Twitter (запавольванне трафіку), а з 2022 года — дзясяткі незалежных медыя: «Медуза», «Дождж», «Радыё Свабода», «Настоящее Время», «ОВД-Инфо», «Важно», «Zona.Media» і іншыя. Таксама блакаваліся антываенныя сайты, рэсурсы праваабаронцаў, старонкі Вікіпедыі. З канца 2022 года Раскамнагляд актыўна змагаецца з VPN-сэрвісамі і ананімайзерамі, каб абмежаваць доступ да абыходу цэнзуры.

— Функцыі Белкамнагляду, які плануецца стварыць, да канца не ясныя, — кажа юрыстка Святлана Бабінцава. — У нас ужо ёсць Міністэрства інфармацыі, якое сочыць за недабрасумленнай рэкламай, рэкламай алкаголю, прадухіляе распаўсюджванне парнаграфіі і гэтак далей і ўжо зараз адсочвае гэтыя пытанні ў прафілактычных мэтах. Таму не бачу неабходнасці ў стварэнні асобнага цэнзуруючага органа.

Калі Белкамнагляд стане органам палітычнай цэнзуры ў інтэрнэце, то гэта будзе азначаць яшчэ большае абмежаванне доступу да інфармацыі і абмежаванне свабоды слова.

Big data is watching you, ev

У сілавікоў — усё больш кантролю за сецівам

  • Яшчэ з кастрычніка 2022 года ў Беларусі дзейнічае Указ № 368, які пашырыў паўнамоцтвы спецслужбаў па кантролі за інтэрнэтам. Цяпер аператары сувязі, уладальнікі сайтаў і анлайн-сэрвісы абавязаны прадастаўляць праваахоўным органам даныя карыстальнікаў у рэжыме рэальнага часу, а таксама падключаць спецабсталяванне па патрабаванні МУС, КДБ або ААЦ.
  • У чэрвені 2024 года былі прынятыя папраўкі ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы: цяпер сілавікі могуць блакаваць інтэрнэт-рэсурсы, нумары тэлефонаў і электронныя пошты ў межах барацьбы з кібермахлярствам. А таксама праводзіць «агляд лічбавай інфармацыі» без прысутнасці ўладальніка гэтай інфармацыі.
  • У студзені 2025 года Наццэнтр абмену інтэрнэт-трафікам атрымаў права без суда ануляваць даменныя імёны рэсурсаў, прызнаныя шкоднымі для «нацыянальных інтарэсаў». Але яшчэ ў красавіку 2024 АЦК ануляваў дамены як «экстрэмісцкія» і адключыў доступ да 20 навінавых сайтаў у абыход судовай працэдуры.

— Сайт — гэта актыў, у які былі ўкладзеныя грошы на распрацоўку, падтрымку, які генеруе прыбытак, — каментуе юрыст Міхаіл Кірылюк. — У любой нармальнай прававой сістэме блакіроўка або адабранне дамена без рашэння суда — падстава для пазову аб кампенсацыі стратаў з-за немагчымасці працягваць працу.

Дарэчы, відэакантроль у Беларусі таксама толькі ўзмацняецца

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заяўляў, што ўсталяванне новых камер відэаназірання — частка падрыхтоўкі да выбарчых кампаній 2024 і 2025 гадоў. Цяпер пастаянны доступ да запісаў камер назірання маюць амаль усе сілавыя органы Беларусі: МУС, КДБ, МНС, ДФР, Савбяз, ААЦ і СК.

У Мінску на 2023 год дзейнічала больш за 6 000 камер відэаназірання. Да 2026 года ў планах было — павелічэнне да 30 000 у рамках Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі (РСМГБ), якая сінхранізуецца з базамі МУС. Камеры аснашчаюцца сістэмай распазнавання твараў для фіксацыі парушэнняў. З 29 студзеня па 4 лютага 2025 ДАІ ужо выкарыстала Рэспубліканскую сістэму маніторынгу для кантролю кіроўцаў, якія размаўляюць па тэлефоне за рулём.

Акрамя таго, улады ўзяліся за кантроль над банкаўскімі і фінансавымі аперацыямі, якія здзяйсняюць беларусы.

29 жніўня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб мерах па супрацьдзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям. Указ уступіў у сілу ў сакавіку 2024 года. Ён дазваляе МУС, КДБ, падатковай, ААЦ і СК атрымліваць аўтаматызаваны доступ да дадзеных аб банкаўскіх аперацыях фізасоб праз Аўтаматызаваную сістэму аналізу аперацый (АСАА), уключаючы электронныя грошы і «падазроныя» пераводы.

Акрамя гэтага банкі ў Беларусі абавязалі дзяліцца данымі аб пакупках фізасоб у замежных інтэрнэт-магазінах. Адпаведная пастанова Міністэрства па падатках і зборах Беларусі запрацавала 1 мая 2025 года.

Фактычна ў Беларусі адбываецца фінансавы маніторынг фізасоб у рэжыме рэальнага часу. Гэта робіць любыя данаты і пакупкі празрыстымі для дзяржавы.

«Можна папрасіць знаёмага сілавіка паглядзець плацяжы кампаніі»

— У нармальных юрысдыкцыях доступ да банкаўскай таямніцы магчымы толькі на падставе рашэння суда або санкцыі пракурора пры наяўнасці падстаў, — кажа юрыст Міхаіл Кірылюк. — Гэта робіцца дзеля балансу інтарэсаў сілавых органаў і карыстальнікаў. У Беларусі ж сілавікі выбудавалі сістэму пад сябе. У іх стандартны аргумент: маўляў, пакуль мы будзем пісаць запыты аб прадастаўленні інфармацыі — ад аператыўніка да следчага, ад следчага да пракурора, ад пракурора назад — злачынцы ўжо выведуць грошы і схаваюцца. Таму патрэбен анлайн маніторынг дадзеных.

Але ёсць пярэчанне: не існуе 100% добразычлівых супрацоўнікаў спецслужбаў ні ў адной краіне свету. Таму ўводзяцца абмежаванні, каб доступ да фінансавых дадзеных можна было атрымаць толькі пры наяўнасці падстаў праз суд. Калі гэтага няма, пачынаецца карупцыя — гэта ўсюды так, у любой краіне. Калі дазволіць некантраляваны маніторынг, сістэму могуць выкарыстоўваць, напрыклад, для прамысловага шпіянажу.

Юрыст упэўнены, што «такія дадзеныя ўжо прадаюцца».

— Дапусцім, я працую ў Coca-Cola і мне цікава, якія абароты ў Pepsi. Можна папрасіць знаёмага сілавіка паглядзець плацяжы кампаніі, калі не патрабуецца ніякіх абгрунтаванняў. Такі маніторынг ператвараецца ў інструмент для нядобрасумленнай канкурэнцыі. У нармальных юрысдыкцыях крыніца ўлады — грамадзяне і бізнес. Тыя, хто плацяць падаткі. Таму лагічна, што дзяржава імкнецца забяспечыць гэтым грамадзянам камфортную прыватнасць, а бізнесу — абарону канфідэнцыйнай і камерцыйнай інфармацыі.

Захоўванне дадзеных, іх абарона і стабільнасць доступу — гэта аснова ІТ-індустрыі, падкрэслівае Кірылюк:

— Уявім, калі заўтра ў Ірландыі, дзе зарэгістравана Meta, журналіст выявіць, што дублінскі паліцэйскі атрымаў доступ да фінансавых транзакцый кампаніі ў тры кліка, а далей распараджаецца гэтай інфармацыяй па сваім меркаванні. Ніякай празрыстасці, ніякай адказнасці… Ён можа нічога не зрабіць, а можа прадаць гэтую інфармацыю ўмоўна Паўлу Дурову. І калі ўлады не адрэагуюць, не зменяць законы, не ўвядуць фільтры доступу, то ўжо праз паўгода-год найбуйнейшыя карпарацыі пачнуць адводзіць інфраструктуру, пераносіць серверы, дамены.

У Беларусі некаторыя банкі абавязалі сваіх кліентаў інфармаваць аб замежных паездках. У адваротным выпадку транзакцыі могуць быць заблакаваныя. Юрыст лічыць, што гэта проста меры перасцярогі ва ўмовах санкцый:

— Што тычыцца, напрыклад, Альфа Банка, які абавязаў кліентаў інфармаваць аб замежных паездках, то ён, хутчэй, спрабуе працаваць «як можа». Калі кліент 10 гадоў нікуды не выязджаў, а потым раптам паехаў за мяжу і там правёў плацеж, сістэма можа аўтаматычна ўспрыняць гэта як анамалію і заблакаваць карту. Таму банк аддае перавагу загадзя папярэдзіць: «Паведаміце нам, калі збіраецеся куды-небудзь ехаць, інакш мы за наступствы не адказваем».

Гэта свайго роду клопат аб кліенце, але за кошт самаго кліента. Выглядае няўклюдна, але ва ўмовах абмежаванай канкурэнцыі з-за санкцый асабліва выбіраць не даводзіцца.

Магчыма, маніторынг фінансавых аперацый грамадзян — нармальная міжнародная практыка?

Юрыстка Святлана Бабінцава указвае на тое, што міжнародная сістэма супрацьдзеяння адмыванню грошай і фінансавання тэрарызму дзейнічае ва ўсіх краінах, але ў Беларусі «такое адчуванне, што закон накіраваны не столькі на барацьбу са злачыннасцю, колькі на абмежаванне правоў і свабод».

— Ёсць паняцце падазроных угод, нетыповых, — кажа яна. — Напрыклад, чалавек раптам выязджае за мяжу і пачынае здымаць буйныя сумы. Банк можа звязацца з кліентам або часова прыпыніць аперацыі да высвятлення абставін. Я, напрыклад, калі ездзіла за мяжу з Беларусі, загадзя званіла ў банк і папярэджвала: «Планую паездкі ў такія-то краіны, прашу не лічыць мае аперацыі падазронымі». Не хацелася б застацца без доступу да грошай за мяжой. Пытанне ў іншым: хто і навошта атрымлівае доступ да гэтых дадзеных? Прэвентыўны кантроль — гэта заўсёды тонкая мяжа паміж рэальным прадухіленнем злачынстваў і парушэннем правоў і свабод грамадзян.

У Еўропе ўсё ж больш прытрымліваюцца прынцыпу, што патрэбен суд або хаця б узбуджаная крымінальная справа. Беларуская практыка больш жорсткая, бліжэй да аўтарытарных краін накшталт Кітая або Расіі. У Еўропе доступ да банкаўскай інфармацыі магчымы толькі па афіцыйным запыце. Таксама ў Еўропе няма абавязацельства папярэджваць банк аб сваіх паездках. Адзінае, калі кліент здзяйсняе нетыповыя аперацыі, гэта можа быць успрынята як падазроныя паводзіны.

Таксама ў Еўропе дзейнічае права абскардзіць доступ да банкаўскіх дадзеных. Як гэта тэхнічна працуе — не падкажу, але ёсць закон аб GDPR, абароне персанальных дадзеных. Там прапісаны правілы апрацоўкі дадзеных і паказана, каму яны могуць перадавацца. Калі банк перадаў дадзеныя кліента без санкцыі пракуратуры або судовага рашэння, кліент можа падаць у суд і абскардзіць дзеянні банка.

Разумных відэакамер што сочаць за беларусамі за 5 гадоў стала больш у 600 разоў
Разумных відэакамер, што сочаць за беларусамі, за 5 гадоў стала больш у 600 разоў
Па тэме
Разумных відэакамер, што сочаць за беларусамі, за 5 гадоў стала больш у 600 разоў
Чытайце таксама
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).  Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
9 каментарыяў
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі. Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод. Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.  
12 каментарыяў
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
Belka Games звольніла супрацоўнікаў у Беларусі, Расіі і Літве
22 каментарыя
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

2

Боже мой... Зачем я читал это? 🤦‍♂️
Какой бред они планируют. Все сводится к "запрещать и не пущать"

Успешный Джавист
Успешный Джавист счастлив в каменной норке
0

Один на рот!

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
2

Бред не бред, а направление очевидно - еще больше регуляций, еще больше полномочий у силовиков, "программировай!" еще ближе - других методов "сохранять" кадры все равно нет.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
4

Сделать свою ОС и назвать ее "красно-зеленая шляпа" это нам по-силам.

4

Если людям так хорошо живется как говорят по БТ, то зачем их так сильно, всегда и везде контролировать и все запрещать?

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
4

Чтобы по глупости своей хуже жить не начали

0

Кто вообще оплатит этот банкет? Что возьмут за основу, какого из восточных соседей? Откуда они выудят схемы производства деталей? И кто согласится играться в Дамоклов Меч)))

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 ліпеня 2025, 12:43

0

Пилить очередь выстроится. Более интересно - кто из инженеров будет обслуживать семейство и Россию, после 20го и нападения на Украину.

ПС: те кто пилят, на коленях будут ползать ради денег. Этим деньги не пахнут.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 ліпеня 2025, 19:29

Саша Крепкий хозяйственник
Саша Крепкий хозяйственник Отец белорусского ойти в Лукаморье
-1

У нас военное положение, то что мы не воюем, только благодаря тому, что соблюдаем жесточайшую дисциплину В том числе в продовольствии и сельском хозяйстве
Сейчас, вот например, уборочная, есть распоряжение помочь механизаторам в уборке. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] Горячий обед в поле по расписанию. И...
Родзина вас не забудзит

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 ліпеня 2025, 19:08

4

*Авторы Концепции негодуют, что создание национального софта сегодня — не приоритет для крупных ИТ-компаний в Парке высоких технологий, хотя они там на особом экономическом режиме. Основные продукты ПВТ по-прежнему ориентированы на экспорт. *

Махровый Совок и опасное заявление, которое делает почву для инвестиций еще более рыхлой. Хотя и без этого там не почва, а болото.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
6

Осушеное болото даёт хороший урожай

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

"Жить стало лучше, товарищи, жить стало веселей. Когда веселее живется, работа спорится." А будет еще лучше и еще веселее!

-3

В UK около 1 камеры приходится на каждые 14 человек. Данные comparitech за 2023 год(!)

Ну грантососня скажет, что там там это для соблюдения порядка и предотвращения преступлений. А у нас для контроля и надзора за инакомыслием. Доза этодругина успешно введена.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 ліпеня 2025, 19:00

0

Это я умолчал сколько там посадок за лайки в facebook под неправильными постами происходит. И далеко не озимые сажают

2

А ты не молчи. Расскажи.

Саша Крепкий хозяйственник
Саша Крепкий хозяйственник Отец белорусского ойти в Лукаморье

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

1

В каждом лаптопе и смартфоне минимум 1 камера.

2

И сколько инакомыслящих с митингов посадили благодаря этим камерам?

1

Да, кстати, в КНДР примерно одна камера на 1000 человек. В Южной Корее на 50. В какой из стран контроль инакомыслящих?
Для сведения. Оценочное количество камер в Швейцарии одна на 30-45

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 ліпеня 2025, 09:18

0

только почему то в Швейцарии 6 тысяч заключенных а в РБ 36 тысяч. И ты забыл упомянуть что в кндр камеры на 100-200 человек а в швейцарии на 2 обычно. Ну и в Южной Корее чуть что один заключенный на 1000 человек, а в северной там в принципе почти все население заключенные.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
2

Ты заыл еще сообщить, что бритов этих даже конституции нет и глава государства - король, наследственный. Тогда как в РБ и парламент, и президент, и выборы регулярные. Да, это другое, вводи себе регулярно.

0

Ну что тут сказать. Глупость как всегда. Чем больше придумывают правил, тем глубже себя сами в яму зарывают...

Дмитрий Бородин
Дмитрий Бородин Крипто-программист в Librepay Ltd
0

А делать то кто будет? Всех нормальных программистов выгнали из страны. Может быть китайцам поручат. Или корейцам.